Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Час і моладзь Новы падыход у выхаванні “цяжкіх” падлеткаў
“Цяжкія” падлеткі – ўсё больш дзяцей у нашым раёне бязглуздымі ўчынкамі чапляюць на сябе гэты ярлык. Зацікаўленыя службы ламаюць галаву над распрацоўкай новых формаў работы з такімі падлеткамі, каб з катэгорыі “цяжкіх” яны не перакачавалі ў катэгорыю “асабліва цяжкіх”, трапіўшы за турэмныя краты. Адно з наватарскіх мерапрыемстваў прайшло 7 кастрычніка ў Івацэвіцкім прафліцэі. Аб гэтым ведаюць і настаўнікі ў школе, і выхавацелі ў дзіцячым садку – дзеці найлепш успрымаюць інфармацыю, калі яна падаецца падчас гульні. Па гэтым прынцыпе вырашыла пабудаваць размову з “цяжкімі” падлеткамі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Юлія Сяўко. Мерапрыемства “Маладзёжная культура супраць дрэнных звычак” праходзіла не пры поўнай зале гледачоў – усе гледачы былі яго непасрэднымі ўдзельнікамі. Больш за 20 хлопцаў і дзяўчат, навучэнцаў УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, былі раздзелены на тры групы і спаборнічалі паміж сабой. Да кожнай групы далучыўся спецыяліст, які кансультаваў падлеткаў. Група №1 працавала пад кіраўніцтвам урача-нарколага УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” І.М. Ванекі, група №2 – участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Івацэвіцкага РАУС М.М. Чачуна. І, нарэшце, групай №3 кіраваў старшы псіхолаг групы псіхалагічнага забеспячэння папраўчай установы ПК-22 В.В. Саўчук. Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме Наталля Аўрусевіч, начальнік аддзела па справах моладзі Іна Тумаш, а таксама супрацоўнікі прафліцэя.

Пачалі гульню з не зусім звычайнага і, на першы погляд, не паказальнага задання – з будаўніцтва веж з лістоў каляровай паперы і прэзентацый сваіх работ. Ва ўсёй гэтай дзеі быў пэўны сімвалізм. Гэтак жа, як цагліна за цаглінай чалавек будуе дом, так жа будуецца і наша жыццё – дзень за днём, год за годам. Вежу кожная каманда імкнулася зрабіць самай яркай і прыгожай. А вось у сваё жыццё многія падлеткі праз дрэнныя звычкі дабавілі цёмных фарбаў. Дрэнныя звычкі ў сваю чаргу могуць разбурыць нават самыя моцныя сцены. Зразумець гэта можна было пасля выканання наступнага задання. Кожнай групе для абмеркавання былі прапанаваны пытанні, а таксама праблема, рашэнне якой патрэбна было знайсці за 30 мінут.

Падлеткі іх абмяркоўвалі ў групах, а потым дзяліліся сваімі меркаваннямі з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства.
Якія пытанні не абышлі бокам? Пытанне аб формах наркаманіі, таксікаманіі, алкагалізму, курэння, аб уздзеянні дрэнных звычак на арганізм, спосабах пазбаўлення ад іх. Дзеці прапанавалі свае ідэі законапраекта па прафілактыцы алкагольнай залежнасці сярод непаўналетніх. Абмеркавалі і магчымы законапраект па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, лішні раз напомнілі адзін аднаму аб узросце наступлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, мерах пакарання за злачынствы і г.д. У групе, з якой працаў псіхолаг, разважалі аб прафілактыцы нікацінавай залежнасці. Цікавым быў расказ В.В. Саўчука аб асаблівасцях работы з непаўналетнімі ва ўстановах закрытага тыпу.

Напрыканцы мерапрыемства вядучыя прапанавалі кожнай з каманд умацаваць сцены сваёй вежы, прадоўжыўшы выраз “Сёння я зразумеў, што…”. Дзеці, калі судзіць па адказах, зразумелі, як небяспечна пускаць у сваё жыццё алкаголь, папяросы і наркотыкі. Добра, калі так. Як-ніяк 30 навучэнцаў прафліцэя знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх (ІДН), яшчэ 11 – на ўнутрыліцэйскім уліку, а гэта значыць, што ім да ІДН застаўся толькі адзін крок.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ (фота аўтара).

15 кастрычніка 2010  Просмотров: 1113 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта