Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Эканоміка Патэнцыял далёка нявычарпаны
Справаздачны сход сельгаскааператыва “Мілейкі” доўжыўся амаль дзве гадзіны. З дакладамі на ім выступілі: яго старшыня Анатолій Комар, усе галоўныя спецыялісты сельгаскааператыва. Гаварылі аб станоўчым у рабоце калектыву, аб яго перадавіках, але больш аб недапрацоўках, праблемах. І гэта зразумела: у люстэрку эканомікі сельгаскааператыву няма чым пахваліцца. Калі адкінуць дзяржаўную датацыю, то атрымаюцца страты больш за паўмільярда рублёў і мінусавая рэнтабельнасць. З улікам жа дзяржаўнай датацыі, якая склала больш за 1,2 млрд. рублёў, прыбытак гаспадаркі раўняецца 809 млн. рублёў і рэнтабельнасць 9,8 працэнта. Але тое з датацыяй, якой вечна не будзе.

У сельгаскааператыве не хапае кадраў масавых прафесій, у тым ліку і механізатараў. У выніку сучасная высокапрадукцыйная тэхніка, якой ужо нямала, тут выкарыстоўваецца, як правіла, у адну змену. Па словах старшыні сельгаскааператыва, на кожнага з 24 механізатараў прыходзіцца больш за 200 гектараў ворыва. Нагрузка значная. Для прыкладу, у суседнім сельгаскааператыве “Квасевічы” гэтая нагрузка амаль удвая меншая.

Анатолій Комар называў яшчэ нямала лічбаў і фактаў, якія адмоўна адбіваюцца на больш эфектыўным гаспадаранні. Для параўнання чамусьці прыводзіліся розныя лічбы па вобласці, якія значна больш высокія, чым па гаспадарцы. З аднаго боку быў бачны вялікі рэзерв для паляпшэння работы, а з другога – адсталасць сельгаскааператыва. Па цяперашняй сітуацыі СВК “Мілейкі” больш рэальна было б арыентавацца на дасягненне тых жа надояў, прываг, ураджаяў, якія маюць перадавыя гаспадаркі раёна.

Старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук звярнуў увагу таксама на паляпшэнне работы па ўзнаўленні дойнага статка, наогул селекцыйнай работы. Бо дапрацаваліся ўжо дзе-нідзе да таго, што карова часам не дажывае да трэцяй лактацыі, калі яна яшчэ можа даць максімум малака. Варта павялічваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы і мець яе як мінімум па 90 галоў на 100 гектараў сельгасугоддзяў. У СВК “Мілейкі” на 100 гектараў сельгасугоддзяў ёсць 62 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 20 кароў. Рэзерв тут вялікі.

18 лютага 2011  Просмотров: 907 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта