Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Час і моладзь Лепшыя ў вобласці
Пярвічная арганізацыя ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” райаддзела міліцыі Івацэвіцкага РАУС, якую ўзначальвае старшы лейтэнант Дзмітрый Шымановіч, у ходзе канферэнцыі упраўлення ўнутраных спраў, што была прысвечана пытанням патрыятычнага выхавання мола-
дзі і ў рабоце якога прымала кіраўніцтва УВД вобласці, была прызнана лепшай на Брэстчыне, а сам Дзмітрый Шымановіч узнагароджаны Граматай УВД.
Арганізацыя налічвае ў сваіх радах 65 чалавек, што складае 52 працэнта ад штатнага ўліку райаддзела міліцыі. Гэта – самая актыўная частка супрацоўнікаў РАУС, за імі – будучае.
На што скіраваны акцэнты работы арганізацыі? На адраджэнне і падтрымку традыцый мінулага, на ўмацаванне сувязі пакаленняў, выхаванне супрацоўнікаў, грамадзянскага персаналу на аснове адданасці Айчыне, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, служэбнаму доўгу.

Так, у рамках праведзенай акцыі “Памяць” члены БРСМ сумесна з супрацоўнікамі і ветэранамі райаддзела міліцыі прывялі ў парадак магілы памерлых супрацоўнікаў. Наведвалі таксама па месцы жыхарства ветэранаў з мэтай аказання дапамогі ў вырашэнні бытавых пытанняў. У прыватнасці, нарыхтаваны дровы на ацяпляльны сезон для В.А. Асташэні, удавы ветэрана, а для Л.І. Шэлест нарыхтавана сельгаспрадукцыя. Аказана матэрыяльная дапамога сем’ям памерлых ветэранаў – М.К. Бульскага, С.А. Гаманчука, І.К. Угляніцы, М.М. Страковіча, Л.М. Максімчыка. У красавіку 2010 года членамі БРСМ райаддзела сумесна з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках раённай акцыі “Чалавецтва жыве тым, што памяць жывая” закладзена алея ветэранскай Славы па вул. Клютко ў Івацэвічах.

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці пярвічкі з’яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця. Праводзяцца таварыскія матчы па валейболе паміж супрацоўнікамі райаддзела і “цяжкімі” падлеткамі, якія стаяць на ўліку. А ў ходзе турзлёту, які штогод праводзіцца сярод маладзёжных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каманда РАУС стала пераможцам; мы прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, баскетболе, лыжных гонках, што прайшлі ў рамках кампаніі “За Беларусь”. Праводзяцца турніры, дзе ўдзельнічаюць і супрацоўнікі райаддзелаў суседніх раёнаў…

Штогод члены БРСМ райаддзела міліцыі прымаюць самы непасрэдны ўдзел у спаборніцтвах сярод маладзёжных уборачных экіпажаў, якія аказваюць дапамогу сельгаспрадпрыемствам падчас уборкі ўраджаю. Так, два гады запар маладзёжны экіпаж РАУС працаваў на палях СВК “Целяханы-агра”. І ў 2009-м, і ў 2010-м годзе маладзёжныя экіпажы райаддзела сталі пераможцамі спаборніцтваў і былі ўшанаваны на раённых “дажынках”. А на дадзены момант член БРСМ старшы лейтэнант міліцыі У. Галавач працуе на вясенне-палявых работах у ААТ “Купава-Агра” (Маладзечанскі раён) – у гаспадарцы, якая замацавана за МУС Рэспублікі Беларусь.
Самы непасрэдны ўдзел члены БРСМ райаддзела прымаюць у маладзёжных суботніках і экалагічных акцыях, у ходзе якіх наша моладзь пасадзіла 147 дрэваў і 15 кустоў уздоўж “алімпійкі”, праведзена акцыя па пасадцы бярозак у жылым сектары Івацэвічаў.

Хочацца адзначыць шэраг дабрачынных акцый, у якіх актывісты БРСМ прымаюць самы непасрэдны ўдзел. Так, Целяханскай школе-інтэрнату, шэфамі якой мы з’яўляемся, падораны два тэлевізары, выпускнікоў школы-інтэрната традыцыйна забяспечваем падарункамі, а дзяцей, што там знахо-
дзяцца, – яшчэ і спартыўнымі прыладамі. Выступілі спонсарамі каманды “Юны дынамавец” з нашага раёна. Уручаны падарункі (школьныя прыналежнасці) 20 дзецям з праблемных сем’яў у рамках акцыі “З любоўю да дзяцей”. Літаральна некалькі месяцаў назад набылі звон для храма іконы Божай маці “Дзяржаўная”.

Толькі адзін штрых: за 2010 год на дабрачыннасць затрачана 11 390 000 рублёў, добраахвотна здадзеных супрацоўнікамі райадзела.
Таксама праведзены выступленні членаў БРСМ райаддзела сумесна з членамі раённай арганізацыі ГА “БРСМ” у складзе маладзёжных інфармацыйных груп на прадпрыемствах і ў арганізацыях, сярод якіх СВК “Целяханы-агра”, “Горталь”, “Святая Воля”, ААТ “Івацэвічыагратэхсэрвіс”, РУЛП “Целяханы”.
Ларыса КОЛБІК, намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС, падпалкоўнік міліцыі.

26 красавіка 2011  Просмотров: 821 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта