Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Аўтамабілю не месца на газоне
Па выніках рэйду, што прайшоў напрыканцы красавіка, састаўлена 12 пратаколаў у адносінах да тых нашых грамадзян, хто парушае нормы заканадаўства і ставіць свой аўтамабіль на прыдамавой тэрыторыі – там, дзе гэта рабіць забаронена.
Што мы маем на ўвазе? Аўто, на якім яго ўладальнік прыехаў да шматпавярховага дома, можна ставіць толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, на гасцявых паркоўках, а не там, дзе падабаецца.

Гэтае, здаецца, зразумелае правіла парушаецца ў нашым райцэнтры даволі часта. Лепшае сведчанне таму – скаргі, з якімі раз за разам у ЖКГ звяртаюцца жыхары шматпавярховак. Асабліва часта падобныя сігналы да нас прыходзяць ад жыхароў дамоў № 8, 10, 12, 14, што па вул. Шаўчэнкі, 60 год Кастрычніка, 19, Леніна 47, Камуністычная, 8. Даныя парушэнні зафіксаваны, і гаспадары аўто будуць выкліканы на адміністрацыйную камісію, дзе ім прыйдзецца даць адпаведныя тлумачэнні.

Канешне, прыдамавая тэрыторыя некаторых дамоў яшчэ не абладжана належным чынам. І гэта не здымае адказнасці з нас, камунальнікаў. Але ж адпаведныя работы і праводзяцца зараз, і запланаваны на самы бліжэйшы час. Так, у бягучым годзе вялікі аб’ём работ будзе выкананы на прыдамавой тэрыторыі дома №10 па вул. Шаўчэнкі, дзе з’явяцца заасфальтаваныя паркоўкі і праблема, спадзяемся, знікне. Але праблема ў іншым: аўтамабілі ставяць на засеяную траву, наносячы гэтым шкоду газону.

Найбольш крыўдна, што ставяць на газон аўто там, дзе ўжо маецца абладжаная паркоўка. Напрыклад, прыдамавая тэрыторыя некалькіх двухпавярховых дамоў па вул. Камуністычнай адрамантавана, тут ёсць заасфальтаваныя пляцоўкі, а некаторыя несумленныя людзі, тым не меней, ставяць машыны на газон. Нават мыюць іх на прыдамавой тэрыторыі, што рабіць забаронена. Такая нявыхаванасць і нахабнасць выклікае абурэнне, таму парушальнікі будуць пакараны рублём.
Заклапочанасць выклікае і тое, што людзі самастойна “пракладаюць” шляхі для сваіх аўто. Так, з вонкавага боку дома №10 па вул. Шаўчэнкі з’явілася несанкцыяніраваная дарога, “за спіной” дома №17 па вул. 60 год Кастрычніка таксама зроблена дарога, па якой рухаюцца аўто, ўладальнікі якіх не жадаюць рабіць невялікі круг, а едуць напрамую. Папярэджваем: гэтыя дарогі будуць перакрыты, а калі хтосьці вырашыць зноў “адкрыць маршрут”, то будзе пакараны рублём.

І яшчэ. Хаця нашы вуліцы значна змяніліся ў лепшы бок, але, разам з тым, нярэдка прыходзіцца сутыкацца з тым, што некаторыя гаспадары дамоў не ведаюць сваіх абавязкаў. Так, падчас рэйду ўзнікла спрэчка з некаторымі гаспадарамі прыватных дамоў, якія чамусьці лічаць, што толькі на метр ад іх плоту яны павінны падтрымліваць парадак на тэрыторыі, якая не з’яўляецца іх уласнасцю. Гэта не так. Гаспадары прыватных дамоў павінны трымаць у чысціні тэрыторыю насупраць дома да восі праезнай часткі аўтадарогі па ўсёй даўжыні зямельнага ўчастка. Памятайце пра гэта.
Ганна МЯЛЕШКА, спецыяліст па рабоце з насельніцтвам ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”.

19 мая 2009  Просмотров: 1675 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта