Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Ледзь спінінг з рук не вырваў!
som_1.jpg (68.28 Kb)Жыхар Івацэвічаў Уладзімір Алісевіч – заядлы рыбак, яго “спецыялізацыя” – драпежная рыба. Са спінінгам у руках Уладзіміра можна сустрэць на берагах Шчары, Чамялоўскага возера. А вось рыбачыць на Грыўдзе ў межах Івацэвічаў ён да нядаўняга часу не любіў, нічога талковага ніколі не траплялася на кручок. На гэтую рэчку, кажа Алісевіч, наведваўся толькі для таго, каб трохі зняць сум і нудоту па “сапраўднай” рыбалцы.
Але такія “зневажальныя” адносіны да Грыўды змяніліся ў адзін з днёў канца красавіка, калі ён вылавіў… 18-кілаграмовага сома. – Была сярэдзіна дня. Я прыбыў на рэчку і зрабіў некалькі першых кідкоў літаральна пад мастом, што ідзе на вёску Панкі, – расказвае Уладзімір. – Звычайна лаўлю на блешні, хаця многія кажуць, што гэта – “учарашні дзень”. А мне падабаецца, бо блешня “ўзброена” трайніком, а не адным кручком, як, да прыкладу, твістар.

Яшчэ адзін кідок – і адразу моцны ўдар. Ледзь спінінг з рук не выляцеў. Хваляванне мяне накрыла, нібы цунамі, бо адчуваю: на тым канцы лёскі штосьці буйнае. Цераз некалькі хвілін зразумеў – гэта не шчупак, які звычайна хутка стамляецца, а сом, у якога сіл на бясконцую барацьбу. Гэтай рыбе не трэба прадастаўляць адпачынку, бо яна яшчэ з большай сілай пачынае змагацца. Таму я за 15 хвілін “перацягвання каната” (лёска – 0, 5 мм) так знясіліў рыбіну, што яна, у рэшце рэшт, з лёгкасцю пайшла да берага. З другой спробы выцягнуў на бераг…

У ходзе барацьбы сом адламаў адзін кручок трайніка, а два астатніх моцна пагнуў. Яшчэ б колькі хвілін такой барацьбы і рыба сышла б. Прыходзіцца згадзіцца: джыг-галоўка твістара ці вібрахваста, што мае адзін кручок, дакладна не вытрымала б – або разагнулася б, або зламалася б.
Дарэчы, год назад прыкладна ў гэтым жа месцы адным івацэвіцкім рыбаком быў вылаўлены 24-кілаграмовы сом.

Гэта – добрая навіна, пакрысе рыбныя запасы Грыўды пачынаюць аднаўляцца, а браканьеры не адважваюцца рызыкаваць рублём. Застаецца дадаць, што гэты сом – самы буйны ў рыбалоўнай “кар’еры” Алісевіча. Дагэтуль самай значнай здабычай быў шчупак на 6,5 кілаграма, якога Уладзімір вылавіў у Шчары, у межах вёскі Быцень.
На здымку: гэты 18-кілаграмовы сом здаўся толькі цераз 15 хвілін барацьбы.
Падрыхтаваў
Аляксандр ГОРБАЧ
(фота з сямейнага
архіва Алісевічаў)

14 мая 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 1064 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:44) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> vente viagra</a> viagra achat en ligne
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra generico</a> viagra comprar online
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;acquistare viagra</a> viagra comprare
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra kaufen</a> bestellen viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта