Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Час і моладзь Семінар з маладымі спецыялістамі на целяханшчыне
Чарговы семінар прадстаўнікоў раённай улады з маладымі спецыялістамі, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах і будаўнічых арганізацыях раёна, прайшоў нядаўна на Целяханшчыне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 маладых спецыялістаў з 13 прадпрыемстваў раёна.
Спачатку маладым спецыялістам была прапанавана экскурсія па турыстычным маршруце Івацэвічы – Выганашчы.
Яшчэ ў аўтобусе з гісторыяй раёна маладых спецыялістаў пачаў знаёміць Сяргей Цярэшка, галоўны спецыяліст аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Інфармацыя аказалася новай для большасці, паколькі пераважная колькасць маладых спецыялістаў – выхадцы з другіх рэгіёнаў краіны.

Далей маладыя спецыялісты наведалі ААТ “Целяханскі завод сталярных вырабаў”, Цэнтр экалагічнай асветы ў Выганашчанскім сельсавеце, зрабілі экскурсію на возера Выганашчанскае, пляцоўку філарманічнага і тэатральнага абслугоўвання г.п. Целяханы.
Адкрыў і вёў семінар, які ладзіўся ў Целяханскім цэнтры культуры і адпачынку, старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук. Ён зазначыў, што такія сустрэчы сталі не проста добрай традыцыяй, а дапамагаюць вырашаць канкрэтныя пытанні, якія хвалююць маладых спецыялістаў. І тое, што такія семінары сталі праводзіць для спецыялістаў асобных спецыяльнасцяў, дае добрую магчымасць абмеркаваць з моладдзю спецыфічныя пытанні, выслухаць новыя ідэі, прапановы.

За моладдзю – будучае. А маладыя спецыялісты – кадравы патэнцыял раёна. І ад таго, якія ўмовы будуць створаны для іх работы, залежыць не толькі поспех прадпрыемства, а і раёна ў цэлым.
Маладых спецыялістаў пазнаёмілі з кіраўнікамі асноўных ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, а таксама службаў і арганізацый, якім маладыя людзі задавалі пытанні.
Перад удзельнікамі семінара выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Макар, спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу філіяла №111 ААБ ”Беларусбанк” Таццяна Кульгавеня, дырэктар ДЛГУ “Целяханскі лясгас” Іван Саўчук, дырэктар Целяханскай школы-інтэрната Галіна Малінчык.
Сваімі ўражаннямі аб першых днях работы і планамі на будучае падзяліліся маладыя спецыялісты – Дзмітрый Купчын, інжынер-метролаг філіяла ДУВП Брэсцкі ЛГЗ “БелАЛКО” і Святлана Каменка, эканаміст ААТ “Косаўскае МВА”.
Затым адбыўся канцэрт.

Большасць маладых спецыялістаў ужо зрабілі свой выбар. Многія задаволены месцам працы, рабочым калектывам, зарплатай. Таму ў бліжэйшых планах – замацавацца на Івацэвіцкай зямлі, стаць прафесіяналамі. Тым больш, што жыць і працаваць у перадавым раёне не кожнаму пашчасціць. А наш раён прызнаны пераможцам абласнога спаборніцтва сярод раёнаў за дасягненне ў 2008 годзе найлепшых рэзультатаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і заняў другое месца ў рэспубліцы ў аналагічным спаборніцтве і занесены на абласную і рэспубліканскую Дошкі гонару. А многія шчыра прызнаюцца, што прывабіла прыгажосць Івацэвіцкага краю.

Так, напрыклад, уражэнка Брэста інжынер-канструктар ДП “Івацэвічыбудпраект” Паліна Басалай разам з мужам Андрэем, таксама інжынерам-канструктарам, вырашылі на размеркаванні, што паедуць працаваць у Івацэвічы, на радзіму мужа. Паліна і Андрэй былі ў ліку лепшых студэнтаў Брэсцкага політэхнічнага універсітэта, таму і прапаноў на ўладкаванне на работу было шмат. І шчыра кажучы, многіх здзівіла, што маладыя людзі выбралі райцэнтр. Самі ж Паліна і Андрэй упэўнены,што зрабілі правільны выбар. Асабліва задаволена Паліна: працуе ра- зам з мужам у дружным калектыве, праца добра аплачваецца, а хутка абяцаюць і жыллё – арганізацыя будуе кааператыў.

– Мне ніколі не падабалася гарадская мітуслівасць, а Івацэвічы – горад прыгожы, чысты і ціхі, – дадае Паліна.
Не менш задаволена сваім першым рабочым месцам другая сямейная пара – Маргарыта і Аляксандр Хонскія. Яна працуе інжынерам-эколагам, а ён майстрам сушыльнай гаспадаркі на ААТ “Івацэвічдрэў”. Маргарыта родам з Ліды, а Аляксандр – з Ганцавіч. Маладыя людзі вучыліся разам у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, на апошнім курсе ажаніліся, размяркоўваліся разам.
Сёння маладая сям’я жыве ў інтэрнаце і марыць займець сваё асабістае жыллё.
Праграмай семінара Маргарыта і Андрэй засталіся задаволены. Яны шчыра прызналіся, чым былі здзіўлены – на Івацэвіцкай зямлі ёсць што паглядзець і дзе адпачыць.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.

15 мая 2009  Просмотров: 1655 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта