Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Ліпень 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Эканоміка У Майску будзе сучаснае бульбасховішча
Новы будынак бульбасховішча на ДП эксперыментальная база “Майск” разлічаны на 1,5 тысячы тон насення бульбы. Яго будаўніцтва распачата ў ліпені бягучага года, а ўжо сёння будаўнічыя работы блізкія да завяршэння. Узводзяць яго спецыялісты УП “Івацэвіцкая ПМК-11”.

– Практычна, тэрмін будаўніцтва гэтага аб’екта скарочаны ў два разы, – расказвае намеснік дырэктара ДП эксперыментальная база “Майск” Віктар Кірчук. – Плануем за кастрычнік закончыць работы, хаця па нарматывах на ўзвядзенне такога сховішча адводзіцца 9 месяцаў. На сённяшні дзень у будоўлю ўкладзена каля 1 млрд. 600 млн. рублёў крэдытных рэсурсаў, якія атрыманы нашым прадпрыемствам у ААБ “Беларусбанк”. На вентыляцыйную сістэму для стварэння адпаведнага мікраклімату ў памяшканні, абсталяванне для якой паступіць у гаспадарку ў бліжэйшыя дні, укладзена 500 мільёнаў уласных сродкаў гаспадаркі. Тэлескапічны транспарцёр, сартыравальная лінія, упакавальная машына… Машыны таксама будуць набывацца па лізінгу і абыдуцца прыкладна ў паўтара мільярда рублёў. Увесь працэс закладкі бульбы ў сховішча ў выніку атрымаецца поўнасцю механізаваны.

Неабходнасць у будаўніцтве бульба-сховішча была адчувальнай, бо стары будынак, дзе было бульбасховішча, патрабуе рэканструкцыі, і вялікая частка насення бульбы захоўвалася яшчэ і ў буртах. Пры такім захоўванні вясной можна было побач з даходамі падлічваць і немалыя страты, бо бульба магла і падмерзнуць, і падгніць. Спецыялісты гаспадаркі з’ездзілі ў Моталь, каб паглядзець на пабудаванае там сучаснае бульбасховішча. У хуткім часе было прынята рашэнне – будаваць падобнае сваё.

У сховішчы ўвесь працэс захоўвання насення бульбы будзе аўтаматызаваны, а абслугоўваць яго будуць у стане 1-2 чалавекі. Як гэта будзе выглядаць?. Напрыклад, закладваецца чарга гатунку насення “Скарб”. Бульба з сартыравальнай машыны па тэлескапічным транспарцёры будзе закладвацца па секцыях у боксы на двухметровую вышыню. Наступны гатунак – у наступныя секцыі. І пасля закладкі насення ўключаюцца вентылятары, ствараецца патрабуемы мікраклімат, які будзе захоўвацца да вясны. У сховішчы тэмпература захоўвання бульбы будзе падтрымлівацца аўтаматычна плюс 5 градусаў. На камп’ютарным табло бу-дзе бачна, у якім стане знаходзіцца насенны матэрыял, а ў выпадку ўзнікнення праблемнай сітуацыі на табло высвеціцца, у якой секцыі патрабуецца большы прадуў паветрам, каб насенне не страчвала сваіх якасцяў. Пры разгрузцы сховішча спецыяльная машына будзе пад’язджаць да кожнага бокса і з бетоннай падлогі будзе падаваць насенне на транспарцёр, а потым у сеткі. Будынак сховішча звонку абклейваецца пенапластам і абсыпаецца пясчаным насыпам. Частка пляцоўкі, дзе раней былі бурты, будзе заасфальтавана.

У гаспадарцы вырошчваецца бульба розных гатункаў. У асноўным “Скарб”, “Крыніца”, “Дэльфін”. Сёлета ўраджай бульбы радуе. Нарыхтавана ўжо 2,3 тысячы тон бульбы, і гэта яшчэ не ўсё, бо бульбу яшчэ капаюць. Пад гэтую культуру ў Майску адведзена звыш 100 гектараў, а да 2013 года стаіць задача павялічыць плошчу пад яе да 300 гектараў. Рэалізуецца бульба ў прадпрыемствы раёна, у спажывецкае таварыства, купляюць прыватнікі. І калі цана на вялікія клубні 1000-1100 рублёў за кілаграм, то на насенне яна ўдвая большая. Сваіх работнікаў гаспадарка забяспечвае ўчасткамі пад пасадку бульбы. І сёлета ўсе засталіся задаволены ўраджаем.
Пасля ўвядзення бульбасховішча ў эксплуатацыю сельскагаспадарчае прадпрыемства зможа не толькі сябе забяспечыць насенным матэрыялам, а і прадаваць насенне бульбы гаспадаркам раёна і вобласці.
На наступны год плануецца пабудаваць яшчэ адно сучаснае сховішча ў раёне – у СВК “Святая Воля”.
Валянціна БОБРЫК.

19 кастрычніка 2010  Просмотров: 965 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта