Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Лістапад 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Як выконваецца раённы план па добраўпарадкаванні
Гэтае пытанне было ў цэнтры ўвагі пазачарговага пасяджэння райвыканкама, аб чым паведамлялася ўжо ў папярэднім нумары “ІВ”
У сваім дакладзе, які суправаджаўся відэафільмам, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ала Тамашова расказала аб тым, што сёлета зроблена па добраўпарадкаванні і што не выканана з запланаванага. Прычым, больш увагі было нададзена недапрацоўкам, а таксама таму, што трэба прадпрыняць, каб у нас паўсюдна было больш парадку і чысціні, каб падтрымліваўся той парадак і прыгажосць, дзе яны наведзены. І гэта правільна. Менавіта такога падыходу патрабуе пакуль што сітуацыя, якая склалася з добраўпарадкаваннем. Безумоўна, у ходзе правядзення месячніка і суботніка, што прайшлі ў красавіку, многае зроблена ў плане добраўпарадкавання населеных пунктаў, тэрыторый працоўных калектываў, прыватных домаўладанняў, па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, рамонце агароджаў, азеляненні, навядзенні парадку на могілках.

Выкананы запланаваныя работы па прывядзенні ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў і воінскіх пахаванняў. Добраўпарадкоўваліся могілкі і тэрыторыі вакол іх. Ва ўсіх населеных пунктах распачаліся работы па добраўпарадкаванні і азеляненні вуліц, дваровых тэрыторый, рэканструкцыі фасадаў будынкаў рознага прызначэння. ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд” прыступіла да ўстаноўкі малых ланшафтна-архітэктурных форм. Лепшым стаў стан многіх нашых дарог. Так, ад смецця ачышчана 267 кіламетраў мясцовых дарог, праведзены ямачны рамонт на плошчы больш за 6 тысяч метраў квадратных.

Стала больш парадку ў нашых лясах. Лесагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна праведзена ачыстка лесу на плошчы 323,5 гектара, прыдарожных палосаў уздоўж дарог – на 565 гектарах. Лес узноўлены на 27,1 гектара. Усяго з пачатку года ў раёне высаджана больш за 1000 дрэўцаў, больш за 800 кустарнікаў.
Разам з тым рознага роду недахопаў у добраўпарадкаванні і санітарным стане населеных пунктаў, вытворчых тэрыторый у нас яшчэ нямала. Па-ранейшаму праблемным застаецца знос пустуючых будынкаў і збудаванняў, нежылых старых дамоў.

Значна лепшага парадку патрабуюць вытворчыя тэрыторыі многіх суб’ектаў гаспадарання. У пацвярджэнне гэтага прыводзілася шмат прыкладаў. Вось толькі некаторыя. У 2008 годзе УП “ПМК-11” былі знесены канструкцыі былога растворна-бетоннага вузла на вытворчым участку па вуліцы Лясной. Аднак парадак тут да гэтага часу так і не наведзены. Няма належнага санітарнага парадку на былой тэрыторыі ТАА “Мебельшчык”. Івацэвіцкім філіялам СТАА “Профітсістэм” ужо другі год не вырашаецца пытанне аб навядзенні парадку на прылягаючай да тэрыторыі прадпрыемства пляцоўцы па вуліцы Загараднай. Яна нават не агароджана, хоць такое абяцанне кіраўніцтвам прадпрыемства давалася. Ужо не першы год не прымаюцца належныя меры па ўтрыманні як след вытворчых тэрыторый УП “Івацэвіцкая ДБПМК-34”. Непрыглядны выгляд мае тэрыторыя за кінатэатрам “Партызан”. Смецце, беспарадак. І гэта ў цэнтры горада.
Між тым тут ёсць на каго раўняцца. Ужо не першы год у добрым стане ўтрымліваецца вытворчая тэрыторыя УП “Івацэвіцкая ПМК-18”. Цяпер у кіраўніцтва ААТ “Івацэвічдрэў” не менш праблем, чым у другіх прадпрыемстваў раёна, падкрэсліў старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук, а на яго тэрыторыі заўсёды парадак. Вучыцеся ў Міхнюка як трэба працаваць.

Далёка не ўсе падвор’і індывідуальных домаўладанняў утрымліваюцца ў належным стане. А адпаведныя службы з іх за гэта не пытаюць як след.
Праблемным застаецца ўвод у гаспадарчы абарот патэнцыяльна ўрадлівых, зарослых пустазеллем зямель. Не ў належным стане ўтрымліваюцца тэрыторыі ў паласе адводу чыгункі і прылягаючых зямель, асабліва ў рысе Івацэвічаў.

У раёне праведзена аптымізацыя міні-палігонаў: з 54 іх цяпер стала 24. Аднак далёка не ўсе яны ўтрымліваюцца ў належным парадку. Мясцовай уладзе трэба сачыць за іх работай пастаянна і не дапускаць беспарадку. Як і за тым, каб не было стыхійных смеццязвалак.
Мы больш увагі павінны надаваць дэкаратыўнаму азеляненню і кветкаваму афармленню. Значна актывізаваць гэтую работу трэба ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд”, многім прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам. На пасяджэнні райвыканкама прыводзіўся такі прыклад. У Івацэвічах пабудаваны і сёлета ўведзены ў дзеянне будынак суда, на што дзяржава затраціла вялікія грошы. А ля гэтага будынка – ні кветак, ні дрэўцаў.

Нярэдка затрачаныя грошы і праца, накіраваныя на добраўпарадкаванне, прападаюць. Вось і сёлета так здарылася. Высадзілі кветкі, дрэўцы, але не ўсюды іх палівалі ў засушлівы красавік і ў выніку частка іх не прынялася і загінула. І гэта ўжо безгаспадарчасць.
Наспела неабходнасць арганізацыі больш актыўнай работы усіх службаў з насельніцтвам па пытаннях добраўпарадкавання. Парадак і чысціня – клопат кожнага.

Старшыня райвыканкама запатрабаваў больш рэзультатыўнай работы ад кантралюючых службаў, перш за ўсё ад раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
У прынятым рашэнні райвыканкама работа ДУВП “Івацэвічы рамжылбуд” па выкананні раённага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2009 годзе Года роднай зямлі прызнана нездавальняючай. Нездавальняючай прызнана таксама работа па азеляненні, кветкавым афармленні падведамасных тэрыторый райСТа, раённага вузла паштовай сувязі, спіртзавода, райпалівазбыта.

Недастатковай па комплексным абустройстве падведамасных тэрыторый прызнана работа аддзела адукацыі, аддзела культуры райвыканкама, УП “ПМК-11”, ДУБП “Івацэвіцкая ДБПМК-34”, Івацэвіцкага філіяла СТАА “Профітсістэм”; па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў – старшынь Мілейкаўскага, Волькаўскага сельвыканкамаў.
Намечаны канкрэтныя меры па безумоўным выкананні раённага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2009 годзе Года роднай зямлі.
Ход выканання гэтага рашэння запланавана разгледзець па выніках работы за дзевяць месяцаў года.

19 мая 2009 Комментариев: 2 | Просмотров: 1580 | распечатать
 
(24.05.2009 - 23:10) цитировать
 
 
Самое главное, что нужно сделать в Ивацевичах, так это посносить часный сектор в центре города и построить современные многоэтажки, и на месте "котлована" наконец построить супермаркет.
 
 
 
(11.01.2015 - 20:50) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> prix viagra</a> commander viagra
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra generico</a> comprar viagra
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;prezzo viagra</a> viagra in farmacia
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra bestellen</a> viagra preise
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта