Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна Будзем разам!
Рыгор РАДЗЮК, галоўны рэдактар "ІВ":
- Пульс 2008-га, асноўныя падзеі 2009-га – галоўная тэма навагодняга нумара “ІВ”
Паважаныя нашы падпісчыкі, чытачы! У вас у руках навагодні нумар “Івацэвіцкага весніка”. Мы пастараліся зрабіць яго, вядома, святочным, як па форме, так і па зместу. Так прынята ўжо, такая ўжо традыцыя. Ды і зроблена за 2008 год у раёне нямала, каб павысіўся дабрабыт насельніцтва, што з’яўляецца галоўным у дзейнасці ўладаў усіх узроўняў. Асноўныя гэтыя добрыя прыкметы, тэндэнцыі, як палітычнага, так і сацыяльна-экана-мічнага, культурнага накірунку, акрэслены ў публікуемых матэрыялах, аўтарамі якіх з’яўляюцца ў большасці вядомыя і аўтарытэтныя людзі нашай Івацэвіччыны. Гэта парламенцкія выбары, пераход на 11-гадовы тэрмін навучання, што станоўча ўспрынята ў грамадстве, пачатак лібералізацыі эканомікі і ўсёй нашай жыццядзейнасці, паспяховае выкананне намечаных планаў і г.д.

Разам з тым мы акцэнтуем вашу ўвагу, паважаныя чытачы, на тых асноўных падзеях, якія прынясе нам год 2009-ы. Бо менавіта ім будзе ўдзелена галоўная ўвага на старонках раёнкі і цяпер, і на працягу ўсяго будучага года.
Сярод такіх – 90-годдзе ўтварэння БССР, якое выпадае на 1 студзеня 2009 года, менавіта тады была закла-дзена аснова нашай незалежнасці і суверэнітэту.

У 2009 годзе мы будзем адзначаць 65-годдзе вызвалення нашай краіны і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта знамянальная дата, якая да многага нас абавязвае. Бо калі б савецкі народ не перамог фашызм, то не было б сёлетняга мірнага і па вялікім рахунку шчаслівага дня, не была б Рэспубліка Беларусь незалежнай, суверэннай краінай.
2009 год – гэта вызначальны год бягучай пяцігодкі.
Як у ім папрацуем, чаго дасягнем, на якія прагнозныя паказчыкі выйдзем – ад гэтага ў многім будзе залежыць выкананне ў цэлым пяцігодкі. Зробім больш, лепш і з меншымі затратамі – значыць, лепшым стане наша жыццё і ў матэрыяльным, і ў духоўным плане. А да гэтага трэба імкнуцца, нягледзячы на пэўныя праблемы і цяжкасці, у тым ліку і тыя, якія парадзіў сусветны фінансавы, а затым і эканамічны крызіс.

2009-ы – адметны для горада Івацэвічы, якому спаўняецца 490 год. Святкаванне плануецца ў жніўні. А таму і гэтай падзеі будзе нададзена належная ўвага.

Як і іншым. Сярод якіх – 70-гадовы юбілей нашай з вамі, паважаныя чытачы, раённай газеты. Ён выпадае на канец верасня 2009 года. Менавіта ў канцы гэтага месяца ў 1939 годзе выйшаў першы нумар “Чырвонай звязды” (так тады называлася наша райгазета, на жаль, дакладная дата выхаду першага нумара раёнкі невядома). Падзея значная не толькі ў жыцці рэдакцыі, але і ў цэлым раёна. Мы да яе ўжо рыхтуемся. З новага года плануем узнавіць у асноўных рысах на старонках “Івацэвіцкага весніка” гісторыю газеты, а разам з ёй гісторыю раёна, бо раёнка – яго люстэрка, такой яна была, такой засталася, такой будзе і надалей. Гісторыю гэту бу-дзем падаваць праз дзесяцігоддзі. Просім вас, паважаныя жыхары раёна, дасылаць у рэдакцыю свае ўспаміны, фатаграфіі, якія так ці інакш тычацца дзейнасці раёнкі. Яны будуць апублікаваны, а найбольш цікавыя і адметныя ўвойдуць у брашуру аб гісторыі раёнкі, якую мы мяркуем выпусціць да юбілею.
Сёння ж нам прыемна адзначыць, што наша раённая газета ідзе ўпоравень з часам, што яна запатрабавана ў чытача і карыстаецца ў яго павагай, за што вялікі вам дзякуй.

А што гэта так, сведчыць тыраж раёнкі. Па пятніцах ён складае больш за 10000 экземпляраў. І ён стабільны. “Івацэвіцкі веснік” працуе на самафінансаванні і не карыстаецца датацыяй вось ужо на працягу пяці гадоў. Мы аднымі з першых у краіне сярод раённых газет стварылі свой сайт http://ivacevichi.brest.by. Наша раёнка ў ліку лепшых не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Тым не менш мы бачым свае яшчэ нявыкарыстаныя рэзервы і імкнёмся рабіць райгазету яшчэ больш цікавай і па зместу, і па форме.

З Новым годам вас, паважаныя пад-пісчыкі і чытачы раёнкі, нашы няштатныя аўтары, нашы рэкламадаўцы, увесь рэдакцыйны калектыў! Хай усім нам спадарожнічае ўдача і поспех. Хай будзе здароўе і добры настрой. І хай гэта падорыць хоць крышачку наш святочны нумар. Будзем разам!

31 снежня 2008  Просмотров: 1986 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта