Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Абмяняліся вопытам ветэранскія арганізацыі
Гордасць Брэстчыны, і ў тым ліку нашага раёна, – іх ветэраны. Менавіта яны заваявалі для нас свабоду і незалежнасць, сённяшні мірны дзень. І цяпер яны прыклад для нас ва ўсім. Ветэранскія арганізацыі вядуць вялікую патрыятычную работу сярод моладзі, пастаянна аказваюць дапамогу ўладзе, удасканальваючы сваю дзейнасць.
Пазаўчора наш раён наведала дэлегацыя ветэранаў з Пінска. Гэта быў запланаваны візіт у адказ (у мінулым годзе нашы ветэраны ездзілі ў Пінск). Асноўная мэта такіх сустрэч – абмен вопытам, знаёмства з метадамі работы ветэранскіх арганізацый Брэстчыны.
Пра Івацэвіцкі край і асаблівасці ўзаемадзеяння раённай улады з ветэранамі прысутным расказалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец і старшыня райсавета Уладзімір Макар. Яны ж адказалі на пытанні.

Пра структуру і работу Пінскага гарадскога савета ветэранаў расказаў яго старшыня Мікалай Ягораў. Ён адзначыў, што падобныя сустрэчы вельмі патрэбны, бо яны дапамагаюць вывучаць вопыт суседзяў, дзяліцца напрацоўкамі, вырашаць праблемы.
Мэты і задачы, якія ставяць перад сабой ветэранскія арганізацыі, аднолькавыя як у Пінску, так і ў Івацэвічах. Гэта перш за ўсё клопат аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. А самая галоўная мэта – патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, перадача моладзі лепшых традыцый ветэранскіх арганізацый.

Падчас круглага стала, кіраўнікі ветэранскіх арганізацый абмяняліся памятнымі падарункамі, у ліку якіх былі кнігі і брашуры пра гісторыю кожнага раёна.
Пасля афіцыйнай часткі ветэраны адправіліся ў сквер ля кінатэатра “Партызан”, дзе ўсклалі вянкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Затым для пінчан была арганізавана экскурсія па райцэнтры, у музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі.
Аляксандра ДЖЭЖОРА

20 лістапада 2009  Просмотров: 1173 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта