Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Лядовае “пабоішча” Уладзіміра Лахея
udacha_1.jpg (23.15 Kb)

Жыхар Івацэвічаў Уладзімір Лахей адносіцца да катэгорыі вельмі заядлых рыбаловаў. Толькі наступаюць выхадныя дні – ён на рыбалку. Зімой больш ловіць на жэрліцы, з вадаёмаў самы любімы – Аброўскае вадасховішча. Нямала добрых шчупакоў выцягнуў тут гэтай зімой, а напрыканцы студзеня вылавіў, як кажуць, трафейную рыбу, - шчупака на 9, 3 кілаграма.
Далей расказвае сам удачлівы рыбак. -У якасці жыўца выкарыстоўваю карася або плотку; гэтая зубастая драпежніца “купілася” менавіта на плотку. Цікава, што паклёўка адбылася літаральна праз 2-3 мінуты пасля таго, як апусціў жыўца ў лунку. Толькі адвярнуўся, сабраў рэчы, каб рушыць да наступных ставак, азірнуўся, а сцяжок ужо “гарыць”. Першая думка: кепска замацаваў сцяжок. Але, бачу, катушка паступова круціцца. Падсякаю.
Спачатку падалося, што клюнуў экземпляр сярэдняй велічыні, бо супраціўлення моцнага не адчувалася. Але метраў за тры да лункі зубасты драпежнік рэзка развярнуўся і з такой сілай пацягнуў у глыбіню, што лёска “заспявала”, рэжучы скуру на пальцах. Тут я і зразумеў: на тым баку сядзіць хтосьці сур’ёзны.

Роўна 35 хвілін спатрэбілася, каб выцягнуць шчупака на лёд. Каб не багор, якім зачапіў за жабры шчупака, то не ведаю, як і дастаў бы. Ледзь-ледзь прайшла рыбіна праз лунку. Пасля доўга трэсліся ад хвалявання рукі. Бо такі буйны экземпляр не трапляў даўно; пападаліся бягучай зімой шчупакі на 5 і 3 кг, а вось на 9 з лишкам – ні разу.
Дарэчы, былі сёлетняй зімой паклёўкі на Аброўскім вадасховішчы таксама сур’ёзныя, але, зразумела, не заўсёды перамагае рыбалоў. Адзін раз шчупак так моцна заглынуў жыўца, што перакусіў лёску і сайшоў, хаця лаўлю з павадком. Але што тут смуткаваць: павінны быць шанцы ў і рыбы…
Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

31 студзены 2011  Просмотров: 905 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта