Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Май 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Настрой ва ўсіх быў прыўзняты...
Сёння яшчэ жывыя сведкі таго памятнага дня ўз’яднання двух частак Беларусі, раз’яднаныя першай сусветнай вайной. Адзін з гэтых сведкаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Аляксеевіч Шабацька, былы ўраджэнец вёскі Святая Воля, якая называлася тады мястэчкам. Тут была гміна, якой падпарадкоўвалася 17 навакольных вёсак. Працаваў пастарунак, у якім было сем паліцэйскіх. Мястэчка было вялікае – больш за тысячу чалавек. Расказвае Іван Аляксеевіч Шабацька. Дзень 17 верасня 1939 года помню добра. Як быццам учора гэта адбывалася. Зранку праз радыёмпрыёмнік, што быў у пастарунку (я сам бегаў да пастарунка), паведамлялася, што Чырвоная Армія перайшла беларуска-польскую мяжу і рухаецца ўглыб Заходняй Беларусі, каб вызваліць сваіх братоў і сясцёр з-пад польскай улады.

Святавольцы былі задаволены, хадзілі па вуліцах і выкрыквалі: “Няхай жыве Савецкая ўлада!”. А палякі спешна збіраліся ад’язджаць. Актывізаваліся нашы падпольшчыкі. Адзін з іх – Васілій Квашэвіч, як старшы над усімі, перш-наперш папрасіў мужчын, каб ля царквы на вуліцы зрабілі з бярозавых галін прыгожую арку, са сцягам чырвоным, каб сустракаць жаданых гасцей – Чырвоную Армію. Настрой ва ўсіх быў прыўзняты. Нарэшце прыйшла свабода. Бо жыццё пры белапольскай акупацыі было нялёгкім.

Але ж не ўсе вяскоўцы падчас белапольскай акупацыі сядзелі склаўшы рукі. У мястэчку дзейнічала ячэйка КПЗБ. У яе ўваходзілі Васілій Міціч Квашэвіч, Піліп Платонавіч Грэчны, Дзмітрый Мацвеевіч Каленік, Васілій Майсеевіч Куратнік, Несцер Іванавіч Чуйко і іншыя. Яны вялі прапаганду сярод насельніцтва. Расказвалі пра Савецкую Беларусь. У дні святаў збіралі нелегальныя сходы, і, як правіла, вывешвалі чырвоны сцяг, як сімвал яднання з БССР.
Нашы падпольшчыкі яшчэ ў 1927 годзе ўдзельнічалі ў палітычнай дэманстрацыі ў Косаве. Некаторыя з іх былі асуджаны.

21 верасня ў мястэчка ўехала палутарка. У кузаве тры салдаты Чырвонай Арміі. Прыехаўшых сустракаў Лукаш Каленік, родам з Малой Гаці. На ручніку трымаў хлеб-соль. Тут жа нечакана для ўсіх загучала песня:
“Вставай, проклятьем заклейменный,
Весь мир голодныхи рабов…”.
Гэта Іван Джэжора, мясцовы музыкант, сабраў сваіх аднадумцаў і літаральна за два дні развучыў вядомы гімн. І гэта прыдало сустрэчы чырвонаармейцаў асаблівую ўрачыстасць.

Чырвонаармейцы падыходзілі да Каленіка, спрабавалі хлеб, макаючы ў соль, і дзякавалі за цёплую сустрэчу.
– Дзякуй вызваліцелям ад польскага іга, – сказаў Каленік у сваім прывітальным слове і пакланіўся ў пояс чырвонаармейцам. – Просім у наша мястэчка, пачастуем, чым маем…
Разам з чырвонаармейцамі прыехала маладая жанчына. Помню яе прозвішча – Марыя Піліпаўна Міхалап. Яна ся-дзела ў кабіне аўтамабіля і яе адразу не заўважылі. Трохі пазней яна стала святавольскай настаўніцай, першай пасля вызвалення.

Адбыўся кароткі мітынг. Якраз у гэты час выйшаў з падполля мужчына па прозвішчы Садоўскі (яго хавалі), які раней прыбыў з Савецкай Беларусі. Ён таксама выступіў перад святавольцамі і сказаў, што ён прысланы кампартыяй, каб часова ўзначаліць мясцовую ўладу ў мястэчку.
Некалькі дзён чырвонаармейцы знаходзіліся ў Святой Волі, а потым паехалі. Засталася толькі настаўніца.

Мясцовая ўлада, а ў Целяханах быў ужо створаны райкам партыі, стала рыхтавацца да выбараў. Помніцца, у нашу вёску (так мы ў далейшым сталі называць Святую Волю) прыязджала Вера Харужая, работнік райкама партыі, выступала перад жыхарамі. Умела яна гаварыць з людзьмі.
Словам, новае жыццё ў нашай вёсцы наладжвалася. Але калгас да вайны ў нас не стваралі. Неўзабаве пачалася Вялікая Айчынная вайна...
Запісаў Святаслаў Кажадуб.

15 верасня 2009  Просмотров: 1167 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта