Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Па дарогах баявой славы
У сераду 24 чэрвеня Івацэвіцкі раён наведала дэлегацыя абласнога аўтапрабегу, прысвечанага 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наш раён стаў заключным – чацвёртым пунктам прыпынку першага дня ўтапрабегу, які доўжыўся пяць дзён. За гэты час яго ўдзельнікі пабывалі ва ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці, наведалі месцы пахавання воінаў, брацкіх магіл, сустрэліся з ветэранамі і моладдзю раёнаў.
– Традыцыйна штогод у раёне право-дзяцца раённыя аўтапрабегі, – расказвае начальнік раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Міхаіл Уладзіміравіч Кавалёў. – А абласныя праводзяцца па юбілейных датах. У гэтым годзе падобныя аўтапрабегі пройдуць ва ўсіх абласцях рэспублікі. А затым, 3 ліпеня, усе дэлегацыі сустрэнуцца ў Мінску. Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – увекавечванне светлай памяці тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, прапаганда гераічных традыцый абаронцаў Радзімы сярод насельніцтва, а таксама садзейнічанне органам дзяржаўнага кіравання ў рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання моладзі.

У першы дзень удзельнікі абласнога аўтапрабегу наведалі Камянецкі, Пружанскі, Бярозаўскі і Івацэвіцкі раёны. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў: абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, абкама ГА “БРСМ”, абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, абласнога савета ветэранаў і іншыя.

– Такія мерапрыемствы збліжаюць і яднаюць пакаленні, – разважае Марыя Пятроўна Разанцава, прадстаўнік абласной дэлегацыі. – Час ідзе, і нас, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з кожным годам становіцца менш. Я ўдзячна арганізатарам гэтага аўтапрабегу за магчымасць пабываць на месцах баявой славы, убачыцца з тымі, з кім у далёкія саракавыя вызваляла Радзіму ад ворага. Прыемна адчуваць, што дзяржава пра нас не забывае, і тое, што наша моладзь выхоўваецца ў правільным накірунку, пераймае ад старэйшага пакалення толькі самае лепшае.

На тэрыторыі нашага раёна абласная дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях у сувязі з адкрыццём у райцэнтры памятнай дошкі ў гонар нашага славутага земляка Мікалая Мікалаевіча Мультана, якому згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР ад 21 ліпеня 1944 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Шмат цёплых слоў пра гэтага чалавека было сказана падчас мітынгу, які ладзіўся ля раённага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе хутка паявіцца і экспазіцыя аб М.М. Мультане. Сваімі ўражаннямі з прысутнымі падзяліліся намеснік старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Фёдаравіч Велікаселец, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ігнатавіч Саўчук, настаўнік гісторыі СШ №4 г.Івацэвічы, краязнаўца, кіраўнік школьнага музея Валерый Дзмітрыевіч Брычыкаў, член абласной арганізацыі ГА “БСА” Алег Мікалаевіч Тараскін і родзіч М.М. Мультана – Міхаіл Паўлавіч Ракоўскі. Пасля закрыцця мітынгу ўдзельнікі аўтапрабегу накіраваліся ў сквер ля кінатэатра «Партызан», дзе ўсклалі вянкі да помніка загінуўшым воінам, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Памятныя падарункі ўдзельнікам аўтапрабегу ўручылі актывісты раённага камітэта ГА “БРСМ”.
Аляксандра ДЖЭЖОРА

2 ліпеня 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1453 | распечатать
 
(7.02.2017 - 21:34) цитировать
 
 
Не знаю, поче&# 1084;у тут так медл&# 1103;т и ещё не выло&# 1078;или, но уже есть нова&# 1103; сери&# 1103;!
Смот&# 1088;им здес&# 1100;, ребя&# 1090;а - HD17.RU
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта