Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна У райвыканкаме
У прайшоўшы аўторак адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Вёў яго старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Разгледжаны два пытанні, якія тычыліся работы аграпрамысловага комплексу раёна: аб завяршэнні веснавой сяўбы гаспадаркамі раёна і аб ходзе выканання рашэння раённага выканаўчага камітэта ад 23.04.2010 года №383 “Аб стане і мерах па далейшым развіцці галіны жывёлагадоўлі ў раёне” і добраўпарадкаванні тэрыторый сельгаспрадпрыемстваў.
Перш чым заслухаць інфармацыі спецыялістаў райсельгасхарчу па гэтых пытаннях старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук прааналізаваў склаўшуюся тут сітуацыю. А становішча спраў у аграпрамысловым комплексе раёна далёка не з лепшых. За чатыры месяцы бягучага года тэмп росту валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна склаў 3,5 працэнта пры прагнозе 6,5 працэнта. Прычым восем гаспадарак не выйшлі нават на ўзровень мінулага года, а шэсць не дасягнулі прагнознага паказчыка. Усяго 14 гаспадарак з 20 не справіліся з даведзеным заданнем. І ў той жа час шэраг гаспадарак выйшаў на прагноз.

Рад сельгаспрадпрыемстваў ужо завяршылі веснавую пасяўную, большасць жа на гэтую дату марудзілі з гэтай работай. Умовы ж работы аднолькавыя, а рэзультат розны. Так не павінна быць, падкрэсліў кіраўнік раёна. Адной з асноўных прычын нізкіх тэмпаў работ на веснавым полі ў шэрагу сельгаспрадпрыемстваў была ненадзейная работа тэхнікі, якую не падрыхтавалі як след да работы, зазначыў далей Анатолій Ткачук. Каб гэтага не паўтарылася падчас іншых адказных сельскагаспадарчых кампаній і перш за ўсё сенакосу, які ўжо пачнецца праз нейкіх 10 дзён, важна цяпер добра падрыхтаваць кормаўборачную тэхніку, а спецыялістам райсельгасхарчу праверыць яе гатоўнасць. Бо менавіта ад яе паспяховай работы будзе залежаць колькасць і якасць кармоў, а ў канчатковым выніку і вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

А сёлета справы ў жывёлагадоўлі раёна ідуць нездавальняюча, асабліва ў апошнія месяцы. Па прадукцыйнасці дойнага статка мінусуем прыкладна на 0,4 кілаграма ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Не забяспечваецца прагноз па валавай яго вытворчасці. Не лепшае становішча і з вытворчасцю мяса. Не маем істотнага паляпшэння ў пытаннях якасці малака і губляем грошы. Застаецца нізкай рэнтабельнасць прадажы прадукцыі ў многіх гаспадарках. І гэта пры тым, што за апошнія два гады і чатыры месяцы бягучага з дойнага статка раёна выбыла амаль 12000 кароў, як, маўляў, нізкапрадукцыйных. А вынікаў няма.

Наступіў пашавы перыяд, калі на танных кармах можна атрымліваць добрыя надоі і прывагі. Аднак пераходны перыяд паказвае, што ў многіх гаспадарках парушаецца тэхналогія пасьбы жывёлы. Так не павінна быць. Усё павінна быць падпарадкавана добрай арганізацыі пашавага перыяду, што дазволіць палепшыць справы ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Асаблівы клопат аб пагалоўі кароў, а тым гаспадаркам, дзе найбольшы працэнт выбыцця кароў, неабходна нарошчваць іх пагалоўе большымі тэмпамі.

Пасяўную неабходна завяршыць 14 мая і своечасова весці догляд пасеваў.
Выкананне прагнозных паказчыкаў – галоўная задача для кожнага кіраўніка сельгаспрадпрыемства.
Добраўпарадкаванне прыфермскіх тэрыторый, як і наогул усіх тэрыторый сельгаспрадпрыемстваў, – таксама неадкладная задача.
Такія асноўныя рашэнні прыняў райвыканкам па разгледжаных пытаннях.

13 мая 2011  Просмотров: 759 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта