Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Жнівень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Асабістае Словы ад мамы
“Пападзеш на гадзіну…”
Не магу прыпомніць таго моманту, каб мама некалі каго кляла. Так, як клялі іншы раз вясковыя бабы: ці то мужа за п’яны грэх, ці то суседку, з якой пасварыліся. Адзінае, што чуў ад яе ў тых выпадках, за якімі традыцыйна гучала пракляцце: “А каб на цябе…” А вось што менавіта “каб на цябе” – мама не дагаворвала. Іншы раз і бацьку, калі той пачынаў крычаць на курэй, што паразграбалі грады: “А каб вы ўсе паперадохлі!”, мама спыняла: “Не кляні. Пападзеш на гадзіну”.

Пра якую гадзіну казала мама, я даведаўся шмат пазней, бо тады неяк і не спытаў. Аказваецца, здавён у славян існавала павер’е, што ёсць у сутках для кожнага чалавека такая мінута, калі сказанае ім збываецца. Што б ні сказаў – збудзецца. Калі я даведаўся пра гэта, імгненна ўспомніў адну вясковую сварлівую бабку. О, тая праклінала, то праклінала! Яна кляла і кляла несупынна, знаходзячы новыя і новыя няшчасці, якія жадала на тваю галаву. Ужо і вароты зачыняцца перад ёй, ужо ідзе яна дахаты і ніхто яе, самотную на вясковай вуліцы не чуе, а яна – кляне і кляне…
Не, нездарма ж казалі і цяпер кажуць пра іншага чалавека, што быццам праклялі яго – сыплюцца няшчасці, бы камяні з гары…

“Ты лепш пра харошае пагавары”, – часта казала да мяне мама. “От як будзе ў вас свая хата, народзіце сабе яшчэ дзяўчынку. Памалу ды памалу – і будзе ўсяго ў тым доме: і мэбля добрая, і паесці добра. Адно адзін аднаго глядзіце…”
Ведала мама, што ў кожнага чалавека бывае ў сутках тая мінута, калі сказаныя ім у гэты час словы збываюцца. І казала больш аб добрым. І мяне вучыла казаць аб добрым.
Сёння я ўпэўнены, што маміны веды і яе ўпэўненасць – зусім не фантастыка і не забабоны. І вельмі добра тое, згадзіцеся, што не дадзена нам ведаць, у якія менавіта хвіліны сказаныя намі словы збываюцца…

“У мяне ж вы малыя…”
Помню летні дзень, спякотны, мы вяртаемся з грыбоў. Набралі мала – мама пабачыла, што я стаміўся, то павярнулі назад. І вось амаль на выхадзе з лесу недалёка ад дарогі стаіць кошык. А ў ім – напалову грыбоў! Мае вочы зайздросна блішчаць: як іх не забраць, калі няма нікога побач? Згубіў нейкі дзівак!
– Мам, як мы іх пакінем? Нехта ж згубіў іх, цяпер не мы, дык іншы хто забярэ!
– Няхай і забярэ. А мне навошта? У мяне вы малыя…
Сказаныя мамай словы прагучалі мякка, але так, што было зразумела: мама іначай не паступіць. Дарэчы, яна заўсёды, калі хацела сказаць так, каб болей не пыталіся і не ўгаворвалі, казала неяк вельмі мякка, ціха – і адначасова цвёрда, пераканана.

Тлумачэнне для мяне на той час, чаму мама не стала браць некім забытыя грыбы ў кошыку, было абсалютна незразумелым. Ну і што, што мы – малыя? Дык тым больш, дзецям малым і трэба…
Сёння, азіраючыся назад, я не знаходжу такога выпадку, каб мама пай-шла супраць сумлення, пераступіўшы тыя маральныя каштоўнасці, якія лічыла найважнейшымі – тыя, што кожны сёння знойдзе ў Бібліі. І не адзін яшчэ раз, калі жыццё проста дарыла выпадак для мамы паступіць так, што ніхто і ведаць не будзе, яна адмаўляла па той жа прычыне:
– У мяне дзеці растуць.
І вяртала ў магазін тры рублі, калі прадаўшчыца няправільна дала здачу – з трох рублёў як з пяці. І са знойдзенай сястрой завушніцай пайшла на суседні пасёлак, каб аддаць згубу гаспадару. І не адмаўляла даць у карыстанне якую рэч, калі была магчымасць даць.
– У мяне дзеці растуць…
Пройдзе нямала гадоў, стане даступнай для мяне Біблія, я буду чытаць дзіўныя для мяне радкі і раптам бы спатыкнуся, захлынуўшыся ад неверагоднай здагадкі. Вочы схопяць адзін радок:
“Бацькі елі кіслы вінаград, а аскоміна – у дзяцей.”
Спатыкнуўся я таму, што імгненна ўспомніліся тыя словы мамы, калі яна не хацела нешта рабіць несумленнае: “У мяне дзеці растуць”.

Я ведаю, што мама не чытала Біблію. З другога ж боку у нейкім сэнсе саму Біблію я часткова ўспрымаю як зборнік чалавечай мудрасці, напісаны некалькімі пакаленнямі людзей, якія выбіралі найкаштоўнейшы вопыт і запісвалі яго максімальна каротка.
“Бацькі елі кіслы вінаград, а аскоміна – у дзяцей”.

Мама па-свойму пераказвала гэты жыццёвы вопыт. Яна, як і тысячы іншых маці на нашай зямлі, была ўпэўнена ў тым, што не аднаму толькі чалавеку адказваць за свае ўчынкі. Не толькі тут, на гэтым свеце можа быць пакараны чалавек за грахі, не толькі суд яго чакае на свеце тым. Адказваць за сваё – няцяжка. Але ж яшчэ пра адно думалі нашы продкі: бацькі будуюць будучыню для сваіх дзяцей. І не толькі будучыню матэрыяльную, а на нейкім іншым, непадуладным сённяшнім навукам узроўні, будучыню духоўную.
За нашы ўчынкі, за наша жыццё будуць адказваць і дзеці.
Валерый ГАПЕЕЎ.

2 лютага 2011  Просмотров: 2214 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта