Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Чытач - газета Як правільна здаць у найм кватэру?
У раённую газету звярнулася жыхарка Івацэвічаў Алена Мікалаеўна Р. Гэтая жанчына ўжо некалькі гадоў прадстаўляе кватарантам пакой ва ўласнай кватэры, якія плацяць ёй за пражыванне, а яна – падаходны падатак у фіксаваных сумах. “Але вось мая сяброўка гэтым летам ўзяла на кватэру маладога спецыяліста – і падатак, аказваецца, ёй плаціць не трэба. Няўжо гэта праўда? Чаму я павінна штомесяц аддаваць дзяржаве па 14 000 рублёў? Дзе ж справядлівасць?”.
Тэма найму (арэнды) жылля стала галоўнай у нашым інтэрв’ю з Аленай Святаславаўнай Струцінскай, намеснікам начальніка інспекцыі, начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкім раёне.
– Алена Святаславаўна, згадзіцеся, крыўдна выплачваць падатак, калі камусьці ў падобнай сітуацыі, толькі таму, што ён узяў “на кватэру” маладога спецыяліста, гэтага рабіць не трэба…
– Падатковым кодэксам прадугледжана норма (згодна з падпунктам 1.41 пункта 1 арт. 163 Падатковага кодэксу), у адпаведнасці з якой кватэранаймальнік (фізічная асоба) вызваляецца ад выплат падатку, калі ён атрымлівае даход ад здачы ў наём жылых памяшканняў маладому спецыялісту. Карацей, калі любы гаспадар жылля возьме на кватэру маладога спецыяліста (гэта можа быць урач, настаўнік, журналіст), які прыбыў у населены пункт на работу па размеркаванні, то гаспадар падаткі плаціць не будзе. Але гэты падатак не плацяць толькі на працягу двух гадоў, пакуль малады спецыяліст адпрацоўвае прадугледжаны тэрмін. Цераз два гады гаспадары кватэры будуць вымушаны ўносіць падатак у поўным памеры.
– Наколькі вядома, ў такіх невялікіх гарадах, як Івацэвічы, праблема арэнды жылля і выплаты падатку стаіць дастаткова востра…
– У апошнія гады сітуацыя змянілася ў лепшы бок. Да прыкладу, калі за студзень-жнівень 2009 года агульны памер падатку, які інспекцыя па падатках і зборах па Івацэвіцкім раёне атрымала ад гаспадароў такіх кватэр, склаў 10,3 мільёна рублёў, то за адпаведны перыяд бягучага года – 18,5 мільёна. Падобных плацельшчыкаў у нашым раёне ў 2009 годзе налічвалася 108 чалавек, а на сённяшні дзень – 164. Рост, як бачыце, ёсць. Людзі пачынаюць разумець: “празрыстая” ў гэтым сэнсе дзейнасць гарантуе захоўванне маёмасці, рэгулярныя выплаты ад кватэранаймальніка. Карацей: можна спакойна жыць і працаваць, не баяцца міліцыі ці падатковага інспектара. Бо, згадзіцеся, і кватэранаймальнікі бываюць розныя, здараюцца выпадкі, калі на некаторых з іх трэба выклікаць міліцыю, можа быць і папсавана маёмасць. І калі гаспадар жылля паступае, як кажуць, па закону, то ён мае ўсе гарантыі, бо ў дакуменце, якім суправаджаецца факт найму жылля, агаворваецца і адказнасць бакоў. У процілеглым выпадку можна сутыкнуцца з вялікімі праблемамі.
– Ці вялікія сумы падаткаў прыйдзецца выплачваць чалавеку, што здасць у арэнду адзін пакой або некалькі?
– Размер падатковых ставак у Івацэвічах ці Івацэвіцкім раёне за здачу ў наём пакоя ў жылым памяшканні складае 0,4 базавыя велічыні (14 000 рублёў), двух пакояў – 0,8 базавых велічынь. Памер падатковых ставак у фіксаваных сумах неаднолькавы, калі параўноўваць розныя гарады. У Івацэвічах самы маленькі падатак, а ў Мінску, дзе самыя значныя ў рэспубліцы павышаючыя каэфіцыенты, гаспадар кватэры, які здае ў найм уласнае жыллё, падатак – ад 1-й да 2-х базавых велічынь за адзін пакой… Дарэчы, жыллё здымаюць сёння не толькі ў Івацэвічах, але і ў іншых населеных пунктах раёна – у Косаве, Яглевічах, Целяханах…
– З другога боку, вялікая спакуса абхітрыць фіскальныя органы: можна сказаць, што той або іншы жылец з’яўляецца родзічам і з яго не бяруць ніякіх грошай…
– Падатковая інспекцыя таксама мае свае “падыходы”, пра якія па вядомых прычынах гаварыць не стану, але якія дапамагаюць вывесці на чыстую ваду тых, хто лічыць, што нас падмануць лёгка. Да прыкладу, у 2009 годзе да адказнасці прыцягнуты дзевяць чалавек, хто здаваў жыллё, але не плаціў падаткі. Затрыманы такія “хітруны” і ў 2010 годзе. Усім ім прыйшлося заплаціць не толькі падаткі, але і штрафы, і пені. Адказнасць за падобнае правапарушэнне прадугледжана ў адпаведнасці з часткай 6 артыкула 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
– Застаецца толькі спытаць: а як правільна здаць кватэру?
– Калі ў вас з’явілася жаданне здаць кватэру, то гаспадар жылля і наймальнік павінны заключыць дамову па найму жылога памяшкання, а пасля гаспадар кватэры павінен паспяшацца ў мясцовыя органы ўлады (калі кватэра прыватызавана) або ў ДУВП “Івацэвічырамжылбуд” (калі кватэра непрыватызавана). Гэтая дамова па найму прадстаўляе, паўтаруся, пэўныя гарантыі гаспадару. Калі вы пражываеце ў сельскай мясцовасці, то з дамовай па найму звяртайцеся ў сельвыканкам... Як кажуць, заплаціце падатак – і жывіце спакойна.
Гутарыў Аляксандр ГОРБАЧ.

5 кастрычніка 2010 Комментариев: 1 | Просмотров: 805 | распечатать
 
(11.01.2015 - 20:48) цитировать
 
 
<a href=http://acheterviagrageneriquepascher.com/> viagra achat</a> viagra
<a href=http://precioviagragenericoespana.com/>via gra generico</a> comprar viagra en espana
<a href=http://prezzoviagragenericosenzaricetta.com/& gt;viagra acquisto</a> generico viagra
<a href=http://viagrapreisegenerika.com/>viagra bestellen</a> bestellen viagra
 
 
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта