Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Кастрычнік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Эканоміка Кемлівасць дапамагае зарабіць
ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” у мінулым годзе стаў афіцыйным дылерам Мінскага трактарнага завода. Энерганасычаныя трактары ў чатырох раёнах вобласці – Івацэвіцкім, Баранавіцкім, Ляхавіцкім і Ганцавіцкім – абслугоўваюць спецыялісты гаспадаркі.
Кіраўніцтва МТЗ адразу ж прапанавала набыць дылерскаму цэнтру спецыяльныя прыстасаванні для гарантыйнага і пастгарантыйнага рамонту трактароў, але ж гэтыя прыстасаванні, аказваецца, каштуюць вельмі дорага. З другога боку, вузлы энерганасычанага трактара важаць так многа, што ніякая кран-бэлька не дапаможа “расчляніць” МТЗ-3022 (напрыклад, толькі трансмісія такога трактара важыць каля шасці тон, а звычайная кран-бэлька можа падняць не больш за 3 тоны).
– Партнёры з Мінска прапанавалі набыць за ўнушальную суму – за 34 000 000 рублёў – спецыяльную раскатачную цялежку, дзякуючы якой энерганасычаны трактар можна “раздзяліць” на вузлы і агрэгаты, – расказвае карэспандэнту “ІВ” Мікалай Мяцечка, загадчык майстэрні ААТ “Івацэвічыагратэхсэрвіс”. – Мы папрасілі там, на заводзе МТЗ, даць нам чарцяжы камплекта гэтай раскатачнай цялежкі. Мінчане былі здзіўлены, але не адмовілі нам. Вывучыўшы чарцяжы, упэўніліся: такое прыстасаванне можам зрабіць самастойна. І каштаваць яно будзе для прадпрыемства намнога танней…

Закіпела работа, у працэс уключыліся інжынерныя работнікі, а таксама зваршчыкі, токар, фрэзероўшчык – і праз некалькі тыдняў раскатачная цялежка была змайстравана. Амаль уся яна зроблена з запчастак, якія ёсць на прадпрыемстве. Купляць прыйшлося толькі падшыпнікі і некаторыя вінты, а таксама каляровы метал (бронза), з якіх токары мехмайстэрні зрабілі патрэбныя дэталі. Аказалася такая цялежка для “Івацэвічыагратэхсэрвіс” у некалькі разоў танней, чым прапанаваў МТЗ.

За гэты час майстры прадпрыемства вырабілі некалькі камплектаў такіх прыстасаванняў. Адну цялежку нават выгадна рэалізавалі ў РУСП “Птушкафабрыка “Дружба” Баранавіцкага раёна – на палях гэтай гаспадаркі ходзіць шмат энерганасычаных трактароў, якія, зразумела, трэба абслугоўваць. Дарэчы, калі ў якіх-небудзь гаспадарках ёсць жадаючыя набыць такія вось цялежкі, то спецыялісты ААТ “Івацэвічыагратэхсэрвіс” гатовы дапамагчы.

– Мы ў чарговы раз упэўніліся: самім можна зарабіць неблагія грошы або з'эканоміць, – падводзіць вынік нашай гутаркі галоўны інжынер ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” Міхаіл Бурдзь. – На прадпрыемстве працуюць талковыя інжынерныя работнікі, высокі прафесіяналізм дэманструюць зваршчыкі, токары, фрэзероўшчыкі. А капейка, як вядома, рубель беражэ…
На здымку: ініцыятыўнасць і прафесіяналізм дэманструюць зваршчыкі Іван Дылюк і Генадзь Горбач, токар Віктар Дзянісік, інжынер-тэхнолаг Уладзімір Мажэйка і загадчык майстэрні Мікалай Мяцечка (злева направа).
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.

3 чэрвеня 2011  Просмотров: 734 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта