Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Рыбак шырокага профілю
Звычайна большая частка рыбаловаў “прывязваецца” да нейкага аднаго тыпу лоўлі. Хтосьці можа ўсё жыццё прахадзіць са спінінгам, а хтосьці толькі “донку” лічыць самай дастойнай і ўловістай снасцю. Валерый Лунь з горада Косава, можна сказаць, рыбак самага шырокага профілю. Увесь сучасны мадэльны рад снасцей у яго на ўзбраенні. Як вынік, карпы вагою да 10 кілаграмаў нярэдка “сядаюць” на кручок яго фідэраў, а шчупакоў, ляшчоў, карасёў на вуды і спінінгі за шматгадовы рыбалоўны стаж ён вылавіў не адну тысячу.

– Каб рыбалка прыносіла задавальненне, важна мець добрыя сучасныя снасці і не эканоміць на іх, – расказвае Валерый. – Да прыкладу, каб лавіць шчупака, маю на ўзбраенні чатыры спінінгі, кожны – з розным строем, адчувальнасцю. Такі спінінг сёння каштуе не меней за 150 000 рублёў. Калі з’яўляюцца ў кішэні “свабодныя” грошы, то адразу “ўзбагачаю” свой “боекамплект”. Таму і на катушках у мяне не лёска, а пляцёнка, якая хоць і значна даражэй за тую ж лёску (амаль у дзесяць разоў), але ж дае яна шмат пераваг рыбалову… Мае снасці каштуюць не адзін мільён рублёў, гэта, канешне, удар па сямейным бюджэце, але чалавек, які добра і многа працуе, павінен і адпачываць добра. А рыбалка для мяне – найлепшы адпачынак…
Валерый лавіў рыбу на самых розных вадаёмах рэгіёна: на Прыпяці, на Днепрабугскім канале, на каналах Бярозаўскай ДРЭС, на Ясельдзе… А гэтага шчупака, якога вы бачыце на здымку і які заважыў больш за шэсць кілаграмаў, злавіў на невялічкім возеры паблізу вёскі Варанілавічы (Пружанскі раён), дзе ён рыбачыў на так званую “дарожку”. Узяў шчупак на воблер, доўга “кулялася” гэтая драпежная рыба пакуль не патрапіла ў падсак. А толькі там аказалася – і адразу ж выскачыў кручок з пашчы. Можна сказаць, пашанцавала Валерыю, бо каб спазніўся на некалькі хвілін – сышоў бы шчупак.
P.S. Нагадаем: “Івацэвіцкі веснік” працягвае весці конкурс “Мой лепшы трафей”. У конкурсе могуць прыняць удзел рыбаловы, хто дашле нам здымак з трафейным або проста буйным экземплярам рыбы або раскажа цікавую павучальную гісторыю ці выпадак, што адбыўся з ім на рыбалцы. Лепшага рыбака мы вызначым напярэдадні Новага года, яго чакае прыз. Тэлефануйце, калі ласка, па нумары 2-48-69 або 8 (029) 528-66-39.
Аляксандр ГОРБАЧ.

28 верасня 2010  Просмотров: 882 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта