Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Жнівень 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Час і моладзь З раённай канферэнцыі ГА “БРСМ”
21 красавіка адбылася XXXIV раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Яна сабрала больш за сто дэлегатаў – маладзёжны актыў раёна.
У канферэнцыі бралі ўдзел старшыня райвыканкама А.У. Ткачук, першы сакратар Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” В.В. Фісюк, начальнік аддзела моладзі райвыканкама І.А. Тумаш, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, член прэзідыума раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы І.А. Тарасевіч.
Першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Юлія Сяўко выступіла з дакладам аб рабоце раённай арганізацыі за 2008-2010 г.г.

Сёння арганізацыя налічвае 2018 чалавек у 110 пярвічках. Асноўны напрамак дзейнасці – патрыятычнае і маральнае выхаванне моладзі, на дадзеную тэму праведзена больш за 30 мерапрыемстваў, у якіх бралі ўдзел каля 4 000 членаў арганізацыі. Сярод іх – “Мы – грамадзяне Беларусі” да Дня Канстытуцыі РБ, вела- і аўтапрабегі па месцах баявой славы, акцыя “Квітней, Беларусь” і іншыя. Актыўны ўдзел прыняла моладзь у выбарчых кампаніях, хлопцы і дзяўчаты працавалі ў саставе выбарчых камісій, з іх дапамогай было арганізавана правядзенне апытання exit-poll. За актыўны ўдзел у кампаніі трое актывістаў былі ўзнагароджаны Падзячнымі пісьмамі Прэзідэнта Беларусі.

Вялікую работу райкам ГА “БРСМ” правёў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Два гады запар на Быценшчыне арганізоўваўся дзённы даследча-валанцёрскі лагер “Пошук”, які працаваў па праблеме Халакосту. Распрацаваны дзецьмі праект “Помніць, каб жыць” трапіў на рэспубліканскую канферэнцыю, ім зацікавіліся ў Ізраілі. Працуе райкам ГА “БРСМ” і з сельскай моладдзю. Традыцыйнымі сталі спаборніцтвы сярод маладзёжных уборачных экіпажаў, маладыя вадзіцелі і камбайнеры перамагаюць у абласных спаборніцтвах. Двойчы ў год праводзіцца конкурс “Валадар сяла”. На абласным яго этапе ў мінулым годзе перамагла сям’я Шайковых з Козікаў.
З 14 красавіка па 24 мая 2010 года праходзіла Усебеларуская акцыя БРСМ і БРПА “Пытанне Прэзідэнту”. 16 удзельнікаў акцыі, якія даслалі самыя цікавыя лісты кіраўніку дзяржавы, атрымалі Падзячныя пісьмы ад Прэзідэнта Беларусі.

Многа чаго добрага можна сказаць пра работу райкама ГА “БРСМ”, але ж існуюць і некаторыя праблемныя пытанні. Сама Ю.А. Сяўко да такіх адносіць недастатковую работу з цяжкімі падлеткамі. З аднаго боку, работа вядзецца сумесна з РАУС, праваслаўнай царквой, медыкамі, але рэцыдыўная падлеткавая злачыннасць у раёне ўсё роўна расце. Слабым звяном, па меркаванні першага сакратара, з’яўляецца і стварэнне пярвічных арганізацый і далучэнне да “БРСМ” сельскай і рабочай моладзі на прадпрыемствах і ў арганізацыях.
Потым выступалі прадстаўнікі лепшых пярвічных арганізацый нашага раёна, сярод якіх – пярвічка РАУС, філіяла “Івацэвіцкі спіртзавод”, ДУА “Целяханская САШ”.

Ганаровымі Граматамі ГА “БРСМ” былі ўзнагароджаны актывісты: Вікторыя Галоўчык, Алена Ліхарай, Сяргей Лескавец, Уладзімір Макар, Паліна Ізбіцкая. Граматай Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” – Кацярына Шэлест, а Падзячным пісьмом ад вобласці – Таццяна Ярмолік. Шэраг узнагарод уручыў і старшыня райвыканкама А.У. Ткачук: Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – іх атрымалі Сяргей Молаш, Кацярына Шэлест і Ірына Ярычэнкава; Падзячнымі пісьмамі райвыканкама былі ўзнагароджаны Вольга Цэменя, Сяргей Казімірчык, Ганна Шышова, а таксама валанцёрскі атрад “Пошук”. Наконт апошняга старшыня райвыканкама адзначыў, што ўпершыню ўзнагароджвае Падзячным пісьмом цэлы калектыў і ўручыў узнагароду кіраўніку атрада лагера “Пошук” Жанна Веніямінаўна Каспяровіч. У сваёй прамове А. У. Ткачук таксама падкрэсліў, што ўзнагароды і ёсць паказчык таго, што роля і вага маладзёжнай арганізацыі значная. У раёне многія кіраўнікі, іх намеснікі – маладыя людзі да 30 гадоў – гэта таксама дэманструе давер дзяржавы моладзі.

– БРСМ многія параўноўваюць з камсамолам, і гэта правільна, мэты ў арганізацый супадаюць. Але час сёння іншы, і падыход у рабоце арганізацыі павінен быць другім, – сказаў А.У. Ткачук. – Дбаем пра тое, каб першае рабочае месца было прывабным для моладзі, каб не было такога, што прынялі на работу чалавека і забылі. Але не работай адзінай жыве чалавек. Трэба таксама больш думаць пра вольны час моладзі, ствараць умовы для выхавання іх дзетак. Сёння мы будуем спартыўныя комплексы, маем на мэце развіваць прадпрымальніцтва, турыстычную галіну – усё гэта для маладых.

Старшыня райвыканкама таксама зазначыў, што брсмаўцы працуюць добра, актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных акцыях – рэзультат іх намаганняў бачны. Ён выказаў падзяку за гэтыя намаганні і пажадаў моладзі поспеху ва ўсім.
Любая канферэнцыя прадугледжвае выкананне пэўных працэдур, галасаванне па тых ці іншых пытаннях, выбар камісій, дэлегатаў на абласную канферэнцыю і гэтак далей. Усё гэта было, але не будзем засяроджваць увагу чытача на рабочых момантах. Скажам адно: першым сакратаром Івацэвіцкага райкама ГА “БРСМ” ізноў абрана Ю.А. Сяўко, другім сакратаром на грамадскіх пачатках – намеснік дырэктара па выхаваўчай працы ДУА “Яглевіцкая САШ” К. М. Шэлест.
Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

26 красавіка 2011  Просмотров: 920 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта