Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Ледзь не вырваў вудзільна з рук...
ribak_2.jpg (35.91 Kb)Васіль Клыпко адносіцца да катэгорыі рыбаловаў, хто выкарыстоўвае толькі адзін тып лоўлі – фідэр (або, як яго яшчэ называюць, закідуха). Кароткая спінінгавая вудзільна абсталявана безынерцыйнай катушкай, з дапамогай якой за 15-20 а то і болей метраў ад берага дастаўляецца кармушка з прыкормкай. Да гэтай кармушкі прымацаваны два павадкі з кручкамі.

Далей расказвае сам Васіль:
– Лоўля рыбы на закідухі, так бы мовіць, “лянівы” тып лоўлі. Закінуў спінінг, размясціў на падстаўках, чакаеш паклёўкі, пра якую “нагадае” званочак, што размешчаны на кончыку вудзільны. Бывае, што гадзінамі чакаеш паклёўкі, а бывае, часта звініць званочак. Любімыя месцы рыбалкі – цёплыя каналы Бярозаўскай ДРЭС. А вясной часта накіроўваюся на Шчару (паблізу вёскі Даманава). На тым участку збіраецца карась, які ідзе да плаціны ўніз па цячэнні, выходзіць сюды з меліяратыўных каналаў. Вось адзін эпізод рыбалкі, што адбыўся са мной мінулай вясной.
…Нажывіў чарвяка, выставіў закідухі, сеў на стул і пачаў драмаць, бо клёву няма. Раптам адзін са званочкаў стаў так ціха-ціха “падаваць голас”. Добра што я ўстаў і накіраваўся да снасці, бо ў адзін момант рыба так тузанула, што вудзільна паляцела ў ваду. Сам не разумею, як і паспеў яго перахапіць.

Пачалася барацьба. Хаця ў маёй “калекцыі” нямала карасёў добрага памеру, але тут быў сапраўдны рэкардсмен. Не адразу ўдалося выцягнуць яго на бераг, мне дзесьці нават пашанцавала: паспеў адвесці гэты трафей ад падводнай расліннасці і карчоў, бо там ён мог запутаць снасць і сысці.
Карась заважыў 2,2 кг – нячаста рыбаловы выцягваюць такія экземпляры. У той дзень мне пашчасціла выцягнуць яшчэ нямала буйных карасёў, бо пад вечар пачаўся добры клёў.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.
На фота з сямейнага архіву сям’і Клыпко: рады ўловам Васіля Клыпко сын Улад і цешча Людміла Мікалаеўна.

13 мая 2011  Просмотров: 992 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта