Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Адпачынак Самы лепшы адпачынак – рыбалка!
13 лютага на Козіцкім вадасховішчы прайшоў першы раённы турнір па падлёднай лоўлі рыбы сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу. Арганізатарамі яго сталі раённы камітэт прафсаюзаў работнікаў АПК і ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Удзельнічалі 15 каманд (па тры рыбаловы ў складзе кожнай) з шэрагу сельгаскааператываў раёна, а таксама профільных прадпрыемстваў АПК.
Клёў у гэты дзень быў не самы цудоўны і марозны ветраны дзень, але ж хіба толькі дзеля гэтага сюды прыехалі рыбаловы?
– Я прыехаў за свежым паветрам, бо для мяне не меней важна пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы з калегамі, падзяліцца вопытам з іншымі рыбакамі, – расказвае Канстанцін Асіпік, вадзіцель УП “Івацэвіцкая ПМС”. – Таму не вельмі засмучаюся, што клёў не вельмі актыўны…
І вось гучыць каманда “Адбой”. Пасля ўзважвання сталі вядомы пераможцы турніру. Першае месца па выніках трохгадзінных спаборніцтваў заняла каманда рыбаловаў КУСП “Перамога”, якая вылавіла крыху больш за 1,5 кг рыбы (перш за ўсё акуня і плоткі), на другім месцы – каманда прафліцэя, на трэцім – УП “Івацэвіцкая ПМС”. Пераможцы ўзнагароджаны сумеснымі Граматамі райкама прафсаюзаў работнікаў АПК і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама каштоўнымі прызамі. За першыя месцы кожны член каманды атрымаў электрачайнік, за другое і трэцяе месцы – тэрмасы.
У рамках гэтых спаборніцтваў іх арганізатары правялі яшчэ некалькі конкурсаў. Так, у намінацыі “Найлепшая экіпіроўка” перамогу атрымаў механізатар СВК “Мілейкі” Валерый Буранка. У намінацыі “Самая буйная рыба” першынстваваў Павел Ярмаш, загадчык гаража СВК “Горталь”. Дарэчы, Павел Ярмаш атрымаў перамогу ў намінацыі “Лепшы ўлоў сярод маладых удзельнікаў” (да 30 гадоў). Прыз яму ўручыла начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Іна Тумаш.
– Самай лепшай узнагародай для мяне, як арганізатара спаборніцтваў, стаў той факт, што большая частка з ліку ўдзельнікаў пасля турніру прасілі правесці падобныя спаборніцтвы і летняй парой. Значыць, людзям патрэбны такі адпачынак, – гаворыць Ірына Краўчук, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК. – Хачу падзякаваць усім кіраўнікам прафсаюзных арганізацый калектываў, а таксама кіраўніцтву КУСП “Перамога”, – у першую чаргу дырэктару Уладзіміру Сямёнавічу Ядалу, які вырашыў шмат арганізацыйных пытанняў, што дазволіла правесці мерапрыемства без праблем.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.

23 лютага 2011  Просмотров: 1210 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта