Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чалавек і прырода Заморныя з’явы адзначаны і ў нашым раёне
Устойлівы лёд на вадаёмах рэспублікі з’явіўся толькі ў другой дэкадзе снежня, але зіма надалей ужо не “адхілялася ад курсу”. У выніку на рэках і азёрах усталяваўся таўшчэзны лёд (месцамі – да 40 сантыметраў), а зверху – яшчэ і вялікі пласт снегу, што яшчэ больш пагаршае сітуацыю з насычэннем вады кіслародам. Заморныя з’явы, якія адзначаюцца на шэрагу вадаёмаў Брэстчыны, маюць месца і на тэрыторыі нашага раёна. У першую чаргу церпяць неглыбокія торфавыпрацоўкі, дзе запасы кіслароду не могуць быць істотнымі. Так, на вадаёме “Журавец” у апошнія дні назіраецца “аншлаг”, тут рыбакі, выкарыстоўваючы бензапілы, выразаюць палонкі, а пасля цярпліва чакаюць з падхватнікамі выхаду рыбы на кісларод. І не без поспеху! На мінулым тыдні некаторым з іх удалося выцягнуць шчупакоў ледзь не трафейнага памеру. На гэтым вадаёме церпіць таксама язь, акунь, плотка.
Заканадаўства не забараняе такіх дзеянняў. Тут галоўнае, каб такі вось “нарыхтоўшчык” рыбы не стаяў ля палонкі з восцямі, а дыяметр падхватніка не перавышаў 50 сантыметраў. З другога боку, робячы такія вось палонкі, рыбакі хоць у нязначнай ступені, але насычаюць ваду кіслародам. Дарэчы, “Журавец” знаходзіцца ў арэндзе ва ўстановы раённая арганізацыйная структура (РАС) рэспубліканскай дзяржаўнай грамадскай арганізацыі (РДГА) “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Якой бачыцца праблема кіраўніцтву? Расказвае Мікалай Студзянічнік, дырэктар РАС:
– Яшчэ ў той час, калі мы толькі збіраліся браць у арэнду “Журавец”, нас папярэджвалі бывалыя рыбакі: гэтыя водна-балотныя ўгоддзі – праблемныя. Як толькі наступае больш-менш сур’ёзная зіма, то ўзнікаюць заморныя з’явы, рыба пачынае гінуць… Мы штодня робім палонкі, і, увогуле, вітаем актыўнасць рыбакоў, што таксама сталі сюды наведвацца. Бо яны і кіслародам насычаюць ваду, і з рыбай вяртаюцца. Хаця гэта не ў поўнай ступені здымае праблему і гібелі рыбы ў бягучым годзе на “Жураўцы” не пазбегнуць… На астатніх вадаёмах, што мы ўзялі ў арэнду, сітуацыя нармальная…
Сярод вадаёмаў, дзе заморныя з’явы адзначаліся ў мінулыя гады, адносяцца Чамялоўскае, Выганашчанскае, а таксама 2-е Яглевіцкае возера. Будзем спадзявацца, што запас кіслароду на гэтых вадаёмах немалы і пазбегнуць гібелі рыбы ўдасца, бо, паўтаруся, лёд у гэтым годзе стаў адносна позна.
Сяргей ПРУС,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.

9 лютага 2010  Просмотров: 1169 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта