Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Гута-Міхалін, 5 ліпеня 2009 года
У мінулую нядзелю ва ўрочышчы Гута-Міхалін адбылася традыцыйная сустрэча воінаў і партызан, якія змагаліся тут з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. У сустрэчы, як звычайна, бралі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Гэтай сустрэчай мы фактычна пачынаем адзначаць і 65-ю гадавіну вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А наш раён быў вызвалены 11 ліпеня 1944 года часцямі 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі 20-га стралковага корпуса 28-й арміі ва ўзаемадзеянні з партызанамі. Ля помніка загінуўшым адбыўся мітынг-рэквіем. Першым на ім выступіў старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. У сваёй прамове ён павіншаваў ветэранаў, усіх жыхароў раёна з 65-годдзем вызвалення краіны і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзякаваў ім за ўсё тое, што яны зрабілі і робяць для нашчадкаў, расказаў аб гісторыі і асобных эпізодах баявых дзеянняў партызан. А партызаны дзейнічалі рашуча. Напрыклад, ўжо ў жніўні 1942 года яны разграмілі варожы фашысцкі гарнізон ў Косаве і месяц утрымлівалі горад у сваіх руках.
Далей на мітынгу слова трымалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11 Леанід Кавалевіч, старшыня Квасевіцкага сельскага Савета дэпутатаў Іван Пропер, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з Пружаншчыны Мікалай Дулько, які звярнуў асаблівую ўвагу на зверствы фашыстаў ужо ў першыя дні акупацыі. Захопнікі расстрэльвалі прадстаўнікоў савецкай улады, актывістаў, простых грамадзян. Толькі ў Пружанскі раён фашысты звезлі 8000 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці і іх знішчылі.
Са словамі ўдзячнасці ветэранам выступілі на мітынгу вучні Квасевіцкай СШ Наталля Алексяюк, Кацярына Іванова, Дзмітрый Шыманчык.
Аб’яўляецца мінута маўчання. Да помніка пад гукі духавога аркестра ўскладваюцца вянкі і кветкі ад раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый.
Ветэранаў вайны, якіх, на жаль, становіцца ўсё менш, запрашаюць за сталы, дзе іх чакае салдацкая каша і франтавыя сто грамаў. Гучыць музыка і песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў Квасевіцкага СДК і Косаўскага ГДК. Працуюць буфеты нашага райСТа, тут жа ўстаноўлены сталы, лаўкі для наведвальнікаў.
Было зроблена ўсё, каб удзельнікі гэтай сустрэчы змаглі належным чынам і адпачыць.
Нягледзячы на частыя дажджы, дарога да Гута-Міхаліна была падрыхтавана як належыць. Да таго ж, стаяла ў гэты дзень цудоўнае надвор’е.
Памяць аб тых, хто заваяваў для нас свабоду і незалежнасць, жыве і будзе жыць.
Міхаіл РУДНІЦКІ,
фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

7 ліпеня 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1555 | распечатать
 
(4.02.2017 - 00:55) цитировать
 
 
Не знаю, поче&# 1084;у тут так медл&# 1103;т, но уже выло&# 1078;или нову&# 1102; сери&# 1102;!
Смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта