Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Беларуская ленінградка
Тамара Куртняева нарадзілася і жыла ў Ленінградзе. Кожнае лета бацькі адпраўлялі дачку ў вёску на Смаленшчыну, дзе жыў з сям’ёй брат бацькі. Так было і ў чэрвені 1941 года. Дзевяцігадовая Тамара і не думала, што родны горад пакіне назаўжды. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Дзядзька хацеў завезці пляменніцу дамоў у Ленінград. Прыйшлі на станцыю, расклад руху цягнікоў быў ужо парушаны, многа людзей з чамаданамі, сумкамі хацелі дзесь ехаць, але цягнік на Ленінград не пайшоў.Так і засталася дзяўчынка ў сваіх родзічаў. Больш яна сваіх бацькоў так і не ўбачыла і не ведае да цяперашняга часу, які лёс іх напаткаў. Дзядзьку забралі на фронт, дома засталася жонка з двума дзецьмі і пляменніцай.

Смаленшчыну пачалі бамбіць нямецкія самалёты асеннім днём. Наехалі ў вёску на машынах фашысты, пачалі выганяць людзей з хат на вуліцу, а хаты падпальваць. Калі хто не мог ісці ці не хацеў, расстрэльвалі на месцы, дабівалі прыкладамі. Малая Тамара запомніла, як цётка наразала на кавалкі хлеб і сушыла сухары, але на той час дзіцячы розум не мог успрыняць для чаго і навошта. Запомнілася, як у хату зайшоў нямецкі салдат, нешта прабарматаў на чужой мове і ўказаў на дзверы. Цётка хуценька схапіла торбачку з сухарамі і выбегла з дзецьмі з хаты. Жыхароў вёскі сагналі на станцыю, пачалі заганяць у пустыя таварныя вагоны. Стаялі дзіцячы плач, крыкі жанчын: ніхто не ведаў, куды іх павязуць. Цягнік паехаў.
Ехалі доўга, днямі прастойвалі на прыпынках і ў тупіках. Мабыць з-за таго, што была ўзарвана чыгунка. Праз шчыліны ў вагоне было відаць, як у процілеглы бок ідуць эшалоны з машынамі, танкамі. Дарослыя казалі, што немцы рвуцца на Маскву. Пачалася зіма, выпаў снег. У вагонах было холадна. Есці не было чаго, бо тыя запасы сухароў ці іншай ежы, што паспелі людзі ўзяць, даўно закончыліся. Калі стаялі на прыпынках, рады былі кармавому бураку, а немцы некалькі разоў пакармілі нейкай пахлёбкай з шалухі грэцкіх круп. Пачалі хварэць і паміраць людзі, бушавала кароста, цела раз’ядалі вошы. Трупы людзей выкідалі з вагонаў прама ў адхоны. ”У мяне і цяпер на целе засталіся сляды ад пакусаў вошай”, – са слязьмі на вачах працягвае Тамара Дзмітрыеўна.
Вясной спыніліся на станцыі Даманава і загадалі ўсім выходзіць. Людзей вымазалі нейкай чорнай маззю, затым загналі ў лазню. А далей пайшлі ў Быцень.Тут рассялілі па дамах да гаспадароў. Цётку з дзецьмі пасялілі на вуліцы Козіцкай. Гаспадыня была добрай, трымала сваю карову і бежанцам давала свежага малака.Так пражылі некалькі дзён, і цётка, даўшы торбачку сказала: ”Ты старэйшая, можаш сама ісці і здабываць сабе кавалак хлеба”. Тамара пайшла. Хадзіла жабрачкай па хатах у Быцені, навакольных вёсках. Хтосьці даваў кавалачак хлеба, нехта – некалькі бульбін, а хто і нічога не даваў – усяк прыходзілася.

Аднойчы надвячоркам зайшла ў вёску Наліўкі, прай-шла некалькі хат. Пачынала змяркацца, калі Тамара зай-шла ў адну з хат, дзе жылі двое старых. Бабуля распытала, што за дзяўчына і адкуль. Тамара расказала ўсю сваю гісторыю. Бабуля з дзядулем пакінулі начаваць дзяўчынку, а на раніцу прапанавалі застацца жыць з імі, сваіх дзяцей у іх не было.

Так і засталася Тамара жыць у Антона і Агаты Наліўкаў, якія замянілі ёй родных бацькоў.
Калі скончылася вайна, цётка адшукала пляменніцу і прапаноўвала вярнуцца да іх, але дзяўчына адмовілася: за тры гады гэтыя людзі сталі для яе амаль роднымі. Пайшла ў мясцовую чатырохгадовую школу. Пасля яе заканчэння, можна было ісці ў Быценскую сямігодку, але хадзіць было далёка, апранаць і абуваць не было чаго. Ды і дома работы хапала: свая гаспадарка, свой чацвяртак зямлі, дзе сеялі пшаніцу, грэчку, саджалі бульбу.

Калі споўнілася 17 гадоў, пайшла шукаць работу ў Быцень (на той час гэта быў раённы цэнтр). Працаўладкавацца дапамагла Еўфрасіння Паўлаўна Суржынская, якая была першым сакратаром райкама партыі. Спачатку працавала прадаўцом марожанага, пазней перавялі працаваць у мясцовую сталоўку, дзе была пасудамыйкай, потым – афіцыянткай. Тут пазнаёмілася з маладым хлопцам Сяргеем Сакутам, з якім пазней ажаніліся, стварылі сям’ю. З Быцені пераехалі ў Дабромысль, дзе жылі бацькі Сяргея. Тут пабудавалі хату, выгадавалі чацвярых дзяцей, зараз маюць сямёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. Дагледзелі і сваіх прыёмных бацькаў. ”Дзеці ў нас харошыя, хоць і жывуць у розных мясцінах Беларусі, але нас не забываюць: звоняць, прыязджаюць, – гавораць Тамара Дзмітрыеўна і Сяргей Мікалаевіч. – А што пажылым яшчэ патрэбна? Толькі ўвага, адчуванне таго,што цябе не забываюць, любяць, паважаюць. Было б здароўе, астатняе ўсё нажыўное”.

А ў Ленінград пасля вайны так і не вярнулася. Спрабавала многа разоў даведацца пра лёс бацькоў. Калі першы раз паслала пісьмо на дамашні адрас вуліца Адраджэння, дом 8, кватэра 40, яно вярнулася назад, а ленінградскі адрас быў перакрэслены чырвоным алоўкам. Што гэта адзначае: ці можа дом разбамбілі, ці маці памерла ў час блакады – невядома. Бацька, хутчэй за ўсё, загінуў на фронце. Звярталася ў архіў, адкуль пасля другога пісьма прыслалі адказ, што маці чатыры месяцы знаходзілася ў блакадзе, а далей ніякіх звестак няма: прапала без вестак. ”Я думаю, каб яна была жывая, адшуквала б неяк мяне, я ж адна дачка была ў іх, – разважае Тамара Дзмітрыеўна. – А можа гэта такі лёс, так трэба, што я не засталася ў Ленінградзе, дзе памерлі ад холаду і голаду тысячы людзей, што папала ў гэту вёсачку, дзе далі прытулак і падарылі душэўнае цяпло добрыя людзі. Я лічу, што каму назначана звыш, тое і будзе, і ад свайго нікуды не дзенешся”.

18 жніўня 2009  Просмотров: 1145 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта