|
◄ Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна даціруюцца 10-9 тысячагоддзем да н.э. і знойдзены ля берагоў Бабровіцкага возера. ◄ У пісьмовых крыніцах Івацэвічы ўзгадваюцца ўпершыню ў 1519 годзе, 490-годдзе якіх мы і адзначылі напрыканцы жніўня мінулага года. ◄ Івацэвіцкі раён бярэ свой пачатак з Косаўскага раёна, які быў утвораны 15 студзеня 1940 года. ◄ Пачалося новае жыццё без прыгнёту белапалякаў. Ішла калектывізацыя. Першыя калгасы былі створаны ў вёсках Любішчыцы, Яглевічы, Падстарынь, Быч, Бабровічы, Амяльная і іншых. ◄ Гісторыя ўтварэння і ўзбуйнення Івацэвіцкага раёна адносіцца да 1947 года, калі па Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 верасня 1947 года цэнтр Косаўскага раёна быў перанесены ў рабочы пасёлак Івацэвічы. Косаўскі раён перайменаваны ў Івацэвіцкі і рабочы пасёлак Івацэвічы пераўтвораны ў гарадскі пасёлак Івацэвічы (Косаўскі раён быў утвораны ў саставе Брэсцкай вобласці па Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года). ◄ Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоў-нага Савета БССР ад 14 кастрычніка 1957 года быў скасаваны Быценскі раён (утвораны ў свой час па Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года ў саставе Баранавіцкай вобласці) з перадачай Быценскага, Волькаўскага, Дабромысленскага, Долгаўскага, Даманаўскага сельсаветаў у састаў Івацэвіцкага раёна. ◄ Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 жніўня 1959 года быў скасаваны Целяханскі раён (утвораны ў свой час па Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года ў саставе Пінскай вобласці) з перадачай Козіцкага, Аброўскага, Святавольскага сельсаветаў у састаў Івацэвіцкага раёна; Выганашчанскага, Гортальскага, Коланскага, Рэчкаўскага сельсаветаў і г.п. Целяханы – у састаў Лагішынскага раёна. ◄ На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб узбуйненні сельскіх раёнаў БССР” ад 25 снежня 1962 года Івацэвіцкі раён быў перададзены ў састаў Бярозаўскага раёна, Лагішынскі – у састаў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. ◄ Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб утварэнні новых раёнаў БССР” ад 6 студзеня 1965 года быў зноў утвораны Івацэвіцкі раён з цэнтрам у гарадскім пасёлку Івацэвічы, тады ж раёну былі перададзены Выганашчанскі, Гортальскі, Коланскі, Рэчкаўскі сельсаветы і г.п. Целяханы. ◄ З 28 мая 1966 года гарадскі пасёлак Івацэвічы становіцца горадам. ◄ Івацэвіцкі раён – адзін з буйнейшых у Брэсцкай вобласці. Яго плошча – 3000 квадратных кіламетраў, або 9 працэнтаў ад тэрыторыі вобласці. ◄ У раёне 112 населеных пунктаў, 18 сельсаветаў, гарсавет (г.Косава), пассавет (г.п. Целяханы). ◄ Па папярэдніх дадзеных прайшоўшага перапісу, насельніцтва раёна складае 59900 чалавек, у тым ліку ў Івацэвічах пражыве 22900, у Косаве – 2000, у Целяханах – 4200 чалавек. ◄ З 26 чэрвеня 1941 года раён быў захоплены нямецка-фашысцкімі акупантамі, а вызвалены 11 ліпеня 1944 года. На яго акупіраванай тэрыторыі ішла актыўная партызанская вайна. З красавіка 1943 года ва ўрочышчы “Хаваншчына” дзейнічалі Брэсцкі падпольны абкам партыі і камсамола, а таксама штаб Брэсцкага партызанскага злучэння і рэдакцыя абласной газеты “Заря”. ◄ З жніўня 1942 года партызанскімі атрадамі імя Шчорса, імя Дзімітрава, імя Варашылава быў разгромлены нямецка-паліцэйскі гарнізон у г.Косава. На працягу месяца горад знаходзіўся пад кантролем партызан. ◄ За гады акупацыі на тэрыторыі раёна было знішчана больш за 8150 мірных грамадзян. На прымусовыя работы ў Германію было вывезена больш за 2000 жыхароў раёна. ◄ Разам з людзьмі фашысты спалілі вёскі Вяда, Бабровічы, Зыбайлы, Красніца, Тупічыцы. ◄ У нас 11 азёр, самае буйное з іх Выганаўскае, плошча якога 2600 гектараў, а самае глыбокае не толькі ў раёне, але і ў вобласці возера Сомінскае – 33,5 метра. ◄ Амаль 46 працэнтаў тэрыторыі раёна займаюць лясы. ◄ На 1.01.2010 года ў раёне налічваецца 592 суб’екты гаспадарання ўсіх форм уласнасці, у тым ліку 13 прамысловых прадпрыемстваў, 9 – дарожна-будаўнічых арганізацый, 21 – сельгаспрадпрыемства, 168 – малых прыватных прадпрыемстваў і 923 – індывідуальныя прадпрымальнікі. ◄ У 2006 годзе ў нашым раёне ладзіліся абласныя дажынкі, падчас падрыхтоўкі да якіх цэнтр Івацэвічаў набыў аблічча сучаснага еўрапейскага горада. ◄ Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе першай прэміі ў памеры 1 400 000 рублёў удастоена настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Івацэвічы Іна Вільгельмаўна Міцкевіч. ◄ У раёне пабудавана 13 аграгарадкоў. А ўсяго іх будзе 15. Сёлета будуюцца апошнія два – у вёсках Падстарынь і Аброва. ◄ Наша спажыўкааперацыя, доля якой у гандлёвым абслугоўванні насельніцтва найбольшая, з’яўляецца адной з лепшых як у аблспажыўсаюзе, так і Белкаапсаюзе. ◄ Раённая арганізацыя БРСМ налічвае 2500 членаў, якія аб’ядноўваюцца ў 110 пярвічных арганізацыях. Толькі за мінулы год арганізацыя папоўнілася амаль 800 маладымі людзьмі. ◄ Па выніках тэлеконкурсу ГНТ “Новыя галасы Беларусі” наша зямлячка, ураджэнка вёскі Стайкі, Ірына Патаповіч увайшла ў склад прэзідэнцкага аркестра. ◄ У 2009 годзе ўступіў у строй дзеючых рэканструяваны Дом культуры ў вёсцы Хадакі, які амаль што ні ў чым не ўступае гарадскому. Цяпер у раёне 40 Дамоў культуры і клубаў, 45 бібліятэк. ◄ Гісторыя, сучаснасць і ў нейкай меры заўтрашні дзень раёна знайшлі сваё адлюстраванне ў брашурах і кнігах. Асноўныя з іх – раённая кніга “Памяць”, “Івацэвіцкі раён”, кніга, якая ў мінулым годзе першай у вобласці ўбачыла свет у серыі “Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць”, “Брестчина, устремлённая в будущее” – фотаальбом, у якім раздзел прысвячаецца і нашаму Івацэвіцкаму раёну. ◄ У 2009 годзе раённая газета “Івацэвіцкі веснік” удастоена Падзякі міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь з нагоды яе 70-годдзя. ◄ Наша Івацэвіччына вядома многімі гістарычнымі падзеямі далёкай мінуўшчыны і знакамітымі асобамі.
29 студзены 2010
Комментариев: 18 | Просмотров: 7632
| распечатать
|
|