Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Радавы Дзмітрый Петручэня
Лета 1944 года. Пасля вызвалення Івацэвіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзмітрыя Іванавіча Петручэню з в.Даманава мабілізавалі на фронт. Ён пападае на трэці Беларускі фронт у дэсантны полк 213-й брыгады. Кулямётчыкам –стралком Дзмітрый Іванавіч ваюе ва Ўсходняй Прусіі, удзельнічае ў штурме г. Кёнігсберг.
– Там ішлі цяжкія кровапралітныя баі, – успамінае ветэран. – Адна каманда была нам: “Наперад! На ворага!” І мы, і фашысты неслі вялікія страты. Але як вораг ні супраціўляўся, яму прыйшлося адступіць. Дзмітрый Іванавіч Петручэня на вайне быў двойчы паранены, лячылі яго ў ваенным шпіталі і першы, і другі раз у г.Каунас (Літва). Пасля лячэння ён кожны раз накіроўваўся ў другую воінскую часць.
У ветэрана шмат узнагарод, сярод якіх асабліва дарагія – медаль “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”, ордэн Айчыннай вайны другой ступені.
Пасля вайны Дзмітрый Іванавіч служыў у Закарпацці. Дэмабілізаваны ў 1947 годзе.
Доўгі час, аж да пенсіі, працаваў слесарам на Даманаўскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў (на шклозаводзе). Быў прыкладам у працы для другіх, атрымаў медаль “Ветэран працы” і “100 год з дня нараджэння У.І.Леніна”.
Няпросты час давялося перажыць ветэрану, але пабудаваў хату, пасадзіў сад, з жонкай Анастасіяй Мартынаўнай выхавалі працавітых, як самі, дачку і сына. ААТ “Даманаўскі ВГК” не забывае ў святы свайго ветэрана вайны і працы, віншуе і дорыць падарункі. Не ўсё ўжо ў ветэрана добра са здароўем, мае другую групу інваліднасці, але ён не паддаецца. У Даманаве Дзмітрый Іванавіч застаецца паважаным чалавекам. Здароўя яму і дабра.
Вікенцій МАРОЗ.

19 снежня 2008  Просмотров: 1939 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта