Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна Гаспадарчы актыў раёна
У мінулую пятніцу ў Івацэвічах прайшоў гаспадарчы актыў раёна. Мерапрыемства ладзілася ў гарадскім Доме культуры.
З дакладам на ім выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Ткачук. Ён расказаў аб выніках работы раёна за прайшоўшую пяцігодку, за яе завяршальны год, спыніўся на тых высокіх рубяжах, на якія неабходна выйсці раёну ў 2011 годзе і за бягучую пяцігодку ў цэлым.

Прамоўца падкрэсліў, што народнагаспадарчы комплекс раёна развіваецца дынамічна. За прайшоўшую пяцігодку шмат што зроблена для развіцця эканомікі, сацыяльнай сферы, культуры, а ў канчатковым выніку для далейшага росту дабрабыту людзей. Прыводзіліся канкрэтныя лічбы і факты наконт гэтага. Вось толькі некаторыя з іх. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі больш за 1 трыльён рублёў, што ў 4,8 раза больш, чым за папярэднюю пяцігодку. Аб’ём таварнай прамысловай прадукцыі склаў 168, а тавараў народнага ўжытку – 153 працэнты. Вытворчасць валавай сельгаспрадукцыі павялічылася на 50 працэнтаў пры заданні 34 працэнты.

За пяцігодку ў сацыяльна-эканамічнае развіццё вёскі ўкладзена больш за 700 млрд. рублёў. Пабудавана 133000 метраў квадратных жылля. Амаль што завершана будаўніцтва аграгарадкоў – іх 15. Пабудаваны новы сучасны корпус райбальніцы. Уступілі ў строй дзеючых 1 і 2 чэргі кукуруза-калібровачнага завода. А ўжо сёлета павінен быць уведзены новы цэх па вытворчасці драўняна-стружкавых пліт на ААТ “Івацэвічдрэў”, які будзе працаваць па самай сучаснай тэхналогіі. Будуюцца лядовая арэна, плавальны басейн і стадыён. Паўсюдна прыйшлі новыя тэхналогіі. а ў планах – новыя інвестпраекты.

Вельмі важна, што далейшае развіццё атрымаў прадпрымальніцкі сектар эканомікі, доля якога ў даходнай частцы бюджэту павялічылася за мінулую пяцігодку з 7,7 да 16,5 працэнта.
Нямала зроблена для далейшага развіцця і іншых галін народнай гаспадаркі.
Найбольш паспяховым для раёна быў 2008 год, калі мы занялі першае месца па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў вобласці і другое месца – у рэспубліцы. І імя раёна было занесена на абласную і рэспубліканскую Дошкі гонару. Былі першыя прызавыя месцы ў спаборніцтве і ў іншых галінах народнай гаспадаркі.

ўсё дзеля аднаго самага галоўнага – росту заработнай платы і павышэння дабрабыту насельніцтва. А заработная плата за мінулую пяцігодку вырасла ў 2,6 раза. Працягласць жыцця людзей павялічылася на 1,5 года.
Старшыня райвыканкама спыніўся таксама і на тых недапрацоўках і рэзервах, якія яшчэ ёсць і дзе можам прыбавіць.
На 2011 год і на гэту пяцігодку вызначаны больш напружаныя планы. Так, за пяцігодку вытворчасць прадукцыі прамысловасці неабходна павялічыць у 2,2 раза, валавай вытворчасці сельгаспрадукцыі – у 1,7 раза. Трэба значна прыбавіць у інвестыцыях. Пабудаваць трэба 230000 метраў квадратных жылля, у тым ліку ў бягучым годзе 41000 і г.д. І зноў жа ўсё гэта дзеля далейшага росту дабрабыту людзей.

Кіраўнік раёна падзякаваў усім за дасягнутае, выказаў упэўненасць, што намечанае будзе выканана, калі кожны на сваім рабочым месцы будзе працаваць добрасумленна і творча.
Затым старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук уручыў узнагароды пераможцам раённага спаборніцтва за 2010 год. А гэта ганаровыя пераходныя сцягі, пераходныя вымпелы, Граматы раённага выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі. (Спіс пераможцаў раённага спаборніцтва і хто чым узнагароджаны, апублікаваны ў “Івацэвіцкім весніку” №10 за 8 лютага).

Ад імя пераможцаў слова трымалі галоўны інжынер ААТ “Івацэвічдрэў” Мікалай Паплаўскі, старшыня сельгаскааператыва “Святая Воля” Уладзімір Любушак. Выступіў на гаспадарчым актыве таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11 Леанід Кавалевіч.
Для ўдзельнікаў раённага гаспадарчага актыву быў дадзены канцэрт, з якім выступіў беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры”.
Міхаіл РУДНІЦКІ,

15 лютага 2011  Просмотров: 720 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта