Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць …Гэта трэба жывым
Мірнае жыццё на беларускай зямлі захоўваецца амаль 65 гадоў, а напамінкам пра тыя страшныя гады Вялікай Айчыннай з’яўляюцца мемарыялы, помнікі, абеліскі, месцы пахаванняў загінуўшых чырвонаармейцаў, партызан, мірных жыхароў.

Ваенная віхура не абышла Івацэвіччыну: на тэрыторыі раёна знаходзіцца 119 мемарыялаў, памятных знакаў і помнікаў воінскай славы, у ліку якіх 33 улічаныя воінскія пахаванні. Нагляд за такімі месцамі павінен быць дасканалым і пастаянным.
Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ўсе помнікі гісторыі і культуры, памятныя знакі, мемарыялы, воінскія пахаванні, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна, замацаваны за прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі раёна.
Мэта рэйду, які адбыўся на гэтым тыдні, высветліць: у якім стане знаходзяцца помнікі і месцы пахаванняў на тэрыторыі Косаўскага гарсавета, Мілейкаўскага і Косаўскага сельсаветаў.
Калі ўязджаеш у Івацэвіцкі раён з боку Слонімскага (маецца на ўвазе косаўскі накірунак), то амаль адразу за шыльдамі і знакамі, якія пазначаюць, што пачынаюцца землі Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна, знаходзіцца невялічкая магілка. Тут у 1942-м годзе гітлераўцамі былі расстраляны дзве сям’і мірных жыхароў вёскі Галік, якая знаходзіцца непадалёку. Трэба адзначыць: работа па добраўпарадкаванні дадзенага пахавання праводзіцца: пафарбавана агароджа, зроблена падсыпка пяску, добраўпарадкавана месца вакол гэтай магілы. Відавочна, што тут нядаўна працавалі нераўнадушныя людзі, магіла дагледжана. Праўда, Таццяна Гардзейка, спецыяліст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры райвыканкама, якая была ў рэйдзе, звярнула ўвагу на наступнае: дрэўца, якое расце над помнікам, пагаршае агульны яго стан. Лепш дрэўца абрэзаць: дождж і іншыя атмасферныя ападкі не лепшым чынам уздзейнічаюць на стан помніка. Паўторымся: гэтая магілка – першы аб’ект, які патрапляе на вочы, калі наведваеш раён з боку Гродзеншчыны; яна навідавоку, таму так важна наглядаць за ёй належным чынам.

Добры стан магілы расстраляных мірных жыхароў вёскі Галынка. Яна, цудоўна агароджаная, дагледжаная, знаходзіцца ў полі. Па словах Таццяны Гардзейка, яшчэ год назад тут было “не пераступіць”: пустазелле і кустоўе тут “гаспадарылі”. А цяпер прыемна пастаяць пад беластвольнымі бярозамі, задумацца пра вечнасць, а таксама пра невыносную жорсткасць вайны: у гэтай магіле пахаваны дарослыя і дзеці, якія невядома за што былі расстраляны…

А вось помнік, што пастаўлены на магіле расстраляных мірных жыхароў, сямей партызан вёскі Грыўда. Ён знаходзіцца ў лесе, каля вёскі Грыўда. Яго стан здавальняючы, тым болей, у другой палове бягучага года тут будзе праведзена маштабная рэканструкцыя, таму, можа, і не варта затрачваць вялікія сродкі і сілы цяпер. Пасля, калі з’явіцца новы помнік, варта будзе папрацаваць ад душы і тут.
Добры стан помніка, што знаходзіцца ў полі, паблізу вёскі Була. Тут таксама магіла мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў. Прыгожа пафарбаваны невысокі плот, зроблена падсыпка, ссечана кустоўе, пасаджаны кветкі...

– Месцы пахаванняў мірных жыхароў, загінуўшых у гады вялікай Айчыннай вайны, якія мы наведалі, знаходзяцца на тэрыторыі Мілейкаўскага сельсавета. Шчыра кажучы, не чакала, што будуць яны так добра дагледжаны, змены да лепшага відавочны, – гаворыць Таццяна Гардзейка. – Разам з тым, хачу звярнуць увагу ўсіх тых, хто адказны за стан воінскіх пахаванняў, мемарыялаў і ўсіх помнікаў воінскай славы: варта трошкі памяняць падыход да добраўпарадкавання такіх месцаў. Можа не заўжды трэба ставіць вакол драўляны плот, бо ён хутка гніе, патрабуе пастаяннага рамонту.
Металічны – лепш. Было б някепска вакол такіх месцаў пасеяць газонную траву, за якой лягчэй ажыццяўляць догляд, бо яна не дае прарастаць іншаму пустазеллю, а косіцца хутка і добра. І выглядае акуратна такі газон, а дэкаратыўныя расліны (напрыклад, самшыт, туі, блакітныя елкі і інш.) добра ўпрыгожваюць такія месцы. А калі ўжо класці плітку ці рабіць бетонную сцяжку, то рабіць гэта больш якасна, бо пасля праз шчыліны, трэшчыны і адтуліны прарастае трава, што псуе выгляд. А за помнікамі, паўтаруся, трэба даглядаць пастаянна, а не толькі напярэдадні вялікіх дат…
Крыху сапсаваў агульную карціну выгляд помніка І.І. Баброву і К.Д. Талочка і мірным жыхарам у вёсцы Бялавічы, а таксама прылягаючая тэрыторыя вакол яго. Помнік канчаткова не ачышчаны ад імху, не да канца адрамантаваны і пафарбаваны плот. На двух вялікіх валунах раней былі размешчаны мемарыяльныя дошкі, на іх паведамлялася аб славутых ураджэнцах Бялавіч – І.М. Грэцкім, М.Л. Гамаліцкім, але чамусьці зараз засталася толькі адна дошка, дый надпіс на ёй выгарэў ад сонца.

Не праполата клумба, новыя кветкі – не высаджваліся, не ўсё кустоўе ссечана, надпісы на мемарыяльнай дошцы адноўлены не паўсюдна; леташняя трава прыбрана, але спалена чамусьці на тэрыторыі комплексу і засталіся чорныя плямы, якія псуюць агульны выгляд, не пабелены дрэўцы, якія знаходзяцца вакол помніка.

Кіраўніцтву Косаўскага сельвыканкама, СВК “Косава” і Запалянскай школы-сад (яны замацаваны за дадзеным мемарыялам) варта, як кажуць, закасаць рукавы: часу да светлай даты Перамогі засталося няшмат, а адносіны да месцаў, дзе пахаваны нашы суайчыннікі, хто нявінна пацярпеў, аддаў жыццё за мір на беларускай зямлі, не павінны быць абыякавымі.

24 красавіка 2009  Просмотров: 1675 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта