Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць ...Каб цанілі і даражылі
Менш чым праз месяц мы будзем адзначаць трагічную дату – 70-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. І гэта адчувалася падчас традыцыйнай сустрэчы былых воінаў і партызан на Жытліншчыне, якая адбылася сёлета 29 мая, у апошнюю нядзелю месяца.
Не магло не адчувацца. Бо і тут распачыналася партызанская барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў: ужо ў першыя месяцы вайны пачала дзейнічаць група народных мсціўцаў. Затым фарміраваліся атрады, брыгады, а ў 1943-1944 гадах ва ўрочышчы “Хаваншчына” дзейнічаў Брэсцкі абласны штаб партызанскага злучэння, які каардынаваў дзейнасць усіх партызан і пад кіраўніцтвам якога ворагу наносіліся адчувальныя ўдары. Гэта і разгром фашысцкага гарнізона ў горадзе Косава, і мноства эшалонаў, пушчаных пад адхон, і шмат што яшчэ. Тут жа дзейнічаў Брэсцкі падпольны абкам партыі, абкам камсамола, рэдакцыя абласной газеты “Заря”.
Як звычайна, мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе “Хаваншчына” распачалося з ускладання вянкоў да памятнага знака. Затым удзельнікі сустрэчы па драўляным мосціку накіраваліся непасрэдна ў партызанскі лагер. Дарэчы, у час вайны замест гэтага мосціка была кладка, якая ляжала ў вадзе на глыбіні 15 сантыметраў, што хавала яе ад ворага з паветра і след не магла ўзяць сабака.
У ходзе тэатралізаванага прадстаўлення “Адзін дзень у партызанскім атрадзе”, у якім бралі ўдзел маладыя людзі ў вайсковай форме, можна было бачыць будні партызан з іх трывогамі, стратамі і радасцямі.

Далей па праграме сустрэчы – мітынг ля помніка загінуўшым ў вёсцы Жытлін. Туды і накіроўваюцца ўдзельнікі. Першым слова на мітынгу прадстаўляецца старшыні райвыканкама Анатолію Ткачуку. Ён расказвае аб канкрэтных справах партызан на Жытліншчыне, аб іх укладзе ў перамогу над фашызмам, ад імя райвыканкама і райсавета дзякуе ветэранам за ўсё тое, што яны зрабілі, каб сёння быў мір і спакой, падкрэслівае, што ў памяці народа яны будуць прыкладам мужнасці і гераізму.

31 мая 2011  Просмотров: 948 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта