Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Жнівень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Асабістае Збавіцель-вогнетушыцель
Гэты розыгрыш здарыўся ў час майго студэнцтва і пражывання ў інтэрнаце. У пакоі жылі чацвёра дзяўчат: я, Каця, Насця і Юля. Дык вось, Юля аказалася карысная нам ўсім тым, што прывезла з Брэста стары халадзільнік, якім карысталіся ўсе восем чалавек, якія жылі ў блоку – халадзільнік стаяў у невялічкім калідоры перад пакоямі. У адзін цудоўны дзень у Каці з’явілася ідэя пажартаваць над заўжды панурай Юляй, і мы прыдумалі план. Не паспела Юля зайсці ў пакой, як я і Каця наперабой сталі расказваць ёй, што нарабілася. А нарабілася вось што.

Па нашай версіі, пакуль Юля адсутнічала, да нас у блок прыходзіла камісія, у якой – загадчыца інтэрната, сацыяльны педагог, электрык і гэтак далей. Убачыўшы наш халадзільнік, загадчыца схапілася за сэрца. “Гэта ж дарэвалюцыйная мадэль, – крычала яна. – Вы ж жывяце на парахавой бочцы! Карвалолу мне!” Карацей, схапіліся яны за халадзільнік – і за дзверы валакуць. Мы, вядома, сваё дабро не аддалі – там жа ежа, а для студэнта гэта даражэй золата-брыльянтаў. Сядзелі мы ўсёй кампаніяй, шукалі кампраміс – і знайшлі. Маўляў, калі дастанеце вялікі вогнетушыцель і паставіце побач з халадзільнікам, няхай стаіць, заключыла камісія. Але вогнетушыцель не абы які, а менавіта такі, каб і падняць было цяжка, каб пены было столькі, што зальеш увесь блок і яшчэ пагаліцца застанецца. А інакш – вывозьце, куды хочаце, але не на інтэрнацкі сметнік! Нельга.
Юля паверыла адразу – і ў легенду пра камісію, і пра вогнетушыцель, і пра карвалол. Спачатку абурылася: як так, халадзільнік і не надта стары, дома да яе ад’езду ў Мінск ім карысталіся… Нават як рэліквія сямейная ён ёй дарагі. А выкінуць – і шкада, і шукаць падмогі трэба. Ды і куды? Ды і на чым вывезці? І пайшла Юля думу думаць.

Выгляду, што пажартавалі, мы не падалі і не прызнаваліся. І што вы думаеце? Праз два дні прыязджае Юлін бацька-дальнабойшчык і цягне на шосты паверх вогнетушыцель унушальных памераў, не забываючы пры гэтым пра крэпкія слоўцы ў адрас кіраўніцтва інтэрната. Ледзьве мы стрымалі смех, пакуль ён з важным відам збавіцеля ад пакутаў уладкоўваў рэч каля халадзільніка ў нашым вузкім калідорчыку…
Юлі пра розыгрыш усё ж такі расказалі. Рэакцыя? Ой, лепш не пытайце!
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ

1 красавіка 2011  Просмотров: 1789 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта