Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Эканоміка Хутка будзе дах над лядовай арэнай
dvarec_1.jpg (13.09 Kb)
Усё больш і больш выразнымі становяцца контуры лядовай арэны, якая вось ужо як чатыры месяцы ўзводзіцца ў мікрараёне “Заходні” Івацэвічаў. Нагадаем, гэтую будоўлю вядзе філіял БУ-111, ААТ “Будтрэст №25 г.Баранавічы”. Дарэчы, гэта трэцяя лядовая арэна, што ўзводзяць спецыялісты БУ-111, да гэтага яны будавалі падобныя аб’екты ў Пружанах і Баранавічах.

Каштарысны кошт дадзенага аб’екта – каля 12 мільярдаў рублёў (у цэнах 2006-га года). І ў дзень, калі карэспандэнт “ІВ” наведаўся на будоўлю, тут, на велізарнай пляцоўцы, літаральна кіпела работа; галоўны прараб Мікалай Паўлавіч Сідарук з цяжкасцю знайшоў дзесятак хвілін, каб пагутарыць з карэспандэнтам.

– Мікалай Паўлавіч, чым лядовая арэна ў Івацэвічах будзе адрознівацца ад арэн у суседніх райцэнтрах?
– Лядовая арэна ў Івацэвічах будзе вельмі падобная на тую, што некалькі гадоў назад узведзена ў Пружанах. Гэта будзе прыгожа аформленае збудаванне, куды, спадзяёмся, з задавальненнем пойдуць людзі, якіх чакае не толькі лядовая пляцоўка, але і ўмяшчальныя трыбуны, дзе зможа размясціцца 800 чалавек, буфет, гардэробныя памяшканні і многае іншае для актыўнага і змястоўнага адпачынку.

– Ці не спазняецеся з тэрмінамі работ? Колькі зроблена?
– Мы нават крыху апярэджваем тэрміны, таму нам не сорамна глядзець у вочы заказчыку – КУПБП “Івацэвічы райУКБ”. Умоўна кажучы, ужо выканана 20-25 працэнтаў ад усіх работ. Знешне можа падацца, што работы ідуць марудна, але гэтаму ёсць сваё тлумачэнне: спецыфіка лядовых арэн такая, што вельмі шмат работ трэба правесці ў “падземнай гаспадарцы”. Адзін з галоўнейшых элементаў арэны – гэта велізарная пліта, на якой пасля будзе размешчана лядовае пакрыццё. І тут трэба працаваць акуратна і без асаблівай спешкі, бо гэтая пліта – своеасаблівы слаёны пірог з 16 элементаў, сярод якіх слой шчэбеню, гідраізаляцыі, уцяплення, слізгання, бетонныя сцяжкі і г. д. Такая дробная “дазіроўка” патрабуе няспешнага і дасканалага падыходу да выканання работ, але, паўтаруся, ад графіка мы не адстаём.

– Тым не меней, не за гарамі зіма, а гэта значыць, што ход работ непазбежна запаволіцца.
– Галоўнае, каб надвор’е дазволіла “выбрацца з-пад зямлі”. А для гэтага трэба толькі каля двух тыдняў. Я маю на ўвазе тое, што цяпер падыхо-дзяць да завяршэння работы па падво-дцы ўнутраных сетак – каналізацыі, водаправоду, газу. Паралельна з гэтымі работамі вядзем падрыхтоўку (ставім рыштаванні) да ўзвядзення структурнай пліты пакрыцця. Гэтая работа запланавана на лістапад. Такім чынам, праз месяц-другі вы ўбачыце дах над лядовай арэнай. Пасля гэтага, згадзіцеся, можна праводзіць і некаторыя ўнутраныя работы, хаця вельмі ранняя зіма можа нам трохі запаволіць работы. Таму вельмі спадзяёмся на адносна цёплы лістапад.

– Уражвае актыўнасць на аб’екце. Тут працуюць толькі будаўнікі з Баранавічаў ці не толькі?
– У апошнія гады будаўнікі вельмі зацікаўлены ў тэмпах і аб’емах, бо ад гэтага напрамую залежыць іх зарплата. Таму інтэнсіўна працуем не толькі зараз, але і па суботах, бо за работу ў выхадны дзень налічваецца зарплата ў двайным памеры. І, ведаеце, людзі – а іх на аб’екце працуе каля 80 чалавек – не адмаўляюцца, бо самыя старанныя атрымліваюць зарплату каля 1,5 мільёна, а то і больш у месяц. А працуюць у нас і будаўнікі з Івацэвічаў, бо на работах задзейнічаны філіял “ПМК-2” ВРУП “Будаўніча-мантажнага трэста “Белпалівабуд”, ДУБП “УП “Івацэвіцкая ДПМК-23”, філіял “Райводаканал” ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”, РВУ “Івацэвічырайгаз”. Хаця большая частка – будаўнікі з Баранавічаў, для якіх такі аб’ект не першы. Таму ўпэўнены: усё будзе зроблена якасна і ў тэрмін, бо, як вядома, у 2011-м годзе лядовая арэна павінна прыняць першых наведвальнікаў.
Застаецца дадаць, што на гэтай будаўнічай пляцоўцы ў кастрычніку распачаліся работы па закладцы фундамента басейна, які з'явіцца побач з лядовай арэнай.
Гутарыў
Аляксандр ГОРБАЧ
.

2 лістапада 2010  Просмотров: 722 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта