Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Чэрвень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Велікодны падарунак
som_11.jpg (45.34 Kb)На невялікіх і мелкіх рэчках, накшталт нашай Грыўды, рыбачу спінінгам толькі вясенняй парой, пакуль не ўздымецца рачное зелле. Бо летам Грыўда моцна зарастае.
Не пабаяўся саграшыць, і накіраваўся на рыбалку ў Светлы Велікодны дзень – 24 красавіка. Вельмі ж ужо надвор’е радавала: ззяе сонца, спяваюць бесклапотна жаўрукі, халаднаваты ветрык набягае лёгкай хваляй, а побач струменіцца Грыўда (гэтае месца каля Любішчыцаў называюць Сежны). Не ўлоў галоўнае, а яднанне з прыродай, хаця на кожнай праводцы чакаеш паклёўкі.
Праходзіць час, другі – шчупак не адгукаецца. Толькі прыкладна каля 13 га-дзін дня на твістар (так званае “капыта”) сядае невялічкі шчупак, а цераз 10 хвілін на гэты ж твістар магутны ўдар у руку.
Вудзільна імгненна сагнулася ў дугу, фрыкцыён катушкі завішчаў, нібы нейкая “мікрацыркулярка”, напружаная лёска загудзела. Цераз некалькі імгненняў сапернік так моцна пацягнуў уніз па цячэнні, што мне прыйшлося метраў дзесяць ледзь не бегчы за ім па беразе, пакуль я канчаткова не настроіў фрыкцыён. Што гэта? Шчупак? Але ж колькі ж ён важыць, калі цягае мяне па беразе? І тут літаральна ў метры ад месца, дзе лёска напружана “рэжа” ваду, раздаецца ўдар хвастом, аж хвалі пайшлі ў бакі. Няўжо больш за метр даўжынёй гэты шчупак!?

Толькі праз 10 хвілін зразумеў, што гэта не шчупак, а сом. Сапернік ужо быў моцна аслаблены барацьбой, я ў поўнай меры валодаў сітуацыяй. Тым болей, бераг у гэтым месцы пакаты, таму лёгка вывеў сома на мель, пасля вывалак на бераг. Ад хвалявання рукі калаціліся так, што не мог дастаць з кішэні мабільнік – патэлефанаваць жонцы.

Асобнага расказу варта апісанне, як валок сома да аўто. Гэты ўчастак моцна забалочаны, таму, правальваючыся ледзь не па калена, з цяжкасцю пераадольваў метр за метрам. Гэтаму шляху, здавалася, не будзе канца. Толькі паказаліся абрысы аўто, як перад нагамі вырасла канава – глыбокая. Прыйшлося брысці ўздоўж яе, пакуль не патрапіў на нейкую кладку.
Узважваць сома не стаў – цягаць яго па сельмагах не было ўжо ні сіл, ні жадання. Затое змерыў даўжыню – дзесьці 135-140 см. Пасля з дапамогай Інтэрнэту высветліў: такая даўжыня сома адпавядае прыкладна 18-22 кг. На беларускім рыбалоўным сайце www.brik.org, дзе я зарэгістраваны, другія рыбаловы – з Пінска, Брэста, Мінска – заспакоілі мяне: перажываць, што злавіў менавіта на Вялікдзень, не варта: Бог велікадушны, а апосталы Ісуса Хрыста, як вядома, таксама былі рыбаловамі…
Аляксандр ГОРБАЧ

27 мая 2011  Просмотров: 813 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта