|
КАЛЯНДАР
|
|
|
|
« |
Красавік 2018 |
» |
Пн |
Вт |
Ср |
Чт |
Пт |
Сб |
Вс |
|
|
|
|
|
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
19 |
20 |
21 |
22 |
23 |
24 |
25 |
26 |
27 |
28 |
29 |
30 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
АРХІЎ
|
|
 |
Архив сайта |
 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
10 чэрвеня адбылася дзевятая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. Вёў яе старшыня райсавета Уладзімір Макар. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Асноўнае пытанне павесткі дня сесіі райсавета – “Аб рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна і яе структурных падраздзяленняў, органаў мясцовага самакіравання па стварэнні спрыяльных умоў для пражывання гарадскога і сельскага насельніцтва”. Яно разглядалася з выездам на шэраг аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Значная ўвага на сесіі была нададзена ходу выканання рашэння сесіі райсавета ад 24.08.2010 года №20 “Аб стане турызму на тэрыторыі раёна і прымаемых мерах па яго далейшым развіцці”. Сесія заслухала паведамленне дэпутата райсавета па Даманаўскай выбарчай акрузе №22 Сяргея Казлені аб рабоце, якая праводзіцца ім у акрузе і выкананні дэпутацкіх абавязкаў. У цэлым дзейнасць дэпутата прызнана станоўчай.
Сесія прыняла рашэнне аб спыненні права арэнды воднага аб’екта “Штучнае возера Журавец” плошчай 49 гектараў, і тым самым задаволіла хадайніцтва аб гэтым установы “Івацэвіцкая раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання” “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Па словах яго дырэктара Мікалая Студзянічніка арганізацыя фінансава не ў стане належным чынам весці неабходную работу на гэтым вялікім штучным возеры. Зацверджана праграма кадравага забеспячэння сельскагаспадрчых арганізацый раёна на 2011-2015 гады.
Унесены змены ў рашэнне Івацэвіцкага райсавета ад 27 студзеня 2011 года №47. Яны тычацца павелічэння здабычы пяску да амаль 40000 метраў кубічных у сувязі з адкрыццём пясчанага кар’ера “Дабрынёва-2”. Сесія прыняла рашэнне аб унясенні змяненняў у рашэнне райсавета ад 27 студзеня №44, якое тычыцца ўдакладнення бюджэту раёна. Па ўсіх разгледжаных пытаннях сесія прыняла адпаведныя рашэнні.
|
|
|
|
ІНФОРМЕРЫ
|
|
|
|
|
|