Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Цяпер ёсць дзе ім пакланіцца
12 жніўня на могілках вёскі Любішчыцы адбылася цырымонія перапахавання знойдзеных астанкаў траіх ваеннаслужачых, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
А знойдзены былі гэтыя астанкі чырвонаармейцаў ля могілак вёскі Панкі, знойдзены вайскоўцамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна, якія ў чэрвені гэтага года вялі тут пошукавыя работы. Падставай для пошуку сталі ўспаміны відавочцаў, у прыватнасці, жыхаркі вёскі Панкі Ларысы Віктараўны Палонскай, якой цяпер ужо каля 90 гадоў і якая ў 1941 годзе прымала ўдзел у пахаванні забітых чырвонаармейцаў. І пошукі далі вынік. Што тут былі пахаваны менавіта ваеннаслужачыя часоў Вялікай Айчыннай вайны засведчылі знойдзеныя прадметы абмундзіравання, абутку.
У 13.00 труна з астанкамі загінуўшых воінаў пад гукі духавога аркестра ў суправаджэнні ваеннага эскорту была дастаўлена з могілак вёскі Панкі на могілкі вёскі Любішчыцы, дзе ўжо сабраліся прадстаўнікі ўлады, раённай і мясцовай, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі райваенкамата, РАУС, прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, у прыватнасці, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённай арганізацыі ГА “БРСМ” (менавіта іх сцягі з дзяржаўнымі флагамі краіны развіваліся над жалобнай цырымоніяй), раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў”, жыхары вёскі Любішчыцы і школьнікі.
Адкрыў цырымонію пахавання астанкаў чырвонаармейцаў старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. У сваёй прамове кіраўнік раёна адзначыў важнасць гэтай акцыі: і ў плане даніны памяці аб загінуўшых, хай сабе і невядомых, якіх, на жаль, яшчэ застаецца нямала, у плане патрыятычнага выхавання моладзі на гераічным мінулым старэйшага пакалення нашай краіны. У раёне робіцца ўсё неабходнае, каб усе загінуўшыя на тэрыторыі раёна падчас Вялікай Айчыннай вайны знайшлі свой апошні прытулак на могілках, а не за імі, дзе іх былі вымушаны хаваць у час вайны на скорую руку. Бо тады ёсць месца, дзе можна аддаць даніну памяці і ўдзячнасці загінуўшым.
Затым слова трымалі: жыхарка вёскі Панкі, відавочца тых падзей, Ларыса Віктараўна Палонская, якая ў той час была сакратаром камсамольскай арганізацыі і ёй было даручана хаваць загінуўшых, і якая шчыра прызналася, што ёй цяжка гаварыць аб тых страшных падзеях пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пажадала ўсім аднаго – каб ніколі ў нас не было вайны; камандзір в/ч 15994 Валерый Грыцук.
Настаяцель Любішчыцкага храма Святой праведнай Ганны протаіерэй Тарасій Віцько правёў абрад за ўпакаенне ўбіенных.
…Труну з астанкамі загінуўшых чырво-наармейцаў пад гукі аркестра і салюту апускаюць у магілу, якая выкапана побач з брацкай магілай, у якой яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя былі перапахаваны астанкі 12 невядомых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. На магілу ўскладваюцца вянкі. Ад раённай улады гэта робяць старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук і старшыня райсавета Уладзімір Макар.
Памяць аб тых, хто заваяваў для нас сённяшні мірны і шчаслівы дзень, жыве і будзе жыць.
Міхаіл Рудніцкі.

17 жніўня 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1067 | распечатать
 
(2.05.2018 - 07:13) цитировать
 
 
Toko Herbal bliherbal merupakan jalan keluar paling tepat bagi konsumen yang berharap menyembuhkan beragam penyakit degeneratif. obat herbal ginjal bocor
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта