Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Плацяць вялікія штрафы. Чаму?
Кіраўніцтва раёна паставіла перад намі, супрацоўнікамі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, наступную задачу: не толькі выяўляць месцы несанкцыяніраваных смеццязвалак, але накіроўваць усе сілы на тое, каб “арганізатараў” гэтых звалак вывесці, так бы мовіць, на чыстую ваду. Неабходна, каб шырокая грамадскасць ведала, на чыім сумленні гэтыя брудныя ў прамым і пераносным сэнсе ўчынкі. Адпаведная работа праводзіцца і ўстаноўлены канкрэтныя асобы з ліку тых, хто парушае прыродаахоўнае заканадаўства.

Так, падчас рэйду, які мы праводзілі на тэрыторыі Жытлінскага сельсавета, непадалёку ад вёскі Хадакі выяўлена вялікая смеццязвалка. Сярод іншага смецця валяліся паперы. Высветлілася: гэтыя паперы належалі і маглі сюды патрапіць толькі з філіяла прадпрыемства “ПМК-2” ВРУП “Белпалівабуд”, якое знаходзіцца ў пасёлку Зялёны Бор. Цяпер мы дакладна ведалі: гэтая несанкцыяніраваная звалка на сумленні кіраўніцтва дадзенага прадпрыемства.

У раённую інспекцыю былі выкліканы галоўны інжынер “ПМК-2” і майстар, што адказвае за арганізацыю вывазкі адыходаў. Яны былі пастаўлены перад фактам і вымушаны былі прызнацца: гэты ўчынак на іх сумленні. У выніку майстар прадпрыемства Я.А. Новікава, якая адказвае за вывазку смецця, аштрафавана на пяць базавых велічынь (175 000 рублёў). Сіламі дадзенага прадпрыемства гэтая куча смецця, пра якую ідзе гаворка, павінна быць прыбрана і накіравана туды, куды прадпісана накіроўваць адыходы вытворчасці да-дзенаму прадпрыемству.
Варта адзначыць адзін істотны момант: калі сістэма ўтылізацыі смецця фізічнымі асобамі яшчэ не канчаткова выпрацавана, то для юрыдычных асоб раёна ад буйнага прадпрыемства да індывідуальнага прадпрымальніка прапісаны кожны крок у справе ўтылізацыі цвёрдых бытавых адыходаў. Адыходы павінны вывозіцца не на бліжэйшы палігон, а на “свой” палігон (кіраўніцтва прадпрыемства ведае, дзе знаходзіцца смеццязвалка, якой ім прадпісана карыстацца).

Далей – болей. Існуюць адпаведныя ліміты, якія распрацоўваюцца ў пачатку каляндарнага года. Гэтыя ліміты прадпрыемствам пажадана не перавышаць, бо прыйдзецца выплачваць штрафныя санкцыі ў 15-кратным памеры. Раней пра гэта мала задумваліся, бо лічылі: галоўнае, каб смецце з прадпрыемстваў трапляла на палігон. Але ход падзей у бягучым годзе для многіх змяніўся. Кіраўніцтва ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд”, на балансе якога знаходзяцца ўсе палігоны для ўтылізацыі цвёрдых бытавых адыходаў, выставіў у пачатку года рахунак цэламу шэрагу прадпрыемстваў раёна – тым, хто перасягнуў ліміт і вывез на палігоны больш смецця, чым ім было прадпісана.

Так, за перавышэнне ліміту ДУБП “Івацэвіцкая ПМК-18” прыйдзецца заплаціць больш за 4,5 мільёна рублёў, ПУВП “Івацэвіцкі леспрамгас” – амаль 2 мільёны рублёў, УП “Івацэвіцкае ПМС” – больш за мільён, ДЛГУ “Івацэвіцкі ваенны лясгас” – 626 476 рублёў... Усяго 12 прадпрыемстваў раёна пакараны рублём за перавышэнне ліміту. Гэты факт выклікаў абурэнне ў кіраўніцтва прадпрыемстваў, але, прабачце, хто вінаваты ў тым, што сітуацыю пусцілі, як кажуць, на самацёк? Чаму не дабіваемся таго, каб не здарыўся “перабор”?! Зазначу: перавышэнне ліміту дапусцілі не 12, а значна больш прадпрыемстваў, але многія кіраўнікі адсочвалі сітуацыю і змаглі яшчэ да новага года “ўладкаваць” сітуацыю з лімітамі. А тыя, хто “цягнуў” да апошняга, пакараны рублём.

Хтосьці скажа: а што рабіць, калі на прадпрыемстве збіраецца больш смецця, чым прадугледжана лімітамі? Да прыкладу, правядзенне рамонту абавязкова выкліча паяўленне смецця... Па-першае, не забывайце выкарыстоўваць другасны рэсурс сыравіны, які, увогуле, забаронена выкідваць на смеццязвалкі, па-другое, укараняйце новыя тэхналогіі, што дазваляе вывесці вытворчасць на новы ўзровень і мець менш адыходаў. Па-трэцяе, на працягу каляндарнага года сачыце за тым, каб не здарылася перавышэнне ліміту, памер якога, у рэшце рэшт, кожнае прадпрыемства можа вызначыць самастойна.
Васілій ЖУК, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

19 мая 2009 Комментариев: 1 | Просмотров: 1454 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:42) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> viagra generique</a> viagra
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra comprar</a> precio viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;viagra acquisto</a> viagra vendita
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra preise</a> viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта