Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна Узнагароды з рэспубліканскіх дажынак
Старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук і яго першы намеснік Васілій Радкавец двойчы атрымалі ўзнагароды з рук Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскіх дажынак – за першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве на жніве і за паспяховае развіццё насенняводства кукурузы Два дні – 24 і 25 верасня – доўжыўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаў-нікоў вёскі “Дажынкі-2010” у горадзе Ліда, 14-ы па ліку. Падчас яго было шмат розных мерапрыемстваў. Але ж галоўнае з іх – ушанаванне і ўзнагароджванне перадавікоў на жніве і на нарыхтоўцы кармоў.
У першы дзень узнагароджвалі тых, хто ў рэспубліканскім спаборніцтве заняў другія і трэція месцы. Сярод іх і прадстаўнікі нашага Івацэвіцкага раёна. Гэта сельгаскааператыў “Квасевічы” (старшыня Віктар Анатольевіч Алексяюк), дзе валавы збор зерня* склаў 6525 тон пры ўраджайнасці 52,7 цэнтнера з гектара і сярэднім бале ворыва 32,4 – трэцяе месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый па выніках эфектыўнасці і ўзроўню вытворчасці. Узнагарода – Ганаровы Дыплом і грашовая прэмія ў памеры 15 млн. рублёў.

Гэта сельгаскааператыў “Святая Воля” (старшыня Уладзімір Рыгоравіч Любушак). За восем месяцаў 2010 года тут нарыхтавана травяністых кармоў 7190 тон кармавых адзінак. Тэмп росту аб’ёмаў нарыхтоўкі да сярэднегадавога аб’ёму 202,4 працэнта. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы травяністых кармоў нарыхтавана 28 ц.к.адз. Сярэдні бал урадлівасці сельгасугоддзяў 25,6. Другое месца сярод сельскагаспадарчых і другіх арганізацый (іх філіялаў) па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Узнагарода – Ганаровы Дыплом і прэмія ў памеры 20 млн. рублёў.
*па стану на 1 верасня з улікам паправачнага каэфіцыента (3) для зернебабовых і грэчкі.
Узнагароды за другія месцы ў спаборніцтве камбайнераў сярод кормаўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых і другіх арганізацый (іх філіялаў) уручаны Аляксандру Іванавічу Молашу з СВК “Любішчыцы” і Аляксандру Станіслававічу Аляхновічу з СВК «Святая Воля» – ім уручаны Дыпломы і дамашнія кінатэатры. Узнагароды ўручыў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Іван Бамбіза.

25 верасня, у суботу, узнагароды з рук Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі атрымалі пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва. І вельмі прыемна было бачыць, што першымі аж у чатырох намінацыях высокія ўзнагароды кіраўнік дзяржавы ўручыў прадстаўнікам нашага Івацэвіцкага раёна. Ганаровы Дыплом і прэмія ў памеры 50 млн. рублёў уручаны старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Анатолію Уладзіміравічу Ткачуку і першаму намесніку старшыні райвыканкама, начальніку райсельгасхарчу Васілію Міхайлавічу Радкаўцу – за першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве ад Брэстчыны па выніках вытворчасці зерневых і зернебабовых культур, эфектыўнасці сельгасвытворчасці, узроўню развіцця сацыяльнай сферы. Валавы збор зерневых* у раёне склаў 62211 тон пры ўраджайнасці 29,6 цэнтнера з гектара і сярэднім бале ворыва 32,1.

І яшчэ раз на святочную сцэну рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2010” узыходзілі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Анатолій Уладзіміравіч Ткачук і яго першы намеснік Васілій Міхайлавіч Радкавец. Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ўручыў ім яшчэ адзін Ганаровы Дыплом і грашовую прэмію ў памеры 50 млн. рублёў – за паспяховае развіццё насенняводства кукурузы.

Ганаровыя Дыпломы і прэміі ў памеры 5 млн. рублёў кожны атрымалі з рук Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі Софія Трафімаўна Казімірчык – в.а. галоўнага агранома СВК “Квасевічы” і Дзмітрый Іванавіч Голуб – галоўны інжынер СВК “Квасевічы” – яны выйшлі пераможцамі ў рэспубліканскім спаборніцтве ад Брэстчыны адпаведна сярод галоўных аграномаў і галоўных інжынераў сельскагаспадарчых арганізацый і іншых арганізацый (іх філіялаў) адпаведна за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у вытворчасці зерня і забеспячэння высокай гатоўнасці зернеўборачнай тэхнікі і выпрацоўкі на адзін камбайн.

Брэсцкая і Гродзенская вобласці атрымалі ад Аляксандра Лукашэнкі Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненне высокіх вынікаў вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур, забеспячэнне эканамічнай эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці і развіццё сацыяльнай сферы.

28 верасня 2010  Просмотров: 791 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта