Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Пад крылом верталета – Афганістан
Сяргей Юмашаў з дзяцінства марыў стаць ваенным. І гэтая мара збылася, калі ў 1978-м годзе, пасля заканчэння СШ №1г. Івацэвічы, ён паступіў у Саратаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча лётчыкаў. У 1982-м годзе Сяргей у званні лейтэнанта па размеркаванні накіраваны служыць у Хабараўск – у транспартна-авіяцыйны полк. З гэтай ваеннай часці частку афіцэраў-верталётчыкаў накіроўвалі выконваць інтэрнацыянальны доўг у Афганістан. У жніўні 1986-га года накіраванне ў дадзеную краіну ў складзе эскадрыллі атрымаў і Сяргей Юмашаў. Але спачатку ваенныя лётчыкі прыкладна месяц знаходзіліся ў “вучэбцы” на тэрыторыі СССР – ва Узбекістане. Трэба было прайсці адпаведную падрыхтоўку: каб лётаць над гарамі, зрэзанымі глыбокімі цяснінамі, дзе вельмі складаны высакагорны клімат, трэба мець добрыя навыкі. Адзін штрых: ва ўмовах высокагор’я немагчыма нават… запаліць запалку, бо не хапае кіслароду. Карысталіся запальнічкамі. І дыхаць цяжка - кіслароднае галаданне.

У верасні 1986-га года Сяргей Юмашаў упершыню ступіў на зямлю Афганістана.
-Я, зразумела, добра ведаў, што там ідзе вайна, гінуць людзі. Ці баяўся? Хутчэй за ўсё – не, бо сам выбраў прафесію ваеннага, а гэта значыць – трэба быць гатовым да самых складаных сітуацый. Таксама разумеў, што многае залежыць ад маіх ведаў і магчымасцяў, бо верталёт, на якім служыў, - адносна лёгкая мішэнь для праціўніка.

На ўзбраенні ў душманаў на той момант ужо меліся ракеты “Стынгер” – вельмі грозны і небяспечны пераносны зенітна-ракетны комплекс, пуск з якога праціўнік мог здзейсніць, нават не робячы наводкі на аб’ект паражэння. Ракета “Стынгер” з вялікай хуткасцю ляцела на цяпло рухавіка, і шанцаў на выратаванне было нямнога. На шчасце, выпуск гэтых цеплавых ракет толькі распачаўся, таму іх было нямнога, а каштаваў гэты ракетны комплекс так дорага, што, як сцвярджае Сяргей, душманы пасля пуску рабілі відэаздымку, каб пасля даць справаздачу амерыканцам, што ракета скарыстана.

– Адзін з нашых верталётчыкаў, камандзір атрада ўкраінец Тарас Шаўчэнка, двойчы трапляў пад абстрэл “стынгерамі” і, уявіце сабе, кожны раз заставаўся жывым – па камандзе “Пакінуць машыну!” выскокваў з парашутам з верталёта яшчэ да выбуху. Справа ў тым, што ракета пакрывае адлегласць у 5-6 кіламетраў прыкладна за 10 секунд, а Шаўчэнка і штурман, пачуўшы сігнал, аб тым, што верталёт вось-вось “выбухне”, паспявалі выскачыць.
За час службы ў Афганістане, а Сяргей служыў там 1,5 года, ён аблётаў на сваім МІ-6 гэтую краіну ўздоўж і поперак: дастаўляў грузы, зброю, паліва, харчаванне ў воінскія часткі, што раскінуты былі на тэрыторыі краіны. Больш за 400 баявых вылетаў! Стараўся, як і ўсе лётчыкі і верталётчыкі, браць максімальную вышыню, каб цяжэй было ракеце дабрацца да яго машыны. Лётныя характырыстыкі дазвалялі эксплуатаваць МІ-6 на вышыні не больш за 4,5 км, а нашы хлопцы ўздымаліся нават да 8 км. Што, зразумела, сур’ёзная рызыка.

Але, як кажуць, Бог шкадаваў нашага земляка: пад абстрэлы трапляў пастаянна, а вось ракета па яго верталёце ні разу не была выпушчана. Хаця і той жа абстрэл са стралковай зброі буйнага калібру – вельмі сур’ёзная пагроза. Аднойчы экіпаж МІ-6, якім кіраваў Сяргей Юмашаў, вёз па паветры груз для нашых салдат, што стаялі каля пакістанскай граніцы. Ішлі на сярэдняй вышыні, а раптам з зямлі – шквалісты агонь. Верталёт атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, месцамі быў літаральна прадзіраўлены. Штурман кінуўся да кулямёта, але куля буйнага калібру душмана патрапіла ў лафет і кулямёт заклініла. Сяргей і сёння не можа зразумець, як той раз удалося вырвацца з пекла.
– Цяжка было там навесці парадак, бо самі грамадзяне-афганцы, здаецца, не ведалі якім шляхам ім ісці, з кім сябраваць. Гэта краіна кантрастаў; пераважная большасць насельніцтва – бедная, толькі лічаныя людзі жывуць заможна. Дарэчы, сёння самі афганцы сцвярджаюць, што ў тыя часы савецкія салдаты больш далікатна ставіліся да мірных людзей, а сёння амерыканцы расстрэльваюць калоны з мірнымі жыхарамі…

Напярэдадні 1988-га года эскадрылля, у якой служыў Сяргей Юмашаў, была выведзена з тэрыторыі Афганістана. Пасля зноў служыў пад Хабараўскам. У сярэдзіне 90-х выйшаў на пенсію, вярнуўся на радзіму. Зараз жыве ў Івацэвічах, з жонкай выхоўваюць двух сыноў. Сяргей – дастаткова сціплы чалавек; ён, да прыкладу, не стаў афішаваць той факт, што з’яўляецца адзіным воінам-інтэрнацыяналістам Івацэвіцкага раёна, хто, як паведамілі ў райваенкамаце, ўзнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме”.

15 лютага 2011  Просмотров: 838 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта