Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Снежань 2018 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна Суд Івацэвіцкага раёна ўзначаліў Аляксандр Кірыловіч
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3-га верасня 2010-га года старшынёй суда Івацэвіцкага раёна прызначаны Аляксандр Іванавіч Кірыловіч, які да гэтага выконваў яго абавязкі.
Аляксандр Іванавіч Кірыловіч нарадзіўся 23 снежня 1964-га года ў вёсцы Бабровічы Івацэвіцкага раёна ў шматдзетнай сям’і. Скончыў Выганашчанскую сярэднюю школу.

Працаваў пасля школы рабочым на “Івацэвічдрэў”, адслужыў два гады ў арміі. Скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Ф. Э. Дзяржынскага (дзённае аддзяленне). З 1989-га года – следчы пракуратуры Івацэвіцкага раёна, з 2000-га года – суддзя суда Івацэвіцкага раёна. З 3 верасня 2010-га года – старшыня суда Івацэвіцкага раёна.
1 кастрычніка старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук, кіраўніцтва ўсіх праваахоўных падраздзяленняў і органаў юстыцыі раёна, калектыў суда Івацэвіцкага раёна сабраліся ў зале судовых пасяджэнняў. Прадставіць новага старшыню суда з Брэста прыбыў Сяргей Каліноўскі, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Адкрываючы мерапрыемства, Сяргей Каліноўскі адзначыў:
– На суд Івацэвіцкага раёна сёння звяртаеш увагу таму, што тут мы маем адно з самых сучасных і прыгожых будынкаў юстыцыі вобласці, а таксама таму, што сёння тут зладжана і граматна працуе адзін з лепшых калектываў судовай сістэмы вобласці.
Са словамі віншавання таксама выступіў старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Кіраўнік раёна, у прыватнасці, зазначыў:
– Хачу пажадаць поспехаў у працы Аляксандру Іванавічу Кірыловічу, каб у памяшканнях гэтага сучаснага будынка заўсёды панавала справядлівасць…
Новага старшыню суда павіншавалі і з прывітальным словам выступілі прадстаўнікі праваахоўных органаў раёна і іншыя.
***
У той жа дзень начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі правёў прыём грамадзян па юрыдычных пытаннях, на які наведалася каля 10 жыхароў раёна.
Пасля прыёму карэспандэнт “ІВ” пацікавіўся ў Сяргея Каліноўскага: якія пытанні турбуюць жыхароў раёна, якое агульнае пажаданне можа даць начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама?
– Пытанні тычыліся чыста юрыдычнай сферы: раздзел маёмасці, зямельныя спрэчкі, узаконьванне зямельных участкаў, аб’ектаў будоўлі, спрэчкі за жыллё паміж блізкімі родзічамі, пытанні наследавання, аднаўлення законных праў на зямельны ўчастак па прычыне таго, што заяўнік згубіў дакументы, – адзначыў Сяргей Каліноўскі. – Гэта так званыя рабочыя пытанні, якія характэрны для многіх іншых раёнаў, але, разам з тым, прыемна здзіўляе высокая юрыдычная граматнасць жыхароў Івацэвіцкага раёна. Няма, так бы мовіць, “запушчаных” пытанняў. З пазітыўнымі думкамі пакідаю ваш раён…
Аляксандр ГОРБАЧ.

8 кастрычніка 2010  Просмотров: 757 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта