Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Жнівень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Праз дзве вайны
прайшоў Мікалай Іосіфавіч Гойшык, жыхар вёскі Бараны нашага раёна
Не здзіўляйцеся, сапраўды гэта было так: спярша была вайна Польшчы супраць фашысцкай Германіі, а потым – Вялікая Айчынная вайна, у якіх удзельнічаў наш зямляк. Вярнуўся з ваеннага ліхалецця жывым, але пакалечаным. Як кажа сам Мікалай Іосіфавіч, слава Богу. Значыць, суджана было выжыць. Родам Мікалай Гойшык з вёскі Воля. Са шматдзетнай сям’і.
– Я быў восьмым па ліку, – гаворыць Мікалай Іосіфавіч. – Самым малодшым. Зараз застаўся адзін з нашай вялікай сям’і…
А тады вялікая сялянская сям’я жыла пад прыгнётам палякаў. Карміліся з уласнай гаспадаркі, іншых заробкаў не было. Як і астатнія браты і сёстры, вучыўся мала. Скончыў чатыры класы польскай школы. Аб далейшай вучобе і не марыў. Беднаму хлопцу была адна дарога – на сялянскую працу. У 1938 годзе Мікалая Гойшыка прызвалі на службу ў польскую армію. Гэтая служба запомнілася Мікалаю тым, што ўжо праз год пачалася вайна. Нямецкія войскі перайшлі польскую граніцу, і палякі вымушаны былі весці абарончую вайну. Але сілы былі няроўныя. Упершыню Мікалай Гойшык зведаў і пабачыў кроў і смерць, жахі ваеннай калатнечы. Адступаючы, ён яшчэ не верыў, што ўсё можа так хутка скончыцца і пераменіцца. Як бы там цяжка не было, Гойшык змог вярнуцца да роднай хаты. А тут, на бацькоўскай зямлі, ціха. У Заходнюю Беларусь увайшла Чырвоная Армія.
Людзі нібыта акрыялі. Новая ўлада, новае жыццё. Пайшлі чуткі аб хуткім стварэнні калгаса. Мікалай запісаўся на курсы трактарыстаў. Пасля сканчэння іх пачаў працаваць на будаўніцтве аэрадрома пад Івацэвічамі. А потым іх брыгаду перакінулі пад Мінск. Рыхтавалі пляцоўку пад аэрадром. Там і застала Гойшыка вайна. Паступіў загад: трактары загнаць у лес і разабраць, схаваць найбольш важныя дэталі. Калі ў спешцы справіліся з заданнем, наблізіўся фронт. Рабочыя разбегліся, хто куды. Гойшык з некалькімі землякамі накіраваўся дамоў. На чацвёрты ці пяты дзень падарожжа іх перахапілі немцы. Так Мікалай апынуўся за калючым дротам у Бяла Падлясцы. Да восені 1941 года ён знаходзіўся ў фашысцкім палоне. У адну з вераснёўскіх начэй, калі было хмарна і церушыў дробны дождж, Мікалай разам з хлопцамі-землякамі зрабіў падкоп пад калючым дротам і апынуўся на волі. Дарога дамоў была цяжкай і рызыкоўнай. Але дабраліся да родных хат.
На пачатку зімы Гойшык даведаўся, што за вёскай Корачын у лесе з’явіліся партызаны. Каб тады пайсці ў атрад, была адна ўмова: патрэбна зброя. А дзе яе ўзяць? Па месцах былых баёў маладыя воленцы ўжо ўсё пазбіралі і аднеслі ў лес. “Чакай, – сказалі яму. – Спатрэбіцца – паклічам. А пакуль будзь нашым сувязным”. Мікалай згадзіўся. На той момант Мікалай Гойшык быў ужо сямейным чалавекам, меў дзяцей. Жаніўся ён яшчэ да вайны.
Аднак адлучэнне Гойшыка ад сям’і адбылося зусім нечакана. Гэта здарылася ў верасні 1943 года. Немцы забіралі здаровых маладых мужчын на прымусовыя работы. У лік іх трапіў і Мікалай Гойшык. Думаў, што павязуць ў Нямеччыну, але апынуўся ў Слоніме. Працавалі на лесанарыхтоўках. Маючы вопыт уцёкаў з-за калючага дроту, Гойшык увесь час адслежваў сітуацыю з мэтай хутчэй збегчы адсюль, бо прыйдзе зіма і будзе яшчэ горш. І ён, нарэшце, рашыўся на адчайны крок. Такое прыдумаць наўрад ці змог бы хто другі. Ведаючы польскую мову, Гойшык напісаў пісьмо на імя жыхара вёскі Воля на сваё ж прозвішча. У ім “аднавясковец” паведамляе, што жонка Гойшыка расстраляна “ляснымі бандытамі”, засталіся дзеці, іх няма куды дзець, бо родзічы далёка. І, маўляў, прыязджай, уладкоўвай сваіх дзяцей. “Атрыманы” ліст Мікалай перадаў у камендатуру, растлумачыўшы ў чым справа. Гэта, па сутнасці, як зразумеў потым сам Гойшык, была правакацыя супраць самога сябе. Немцы лёгка маглі праверыць напісанае і тады… Не цяжка здагадацца, што магло быць. Дзесьці праз тыдзень выклікалі ў камендатуру. Ад страху дрыжэлі ногі. Але там распыталі пра напісанае. Ужо ў бараку, лежачы на нарах, Мікалай ацэньваў сітуацыю, сам сябе дакараў, што па сваёй лёгкадумнасці заварыў гэтую кашу. Што ж, назад дарогі няма. Засталося чакаць.
А праз некалькі дзён Гойшыка зноў павялі ў камендатуру. На гэты раз Мікалай быў, як кажуць, ні жывы, ні мёртвы. У цуда ўжо не верыў. Скончылася ўсё тым, што Гойшыка пераапранулі ў чыстае нямецкае адзен-не, выдалі “аўсвайс” і нямецкую вінтоўку з патронамі. Перад строем падняволеных яшчэ раз прадэманстравалі сваю міласэрнасць, як наказ іншым. У той жа дзень спадарожным транспартам Мікалая адправілі ў Івацэвічы. Бацькі вельмі здзівіліся паяўленню сына ў такой агіднай для іх нямецкай форме. Толькі пасля аповеду Мікалая крыху супакоіліся, але не зусім.
У партызанскім атрадзе імя Молатава, дзе неўзабаве апынуўся Гойшык са сваёй нямецкай вінтоўкай, па-рознаму ўспрынялі незвычайнае ягонае “вызваленне” з нямецкага палону, але пакінулі ў сваіх радах да высвятлення ўсіх прычын.
Наступіў 1944 год. Зіма, холад. Чырвоная Армія гнала захопнікаў на захад. Неўзабаве лагер у Слоніме закрылі і ўжо некаму было шукаць Гойшыка-“адпускніка”. Тым часам партызаны яшчэ больш актывізавалі сваю дзейнасць: мініравалі дарогі, чыгунку, устройвалі засады на карнікаў, грамілі варожыя гарнізоны. Мікалай Гойшык не разлучаўся са сваёй вінтоўкай.
Запомнілася сутычка з ворагам паблізу вёскі Няхачава. Ішлі на чыгунку. І нечакана для сябе напароліся на нямецкую засаду. Разведчыкаў немцы прапусцілі, каб заманіць партызан у лавушку. І гэта ім удалося б, калі б партызаны, не даходзячы да ўскрайку лесу, не заляглі, чакаючы вяртання разведчыкаў. Першымі не вытрымалі напружанага чакання немцы і пачалі страляць. Партызаны маўчалі, як быццам іх тут і няма. Ацаніўшы абстаноўку, старшы групы перадаў па ланцугу загад – падрыхтавацца да прарыву, але не назад, адкуль ішлі, а правей, дзе нямецкі агонь можа быць менш прыцэльным. Для прыкрыцця прарыву пакінулі кулямётчыка.
Калі засакатаў партызанскі кулямёт, усе рынуліся на прарыў. Па дарозе яшчэ захапілі немца, які сядзеў пад кустом, падняўшы рукі. “Язык” вельмі спатрэбіўся. Яго адправілі ў штаб злучэння. На жаль, у той сутычцы адзін партызан загінуў, двое былі паранены. Дасталося і Гойшыку. Бегучы і падаючы, ён пашкодзіў руку.
Як сёння, Мікалай Гойшык памятае сустрэчу з часцямі Чырвонай Арміі, якія вызвалялі раён ад захопнікаў. Для адных партызан гэта быў канец вайны, для другіх – ізноў барацьба, ужо на фронце. Часць, у якую трапіў Гойшык, адразу перакінулі пад Варшаву.
– Баі былі вельмі цяжкімі, – расказвае Мікалай Іосіфавіч. – Старшы кулямётчык, я не меў перадышкі, як памочнікі з майго разліку. Немцы адчайна абараняліся. Але іх літаральна выкурвалі з абарончых рубяжоў. А колькі нашых салдацікаў злажылі галовы пад польскай сталіцай. Мне пашанцавала ў тых баях…
У сувязі са значнымі стратамі пяхотны полк, дзе служыў Гойшык, адправілі ў тыл на перафарміраванне і папаўненне, а затым ужо баяздольным накіравалі ва Усходнюю Прусію. І зноў фронт, перадавая, стральба, выбухі, параненыя, загінуўшыя… На подступах да Кёнінгсберга ішлі кровапралітныя баі. Артылерысты і асабліва рэактыўныя “кацюшы” наносілі магутныя ўдары па варожых пазіцыях. Здавалася, што там ужо няма нічога жывога. Але як толькі падымаліся ў атаку нашы пехацінцы, нібы з-пад зямлі вырываўся смяротны агонь і змятаў усё на сваім шляху.
У адзін з зімовых дзён з самага ранку актывізаваліся ваенныя дзеянні. Была пастаўлена задача – узяць вышыню, дзе знаходзіліся немцы, і замацавацца там. Здорава папрацавалі артылерысты і авіяцыя. Ужо ў другой палове дня падняліся ў атаку пехацінцы.
– Нам, кулямётчыкам, было цяжэй, – успамінае Мікалай Іосіфавіч. – І кулямёт, і боепрыпасы запавольвалі наш рух наперад, але мы не адставалі ад усіх. Калі да нямецкіх акопаў заставалася каля дзесятка метраў, мяне моцным штуршком кінула на зямлю. Я ад болю ахнуў і згубіў прытомнасць…
Мікалай Гойшык прыйшоў да сябе ўжо ў шпіталі. Над ім завіхаліся медыкі. І тады ён даведаўся аб сваім раненні. Голень левай нагі была акрываўленай, пабітай асколкамі. Былы кулямётчык зразумеў, што вайна для яго закончылася. Першага красавіка 1945 года, калі вайна была на зыходзе, вярнуўся дамоў, у вёску Воля. На мыліцах. З медалём “За адвагу” на грудзях. Дзень Перамогі сустрэў тут, у бацькоўскай хаце.
Пасляваеннае жыццё Мікалая Гойшыка (а яно ўжо доўжыцца амаль 65 гадоў), складвалася нялёгка. Але з жонкай Лідзіяй Іванаўнай выгадавалі пяцёра дзяцей. Пабудавалі свой дом у вёсцы Бараны, вырасцілі сад. Сёння ў Гойшыкаў сем унукаў, адзін праўнук.
25 мая гэтага года Мікалаю Іосіфавічу споўніцца 93 гады. Узрост, як кажуць, больш чым паважаны. А сам былы салдат вайны ўсміхаецца: “А мне не верыцца, што столькі ўжо пражыта і перажыта. І калі тыя гады праляцелі? Але ўсё роўна, нягледзячы на хваробы, хочацца жыць…”.
Сапраўды, нельга не пагадзіцца з ветэранам.
Святаслаў КАЖАДУБ.

5 лютага 2010  Просмотров: 1112 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта