Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Эканоміка Прагрэс відавочны...
На мінулым тыдні ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва з калектывам ААТ “Косаўскае МВА” сустрэўся намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канавалаў. Тэма дня інфармавання – “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады – новы твар беларускай дзяржавы”. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сарока і дырэктар ААТ “Косаўскае МВА” Аляксандр Белякоў спачатку правялі Аляксандра Канавалава па цэхах прадпрыемства, пасля прадэманстравалі ўзоры выпускаемай прадукцыі.
ААТ “Косаўскае МВА” ў апошнія гады актыўна праводзіць рэканструкцыю вытворчасці, а таксама значна абнавіла лінейку прадукцыі. І ў гэтым заслуга распрацоўшчыкаў новых мадэляў, што вельмі важна. Бо на мэблевым рынку сёння назіраецца высокая канкурэнцыя, спынішся на дзень – пасля спознішся на год.

– Толькі за 2009 год мы абнавілі асноўныя фонды на 1,4 мільярды рублёў, – паведаміў Аляксандр Белякоў. – Новыя станкі і лініі дазволілі істотна павысіць якасць прадукцыі. Вялікая работа праведзена па пераабсталяванні работы ўсіх вытворчых ліній на работу на мясцовых відах паліва: ужо некалькі гадоў мы не выкарыстоўваем прыродны газ, а толькі дровы, прычым на паліва ідзе тое, што раней нікому не было патрэбна – адходы торфапрадпрыемства “Бярозаўскае”. Гэта дазволіла павысіць рэнтабельнасць прадукцыі. Наша мэбля разлічана на так званы сярэдні клас, яна якасная і недарагая. Сёння няма рэгіёна ў Беларусі, дзе б нашы спецыялісты аддзела збыту не працавалі цесна з пакупнікамі…
***
У актавай зале прадпрыемства, дзе сабраўся працоўны калектыў ААТ “Косаўскае МВА”, Аляксандр Канавалаў правёў інфармацыйную гадзіну на тэму “Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады – новы твар беларускай дзяржавы”, у ходзе якой перш за ўсё расказаў аб тым, з якімі працоўнымі дасягненнямі Рэспубліка Беларусь набліжаецца да важнай падзеі – IV Усебеларускага народнага сходу. Многія паказчыкі сведчаць аб тым, што эканоміка краіны прагрэсіруе планамерна і няўхільна.

– Сёння тавары з маркай “Выраблена ў Рэспубліцы Беларусь” пастаўляюцца ў 140 краін свету. Пры гэтым ствараюцца новыя і новыя вытворчасці, – звярнуў увагу прысутных Аляксандр Канавалаў. – Яшчэ больш радуе тое, што паляпшаецца становішча ў аграрным сектары, сёння прадукцыя палёў і ферм масава ідзе на экспарт і прыносіць неблагі прыбытак краіне. Дасягнута амаль поўнае забеспячэнне краіны ўласнай харчовай прадукцыяй. А звярніце ўвагу на тое, якое разгарнулася будаўніцтва ў краіне: так, за бягучы год, як плануецца, будзе пабудавана каля 7 мільёнаў квадратных метраў жылля – і гэта рэкордныя лічбы для рэспублікі. Яшчэ адзін штрых: толькі за апошнія некалькі гадоў золатавалютныя рэзервы краіны павялічыліся ў чатыры разы… Далей прамоўца спыніўся на тых задачах, якія прадстаіць вырашаць у будучай пяцігодцы.
Перад прысутнымі таксама выступіў Уладзімір Сычэўскі, начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

А напрыканцы сустрэчы слова ўзяў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сарока. Ён расказаў прысутным аб тым, як у нашым раёне выконваюцца прагнозныя паказчыкі, аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Івацэвіцкага раёна на 2011-2015 гады, расказаў аб тэхнічным пераўзбраенні, якое сёння закранула ледзь не кожнае прадпрыемства Івацэвіччыны. Гэта і будаўніцтва новага цэха на ААТ “Івацэвічдрэў”, пуск кукуруза-калібровачнага завода, новай лініі на УП “Івацэвіцкі завод ЖБВ”, адкрыццё новай вытворчасці на НВРУП “Экран”, рэканструкцыя на ААТ “Даманаўскі ВГК”... Дарэчы, наш раён па многіх пазіцыях крочыць наперад хутчэй за іншыя раёны рэспублікі. Да прыкладу, у выкарыстанні мясцовых відаў паліва мы сёння па краіне дасягнулі 44 працэнты, па краіне – 25 працэнтаў. Усе гэтыя змяненні накіраваны на тое, каб кожнае прадпрыемства раёна выпускала рэнтабельную, якасную, сучасную прадукцыю. А гэта значыць, што і надалей будзе дасягацца галоўнае – рост дабрабыту людзей.
Сяргей ШАЎЧУК.

26 лістапада 2010  Просмотров: 852 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта