Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна На вернасць радзіме і свайму народу
прыняў ваенную прысягу 81 малады воін 302-й зенітнай ракетнай брыгады
prisaga_1.jpg (34.46 Kb)7 лютага г.г. маладое папаўненне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь – а гэта каля 8000 навабранцаў – прыняло прысягу на вернасць Ра-дзіме і свайму народу. Гэтае мерапрыемства вылілася ў сапраўднае свята для армейскіх падраздзяленняў, а таксама для бацькоў і родных, сяброў маладых салдат, якія прыбылі ў вайсковыя часці на прыняцце ваеннай прысягі.
Такім святам стала і прыняцце ваеннай прысягі навабранцамі ў 302-й зенітнай ракетнай брыгадзе, што базіруецца на тэрыторыі нашага раёна. Тут прыняў прысягу 81 малады воін, у тым ліку 14 з нашага раёна.
Пасля таго, як была закончана ўрачыстая цырымонія прыняцця прысягі, адбыўся мітынг. Адкрыў яго і павіншаваў маладых салдат з важнай падзеяй у іх армейскім жыцці камандзір брыгады, палкоўнік Анатолій Выстралкоў. Затым з віншаваннямі і пажаданнямі прыкладнай службы маладому папаўненню выступілі: намеснік начальніка кіравання тылу Заходняга аператыўнага тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і супраць паветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Уладзімір Палышанкоў, старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Макар, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Юлія Сяўко. Ад навабранцаў, якія прынялі ваенную прысягу, слова трымаў радавы Сяргей Герасімук. Вітаў маладых воінаў і айцец Грыгорый, протаіерэй, благачынны праваслаўных прыходаў Івацэвіцкай акругі, настаяцель храма Дзяржаўнай іконы Божай Маці. Ён таксама прачытаў малітву і асвяціў маладое папаўненне.
Асабовы састаў брыгады ваенным маршам прайшоў па пляцы, у шарэнгах якога было і маладое папаўненне, якому хутка прадстаіць экзамен па вучэбных стрэльбах на расійскім ваенным палігоне “Ашулук”.
Затым маладыя салдаты разам са сваімі бацькамі і роднымі мелі магчымасць пагутарыць з камандаваннем брыгады, а потым пабыць з бацькамі, роднымі і сябрамі пэўны час за межамі воінскай часці.
Вайсковая служба – гэта нялёгкая праца, але гэта школа маральнай і фізічнай закалкі, якая так патрэбна кожнаму юнаку, каб стаць сапраўдным мужчынам, надзейным і граматным абаронцам Айчыны.
ХХХ
Як і раней, арганізацыя мерапрыемства па прыняцці ваеннай прысягі ў брыгадзе была на належным узроўні. Тут паклапаціліся і аб тым, каб аўтобус даставіў бацькоў, родных і сяброў маладых салдат у Івацэвічы. Бо прыехалі яны на прыняцце прысягі з розных раёнаў нашай краіны. Сёлетні прызыў быў у асноўным не з Івацэвіцкага раёна. Адзінае, што турбуе, дык гэта дрэнны стан дарогі да вайсковай часці, яна не грэйдзіруецца і месцамі была нібы тая тарка, аб чым і можна было чуць, знаходзячыся сярод тых, хто прыбыў на прысягу на сваім аўтамабілі. Няўжо нельга падраўняць дарогу перад такім мерапрыемствам, ведаючы, што сюды прыедуць людзі з розных куткоў краіны?
Міхаіл РУДНІЦКІ.
На здымках: падчас цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

10 лютага 2009  Просмотров: 1516 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта