Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Карп любіць… ласку
karp_1.jpg (67.28 Kb)У апошнія гады і невялічкія вадаёмы нашага раёна пачынаюць радаваць рыбалова добрым уловам. Так, возера Галенчыцкае не адносіцца да буйных азёр, але і на яго берагах шматлюдна (асабліва ў выхадныя дні), бо тут някепска клюе карась, амур.
Мікалай Лапцеў, жыхар вёскі Яглевічы, на Галенчыцкае наведваецца рэгулярна. Ловіць на так званыя “закідухі”. Спінінгавае вудзільня, безынерцыйная катушка і цяжкая кармушка дазваляюць далёка закінуць прынаду, а званочак, які прымацоўваецца на кончык вудзільні, “не забывае” нагадаць, калі пачынаецца паклёўка. Мікалай расказвае:
– У мінулым годзе трапляліся паўкілаграмовыя карасі, акрамя таго, чатыры разы былі паклёўкі рыбы вельмі буйнага памеру, але кожны раз рвалася лёска (0,3 мм), і я заставаўся, як кажуць, з носам. Знайшоў наступны выхад: купіў спецыяльны капронавы шнур (на павадок), які вытрымлівае значныя нагрузкі…

Ён узгадвае, што і 10 мая, калі ён прыехаў на Галенчыцкае, у той момант, калі зазвінеў званочак на вудзільні, знешне нічога не паказвала, што клюнуў велікан. Але калі зрабіў мяккую падсечку, то адчуў, нібы зачапіў за корч. А цераз некалькі імгненняў “корч” моцна пацягнуў у бок.
Пачалася барацьба. Мінулагоднія няўдачы навучылі Мікалая: “фарсіраваць падзеі” ў барацьбе з буйным экземплярам не варта: раз’юшаная рыба або зноў парве ці пашкодзіць снасці, або абарве губу і сыдзе. А карп дык увогуле любіць “ласку” – яго трэба асцярожна вывуджваць. Таму трымаючы вудзільню “у нацяг”, не спяшаючыся падцягваў да берага. Цераз 20 хвілін стомленая рыба зрабіла апошні кідок у бок чароту, але Мікалай, дзякуючы даўжыні спінінга (3,5 метра), змог сітуацыю ўтрымаць пад кантролем. Карп, вага якога 9,3 кг, цераз пару хвілін быў на беразе. Клюнуў велікан на гарох, які Мікалай заўсёды выкарыстоўвае ў якасці насадкі. Шчаслівы рыбалоў адразу патэлефанаваў у райгазету…

Да ўвагі рыбаловаў. Нагадаем: “Івацэвіцкі веснік” працягвае весці конкурс “Мой лепшы трафей”. У конкурсе могуць прыняць удзел рыбаловы, хто вылавіў буйны экземпляр рыбы, або раскажа павучальную гісторыю ці выпадак, што адбываўся з ім на рыбалцы. Пераможцу чакае рыбалоўны прыз. Тэлефануйце, калі ласка, па нумары 2-48-69 або 8 (029) 528-66-39.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).
На здымку: каб выцягнуць такога велікана, трэба мець надзейную снасць.

21 мая 2010  Просмотров: 1124 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта