Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Сакавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Памяць Трофі-рэйд “Дрыгва-2011”
Чацвёрты раз у нашым раёне праводзілася гонка па бездарожжы – трофі-рэйд “Дрыгва-2011”. У гэтым годзе яна праходзіла з 7-га па 9-га мая і прысвячалася Вялікай Перамозе. Каля 65 экіпажаў на пазадарожніках і квадрацыклах – з Беларусі, Літвы, Расіі – выйшлі на старт 7 мая, каб вызначыць лепшых у сваёй катэгорыі. Дарэчы, такога шырокага прадстаўніцтва ні адна папярэдняя “Дрыгва” не мела. Адна з абавязковых умоваў трофі-рэйду – наведванне помнікаў загінуўшым жыхарам вёсак Вяда, Тупічыцы, Красніцы і Бабровічы, якія пацярпелі ад рук нямецка-фашысцкіх карнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Некалькі слоў аб фармаце гонкі. Удзельнікі рэйду на працягу 24 гадзін спаборнічаюць на ўсім працягу маршрута даўжынёй у 200 кіламетраў – па лясным бездарожжы, цераз балотную дрыгву і твань, пераадольваючы завалы, брады, пад’ёмы і спускі.
Старт адбыўся ў лясным масіве паблізу вёскі Соміна, фініш – непадалёку ад вёскі Святая Воля. Перамогу ў спаборніцтве мог атрымаць той экіпаж, які на працягу 24 гадзін мог знайсці максімальную колькасць “кропак” (іх спіс экіпаж атрымлівае перад стартам), якія размешчаны ў цяжкадаступных месцах, куды на аўто пад’ехаць асабліва цяжка.

Далёка не ўсім удалося справіцца з трасай, некаторых удзельнікаў прыйшлося эвакуіраваць. Але ж пра тое, што маршрут будзе вельмі складаны, ведалі ўсе! Болей таго, да некаторых з кропак можна было дабрацца толькі з дапамогай плавальных сродкаў – лодкі, надзімальнай камеры і т.п. Кожны экіпаж павінен быў мець і сродкі выжывання: рыдлёўку, вяроўкі, сякеру, запалкі, запас вады і ежы.
Пасля спаборніцтваў карэспандэнт “ІВ” пацікавіўся ў Сяргея Афанасьева, кіраўніка трофі-рэйду, прадстаўніка клуба “Цытадэль” (г. Брэст) аб уражаннях ад “Дрыгвы-2011”.

– Хацелася б выказаць падзяку кіраўніцтву Івацэвіцкага райвыканкама і Целяханскага пасвыканкама, якія з разуменнем аднесліся да нашай просьбы – правесці трофі-рэйд – і аказалі значную дапамогу і падтрымку. Вялікі дзякуй хочацца сказаць і філіялу “Целяханскі” ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” і кіраўніцтву ДЛГУ “Целяханскі лясгас”… Нам, дарэчы, быў прадстаўлены амфітэатр на беразе Вулькаўскага возера, дзе перад удзельнікамі і гледачамі выступілі дзве рок-групы – з Мінска і Брэста. Можа, камусьці такі адпачынак здаецца дзіўным, але мы атрымалі зарад бадзёрасці на многія месяцы наперад…
Падрыхтаваў
Аляксандр ГОРБАЧ.

17 мая 2011  Просмотров: 1053 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта