|
Заўтра прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Івацэвічы каапбуд” спаўняецца 30 гадоў. Гэтую дату калектыў прадпрыемства, дзе працуе больш за 100 чалавек, сустракае паспяховай работай і неблагімі вытворчымі паказчыкамі. Так, за пяць прайшоўшых месяцаў бягучага года прадпрыемства асвоіла 2 млрд. 511 млн. рублёў на будаўніча-мантажных работах, што складае 114,9 працэнта да выкананага аб’ёму ў адпаведны перыяд мінулага года. Павялічылася прадукцыйнасць працы: выпрацоўка на аднаго работніка за чатыры месяцы склала 21 млн. 098 тысяч рублёў. Сярэднямесячная зарплата – амаль 1 350 000 рублёў. Спачатку арганізацыя стваралася як будаўнічая ўнутры сістэмы спажыўкааперацыі. Цяпер жа яна перарасла ў агульна-будаўнічую і большы аб’ём работ выконвае за межамі сістэмы аблспажыўсаюза. У нашым раёне будаўнікі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Івацэвічы каапбуд” цяпер працуюць на ўзвядзенні кааператыўнага дома ў райцэнтры, на будаўніцтве ферм у сельгаскааператывах “Любішчыцы”, “Аброўскі”, узводзяць тры аднакватэрныя дамы ў вёсцы Горталь, выконваюць розныя работы ў сістэме спажыўкааперацыі вобласці ў Іванаўскім і Ганцавіцкім раёнах і г.д.
Калектыў прадпрыемства мае кваліфікаваныя кадры. Лепшыя сярод іх: брыгадзіры будаўнічых брыгад Андрэй Аляксандравіч Крук, Ігар Аляксандравіч Кіслюк, тынкоў-шчыца Таццяна Іванаўна Кіслюк, вадзіцель аўтамабіля Генадзій Фёдаравіч Несцяровіч. Значны ўклад у паспяховую работу прадпрыемства яго кіраўніка Васілія Мікалаевіча Шыша, які тут працуе больш за 40 гадоў, у тым ліку 10 апошніх гадоў кіраўніком. Міхаіл РУДНІЦКІ.
|
|