Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна Рэзервы ёсць у жывёлагадоўлі
Як паведамлялася ўжо ў “ІВ”, 10 сакавіка на базе Івацэвіцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў адбыўся семінар-нарада, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў якога былі пытанні зімоўкі жывёлы, выкананне прагнозных паказчыкаў у жывёлагадоўлі за прайшоўшыя два месяцы бягучага года.
Гэта ўжо другі сёлета такі семінар-нарада, дзе аналізуюцца вынікі работы ферм. Першы прайшоў таксама на базе чатырох раёнаў, цэнтрам якога стаў Жабінкаўскі раён. Такая ўвага з боку аблвыканкама жывёлагадоўчай галіне сведчыць аб яе прыярытэтнасці ў сённяшнім развіцці аграпрамысловага комплексу рэгіёна.
Бо менавіта адсюль цяпер ідуць грошы сельгасвытворцам.
Пасля наведвання шэрагу малочнатаварных фермаў і комплексаў (у нашым раёне такімі сталі тры – у сельгаспрадпрыем-ствах “Целяханы-агра”, “Святая Воля”, “Мілейкі”) удзельнікі семінара-нарады сабраліся на пленарнае пасяджэнне ў Івацэвіцкім ГДК.

Адкрыў яго і вёў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Кіраўнік вобласці адразу падкрэсліў, што мэта семінара знайсці перш за ўсё тыя рэзервы, якія дазваляюць яшчэ крыху дабавіць у рабоце фермам і выйсці на прагнозныя паказчыкі (прагноз тут выконваецца па вобласці на 96 працэнтаў). Неабходна ўжо адмаўляцца ад паўтарэння прапісных ісцін, а калі хто не захоўвае тэхналогію, арганізацыю на сучасным этапе развіцця галіны, то расставацца з такімі кіраўнікамі. А менавіта кіраўнік сельгаспрадпрыемства ў адказе за ўсё, што робіцца ў гаспадарцы, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. Ён таксама дадаў, што надалей будзе мяняцца фармат такіх семінараў, пачынаючы ўжо з гэтага.

Першае слова было прадстаўлена старшыням райвыканкамаў усіх чатырох раёнаў, на базе якіх ладзіўся гэты семінар-нарада.
Аб тым, як ідзе зімоўка жывёлы ў Івацэвіцкім раёне, якія тут здабыткі, праблемы, як выконваецца намечанае, расказаў на семінары-нарадзе і старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатолій Ткачук. Наш раён за прайшоўшыя два месяцы істотна павялічыў валавую вытворчасць малака. Калі гаварыць канкрэтна, то за два месяцы валавая вытворчасць малака ў раёне склала 11511 тон, на 10,1 працэнта больш, чым за гэты перыяд летась. Рэалізацыя яго павялічылася на 11,3 працэнта пры таварнасці 88,6 працэнта. Надой на карову павялічыўся на 34 кілаграмы і склаў 690 кілаграмаў. У цэлым тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі за гэты перыяд склаў 106,6 працэнта пры заданні 106 працэнтаў – гэта прадукцыя жывёлагадоўлі.

Разам з тым старшыня райвыканкама назваў і тыя “мінусы”, якія ёсць у жывёлагадоўлі раёна. А гэта нізкія сярэднясутачныя прывагі жывёлы, невысокая якасць травяністых кармоў і перш за ўсё сенажу. Існуюць пэўныя праблемы з умовамі ўтрымання жывёлы. Ёсць яшчэ над чым працаваць, каб павялічыць вытворчасць малака “экстра” і вышэйшага гатунку. Аднак над вырашэннем усіх гэтых пытанняў раён працуе, і тыя высокія рубяжы, якія намечаны на бягучы год і пяцігодку ў цэлым, пад сілу кадрам раёна, зазначыў Анатолій Ткачук.
Як і прапанаваў напачатку семінара-нарады старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар, выступленні старшынь райвыканкамаў і іншых не сталі проста справаздачамі аб зробленым. Яны ладзіліся ў форме дыялогу з кіраўніком вобласці, падчас якіх былі задзейнічаны і іншыя ўдзельнікі семінара-нарады, што і дазволіла акрэсліць так званыя балявыя кропкі, убачыць рэзервы для больш паспяховай работы.

Калі абагуліць усё сказанае і вызначыць галоўнае, то яно будзе заключацца ў наступным.
Каб больш эфектыўна і рэнтабельна развіваць жывёлагадоўчую галіну, трэба паўсюдна як след наладжваць паточна-цэхавую сістэму ўтрымання жывёлы на фермах: дзе ў поўным аб’ёме, дзе не (з улікам існуючых умоў), але такая сістэма павінна дзейнічаць.
Строгае захаванне тэхналогіі пры кармленні і ўтрыманні жывёлы – абавязковая ўмова паспяховай работы. І перш за ўсё неабходна дабіцца збалансаванага кармлення. Кармы павінны быць якаснымі, а таму нарыхтоўваць іх трэба ў тэрміны і хутка. Больш неабходна мець шматкампанентнай пашы. Дабівацца большай таварнасці малака, мець большыя надоі і прывагі жывёлы. Бо менавіта праз павышэнне прадукцыйнасці жывёлы ляжыць шлях да дасягнення большай рэнтабельнасці ў малочнай і мясной галіне.

Асаблівую ўвагу ўдзельнікі семінара-нарады надалі павышэнню якасці малака. Малако “экстра” можна атрымліваць не толькі ў сучасных даільных залах, а і на звычайных фермах з малакаправодамі. І такія станоўчыя прыклады ў вобласці ёсць, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. Вядома, што на фермах павінны быць здаровыя каровы, належныя ўмовы ўтрымання, чысціня і парадак. Безумоўна, новыя фермы з даільнымі заламі і надалей будуць будавацца. Але ж гэта не хуткая справа, а якасная прадукцыя патрэбна сёння, рэзюмаваў кіраўнік вобласці.

Вельмі важна належным чынам паўсюдна весці селекцыйную работу з такім разлікам, каб дойны статак станавіўся ўсё больш прадукцыйным. У гэтым плане прыемна было чуць станоўчы водгук ад намесніка старшыні аблвыканкама, кіраўніка групы, якая наведвала фермы ў нашым раёне, аб добра пастаўленай рабоце па ўзнаўленні дойнага статку на новай малочнатаварнай ферме СВК “Святая Воля”. “Глядзіш тут на кароў першым цялём, і душа радуецца, – казаў Якаў Бухавецкі. – Бо з іх будуць каровы з гадавым надоем пад 10000 кілаграмаў малака”.

15 сакавіка 2011  Просмотров: 708 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта