Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць ...Не забудзем ніколі
У апошнюю нядзелю мая на Жытліншчыне прайшла традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ваявалі ў гэтых мясцінах
У мінулую нядзелю, 31 мая, на Хаваншчыне прайшла традыцыйная штогадовая сустрэча воінаў і партызан, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ваявалі тут з фашыстамі. Прайшла сустрэча напярэдадні вялікай даты для ўсяго беларускага народа – 65-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое мы адзначым 3 ліпеня 2009 года.

Так, ужо 65 гадоў мы жывём пад мірным небам. Для гісторыі гэта невялічкае імгненне, а для чалавека амаль цэлае жыццё. Самым маладым удзельнікам той вайны ўжо за 80. Таму не дзіўна, што рады ветэранаў вайны штогод радзеюць і на такія сустрэчы прыязджае іх ужо менш і менш. На гэтую сустрэчу прыбыло толькі каля 30 ветэранаў, у тым ліку камісар партызанскага атрада, жыхар горада Брэста Іван Міхайлавіч Церашанкаў, Уладзімір Фёдаравіч Блізнюк з Санкт-Пецярбурга і Надзея Фёдараўна Ганчарова з горада Навапалацінска Растоўскай вобласці – брат і сястра. Яны прыехалі сюды, каб аддаць даніну памяці загінуўшаму брату Леаніду Блізнюку, які ваяваў тут з фашыстамі і які пахаваны ў брацкай магіле. Яму было толькі 18. І імя яго было ўдакладнена толькі два гады назад. Брат прыехаў на сустрэчу ўжо другі раз, а сястра ўпершыню.

Гэтыя дзве акалічнасці, безумоўна, былі ўлічаны арганізатарамі мерапрыемства. Яны пастараліся ўнесці новыя фарбы ў малюнак сустрэчы і яшчэ раз прадэманстраваць перад ветэранамі вайны клопат аб іх, паказаць, што маладое пакаленне помніць і даражыць іх перамогай над фашызмам.
Так, падчас экскурсіі па мемарыяльным комплексе “Хаваншчына”, ля абеліска загінуўшым, дзе традыцыйна ўскладваюцца вянкі, быў арганізаваны прыём у члены ГА “БРСМ”. Членскія білеты гэтай грамадскай арганізацыі з рук ветэранаў вайны атрымалі сем лепшых вучняў школ раёна. І гэта было ўпершыню. Такую традыцыю варта зрабіць і надалей пастаяннай перш за ўсё дзеля патрыятычнага выхавання моладзі.

Упершыню было арганізавана ў мемарыяльным комплексе тэатральнае прадстаўленне “Адзін дзень у партызанскім атрадзе”. Незвычайна было бачыць маладых людзей у вайсковай форме тых ваенных гадоў за баявой работай, асабліва вартавога са зброяй ля будынка былой зямлянкі.
Перад пачаткам мітынгу ля помніка загінуўшым у Жытліне гучала музыка і радыёгазета.
Сам мітынг прайшоў як звычайна. На ім выступілі: старшыня райсавета Уладзімір Макар, старшыня Жытлінскага сельскага Савета дэпутатаў Пётр Свібовіч, госць з Санкт-Пецярбурга Уладзімір Блізнюк, камісар партызанскага атрада імя Чарткова Іван Церашанкаў, райваенком Аляксандр Сахонь, вучні Хадакоўскай СШ.

Прамоўцы дзякавалі ветэранам вайны за сёлетняе мірнае жыццё, абяцалі быць дастойнымі іх у мірнай працы і берагчы мір і спакой на роднай зямлі.
Мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. Да помніка ўскладваюцца вянкі і кветкі ад раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый. Гучыць салют.
Удзельнікі сустрэчы накіроўваюцца на стадыён вёскі Хадакі, дзе адбыўся святочны канцэрт, спартыўныя мерапрыемствы, дзе працаваў выязны гандаль райСТа і дзе былі для ветэранаў салдацкая каша і 100 грамаў.

Аналізуючы выступленні прамоўцаў на мітынгу, я не без гордасці вызначыў для сябе словы Уладзіміра Блізнюка, які дзякаваў уладам і жыхарам раёна і краіны ў цэлым за тое, што ў нас ніхто не забыты, нішто не забыта, што ў нас добрыя працавітыя людзі, што ў нас чысціня і парадак у населеных пунктах, словы Івана Церашанкава, які павіншаваў усіх з працоўнай перамогай раёна, які па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2008 год заняў першае месца ў вобласці і 2-е месца ў краіне і занесены на абласную і рэспубліканскую Дошкі гонару і зазначыў, што ў раёне жывуць працавітыя людзі і ўлада працуе паспяхова.
А гэта якраз тое, чым могуць быць задаволены ветэраны, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў для нас свабоду і незалежнасць у 1941-1945 гадах.

Аб тым, што мы помнім і свята шануем Вялікую Перамогу над фашызмам і ўдзячны пераможцам, робім усё, каб быць дастойнымі ветэранаў вайны, сведчаць і запісы ў кнізе наведвальнікаў, якая знаходзіцца ў мемарыяльным комплексе “Хаваншчына”. Вось толькі некаторыя з запісаў:
«Помним и чтим тех, кто принес нам мир, чистое небо над головой и счастье жить на этой земле. Группа учащихся Русиновской СШ Барановичского района, 23.05.2009 год»,
«Спасибо Вам за немеркнущий Ваш подвиг, который не забудем никогда. Учащиеся Подстаринской СШ, 23.05.2009г.»,
«Вы делаете очень хорошее дело для подрастающего поколения, сохраняя такой вот мемориальный комплекс. Пионеры дружины имени Николая Гойшика, г.Бобруйск», 28.05.2009 г.
Міхаіл РУДНІЦКІ,
Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

2 чэрвеня 2009  Просмотров: 3307 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта