Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Афіцыйна З сумеснага пасяджэння райвыканкама і райсавета
У мінулую пятніцу адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, якія вялі іх кіраўнікі Анатолій Ткачук і Уладзімір Макар. Упершыню яно праходзіла сумесна.
Першае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб рабоце, якая праводзіцца прадпрыемствамі гандлю па паляпшэнні гандлёвага абслугоўвання насельніцтва”. Разглядалася яно з выездам на Быценшчыну, дзе дэпутаты і члены райвыканкама, а таксама запрошаныя, сярод якіх былі старшыня праўлення Белкаапсаюза Сяргей Сідзько, намеснік міністра гандлю нашай краіны Ірына Наркевіч, старшыня Брэсцкага аблспажыўсаюза Алег Несцярук, непасрэдна азнаёміліся з работай гандлёвых прадпрыемстваў як спажыўкааперацыі (прыгарадны філіял райСТа), так і прыватнай формы ўласнасці, з прадпрыемствамі грамадскага харчавання, што належаць розным суб’ектам гаспадарання. І падчас наведвання прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, і падчас абмеркавання гэтага пытання на пленарным пасяджэнні гучалі ў асноўным станоўчыя ацэнкі, і перш за ўсё ў адрас раённага спажывецкага таварыства, якое ўзначальвае Тамара Варабей. І такія водгукі, як кажуць, па справе. Тыя гандлёвыя кропкі, якія мы наведалі, адпавядаюць самым сучасным патрабаванням, у іх дастаткова шырокі асартымент тавараў і прадуктаў, абсалютная большасць з якіх айчыннай вытворчасці, у многіх з іх самыя сучасныя тэхналогіі і работа па метаду самаабслугоўвання. Адсюль – дастатковая колькасць пакупнікоў і неблагі аб’ём рознічнага тавараабароту, нягледзячы на канкурэнцыю, і адносна добрая заработная плата работнікаў прылаўка. Напрыклад, выручка на аднаго жыхара ў магазіне “Прадукты”, што ў вёсцы Вішнёўка, які наведалі першым, за месяц 217.000 рублёў, у той час як у сярэднім па райСТа – 157.000 рублёў.

У прафілактыцы правапарушэнняў вельмі важна скаардынаванасць

Шмат увагі было нададзена стану работы па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і мерах па павышэнні яе эфектыўнасці”, пры разглядзе якога браў удзел намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандр Точка.
Было адзначана, што наш раён знаходзіцца ў ліку пяці раёнаў вобласці, дзе неблагая крымінагенная абстаноўка, у чым, безумоўна, заслуга нашага РАУС, другіх суб’ектаў, якія працуюць над выкананнем данага закона.

Разам з тым, у гэтым накірунку прадстаіць яшчэ шмат работы. Перш за ўсё неабходна пастаянная каардынацыя ўсіх у плане прафілактыкі правапарушэнняў. А гэтага пакуль што маем не ўсюды. Выязное пасяджэнне прэзідыума райсавета, якое было праведзена на базе Стайкаўскага сельскага Савета напярэдадні, якраз і выявіла такі хіб, аб чым і казаў у сваім выступленні старшыня райсавета Уладзімір Макар.
Неабходна нарэшце зжываць фармалізм у рабоце пунктаў грамадскага парадку.

Аб рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп

Апошняе пытанне павесткі дня пасяджэння райвыканкама было прысвечана вынікам работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы за 2010 год.

У інфармаванні насельніцтва раёна ўдзельнічаюць прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, а таксама інфармацыйна-прапагандысцкія групы гарпассельвыканкамаў, працоўных калектываў. У цэлым іх работа ў раёне наладжана належным чынам. Важна толькі іх заўсёды праводзіць у вызначаны дзень – у трэці чацвер кожнага месяца. Практыкаваць паўторныя сустрэчы ў працоўных калектывах, адкуль паступіла найбольшая колькасць крытычных заўваг, з мэтай кантролю за якасцю і тэрмінам іх выканання. У прынятым рашэнні вызначаны і іншыя меры па далейшым павышэнні эфектыўнасці работы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.

29 сакавіка 2011  Просмотров: 764 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта