Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Сакавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

История Івацэвічам - 490
Кажуць, што першага пасяленца, які аблюбаваў стромы пагорак па-над рэчкай Грыўдай, звалі Івач, а паселішча, якое ўзнікла, назвалі Івачэвічамі, а крыху пазней Івацэвічамі. Цяпер гэта прыгожы сучасны горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці. Чыгуначная і аўтобусная станцыі стаяць якраз на лініі Брэст – Масква, праз Івацэвічы праходзіць аўтамагістраль Пінск – Гродна.

Першая згадка пра Івацэвічы адносіцца да 1519 г. У Літоўскай метрыцы 26 мая 1519 г. зроблены запіс здзелкі Мікалая Мікалаевіча Іллініча з гарадзенскімі яўрэямі Ісакам і Лазарам, якія атрымалі ад Іллініча за доўг маёнтак, як тады пісалі, Івачэвічы. Пасля смерці Мікалая Іллініча ў 1540 г. яго заступнікам стаў сын Ян, які ў тым жа годзе скардзіцца вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту ІІ на слонімскага войскага Грыньку Міхайловіча, што “держит под собою петнадцать служоб людей моих именья моего Ивачовского и млын с прудом, ку чему дей он никоторое причины не маеть».
У 1555 г. Івацэвічы, згодна дакументам, з'яўляюцца ўласнасцю слонімскага суддзі Яна Віктарына, які атрымаў маёнтак за жонкай Ганнай, дачкой Яна Іллініча.

Вясковае жыццё таго часу падавала нямала зачэпак да спрэчак і сутыкненняў паміж суседзямі. Так, у 1559 г. гошчаўскі пан Леў Абразцоў, “наехавши з многими слугами и подданными своими» на землі маёнтка Івацэвічы суддзі Яна Віктарына, «отъехал на колькодесят бочок поля, а сеножатей также на колько стирт сена, и теж дубравы и лесов немало, копцы давние розметать и грани з сосон и з дубрав вырубати, а стену ново положити и копцы покопати казал».

Яшчэ горш. 27 лістапада 1560 г. нейкі Станіслаў Белавус, меўшы вялікую непрыязнасць да Яна Віктарына, “млын пана Викторинов тартичный спалил и с суботы на неделю свечками серчеными и с порохом ручничным; … иже колим ехал от пана Льва Гощовского подпившы и мовилом так, будучы в Ивачевичах: «Доме, доме! Коли ты будешь горети, я тебе не буду гасити!»

Пасля смерці Яна Віктарына ў 1566 г. яго жонка Ганна прадае частку маёнтка Івацэвічы пану Яну Юр'евічу Багуматку. Яна ж у 1568 г. запісвае на Зэльвенскую алтарню 4 сялянскія службы з іх сем'ямі і землямі, назначае з Шыловіцкага і Івацэвіцкага двароў пэўную колькасць мёду і воску і дае права сеяць 6 бочак (4,2 дзес.) хлеба на зямлі, якая належыць названым дварам.

У 1631 г.Івацэвічы – уладанне пана Стэфана Кандзежаўскага. У інвентары, дзе запісаны павіннасці сялян, чытаем: «З кожнай паўвалокі аседлай аднаму чалавеку 3 дні ў тыдзень працаваць, але на час жніва з паўвалокі службовай павінны працаваць чатыры дні па два чалавекі, а два вольных дні ім захоўваюцца. Сваёй чаргой яны павінны несці варту ў памешчыцкім двары па адным чалавеку з аседлай валокі. Жонкі іх павінны працаваць на ўсякай праполцы, на ўборцы гародніны, а таксама прасці панскі лён і воўну. Палавіну мёду з вулляў сялянскіх, палявых і лясных борцяў яны павінны здаваць пану, а за другую палову пан павінен плаціць па звычаю з кожнага гарнца» (гарнец – 3,3 кг).

З другой паловы 16 ст. Івацэвічы ў Боркінскай воласці Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. Каля 1750 г. тут быў узведзены касцёл Святога Крыжа, які ў 1860г. перароблены пад праваслаўную царкву, але ў 1922 г. зноў вернуты католікам.
У 1784г. маёнтак Івацэвічы – уласнасць пана Яна Сяплюцкага, працаваў бровар, смалакурня.
З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 12.12.1796 – у Літоўскай, з 28.8.1802 – у Гродзенскай губернях. З пачатку ХІХ стагоддзя Івацэвічы належаць магнацкаму роду Юндзілаў. У 1845 г. Гродзенскім губернскім камітэтам быў зацверджаны інвентар маёнтка Івацэвічы, што належаў у гэты час памешчыку Івану Юндзілу. У дакуменце даецца маёмаснае і дэмаграфічнае становішча сельбішча, пералічваюцца абавязкі прыгонных сялян перад панам.

З адкрыццём 1 снежня 1846 г. Маскоўска-Варшаўскай шашы пачала дзейнічаць Івацэвіцкая паштовая станцыя (1848 г.). З будаўніцтвам чыгункі Варшава – Масква (уведзена ў эксплуатацыю 28 лістапада 1871 г.) адкрылася чыгуначная станцыя, узнікла паселішча пры ёй.
У канцы ХІХ стагоддзя ў Івацэвічах былі бровар і цагельня, сукнавальня і вадзяны млын, царква. У 1905 г. маёнтак Івацэвічы знаходзіўся ў Боркінскай воласці Слонімскага павету, тут было 60 жыхароў, у паселішчы – 37 жыхароў.

У Першую сусветную вайну знаходзіліся пад акупацыяй Германіі. З Івацэвіч у целяханскія лясы была пракладзена вузкакалейка, па якой вывозілі лес, працаваў тартак.
З 1921 да 1939 г. мястэчка ў скла-дзе Польшчы, у Боркі – Гічыцкай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. маёнтак – 14 двароў, 78 жыхароў; фальварак – 10 двароў, 151 жыхар; чыгуначная станцыя – 21 будынак, 144 жыхары.

У 1935 г. у Івацэвічах 1860 жыхароў, чыгуначная станцыя, пры ёй буфет. Была пошта, тэлеграф, аптэка, амбулаторыя, запраўка для аўтамабіляў, некалькі гатэляў, дваровая капліца графаў Юндзілаў, уладальнікаў вялікіх лясных абшараў у Косаўскім і Слонімскім паветах. Паравы рухавік забяспечваў электрычнасцю не толькі тартак, але і пасёлак, працавала пачатковая школа.
У 1936 г. баставала 306 рабочых лесапільных заводаў. Іх падтрымалі рабочыя, якія працавалі на ўрэгуляванні ракі Грыўда. Прычынай забастоўкі стала нізкая аплата працы.
З 1939 г. у складзе БССР. З 1940 г. у Косаўскім раёне Брэсцкай вобласці. 600 двароў, 2415 жыхароў, МТС, лесазавод, спіртзавод, смалакурня, электрастанцыя, млын, абутковая арцель, 7-гадовая школа, пошта, бальніца.

З 24.6.1941 г. па 12.7.1944 г. знаходзіліся пад акупацыяй фашысцкай Германіі. У вайну загінулі больш за 1000 мірных грамадзян. Значная колькасць ахвяр – жыхары яўрэйскай нацыянальнасці, расстраляныя ў 1942-43 гг. ва ўрочышчы Жвіроўня (ля дарогі на г.Косава). 25 жыхароў мястэчка не вярнуліся з фронту. Вызвалялі Івацэвічы часці 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронта з удзелам партызан 8-й партызанскай брыгады Брэсцкага злучэння. У баях за горад загінулі 162 савецкія воіны і партызаны (пахаваны ў брацкіх магілах на гарадскіх могілках і ў скверы па вул. Савецкай).
У маі 1942 г. фашысты закатавалі сакратара Яглевіцкай падпольнай арганізацыі В.С. Клютко. У 1966 г. на месцы загубы героя пастаўлена стэла.
З 20.9.1947 г. – гарадскі пасёлак, цэнтр Івацэвіцкага раёна. З 26 красавіка 1962 г. да 31 сакавіка 1965 г. Івацэвіцкі раён быў далучаны да суседняга Бярозаўскага. У 1965 г. Івацэвіцкі раён аднаўляецца.

Пасля вайны Івацэвічы хутка павя-лічваліся: з рабочага пасёлка ў 1945 г. да гарадскога (1947) і затым горада (23.5. 1966). Насельніцтва расло так: 1945 г. – 3,7 тыс. чалавек, 1971 – 8 тыс., 1979 – 10870, 1981 – 12,6 тыс., 1997 – 19,7 тыс., 2005 – 24,2 тыс. жыхароў. На 1.1.2008 г. у Івацэвічах пражывала 26,2 тыс. чалавек.
У горадзе даволі шпарка развівалася прамысловасць. У 1970 г. працавалі лесазавод, леспрамгас, хімлясгас, спіртзавод, маслазавод, раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка», камбінат бытавога абслугоўвання. Дзейнічалі дзве сярэднія школы, школа рабочай моладзі, музычная і дзіцячая спартыўная школы, дзіцячы сад і 2 дзіцячых ясляў-садоў, Дом піянераў, кінатэатр, 2 клубы, 3 масавыя бібліятэкі, бальніца, аптэка, магазіны.

Некаторыя дробныя прадпрыемствы перарасталі ў буйныя. За дзесяць гадоў (1967-1977 гг.) лесазавод №13 вырас у вядомае ў рэспубліцы прадпрыемства. У 1973 годзе ў Івацэвічах пабудаваны ільнозавод. Для патрэб будаўніцтва быў створаны завод жалезабетонных вырабаў. Галоўная яго прадукцыя – панелі і жалезабетонныя канструкцыі для будаўніцтва жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Добра працавалі будаўнічыя арганізацыі. Для прыкладу, толькі ў Івацэвічах перасоўная механізаваная калона №28, створаная ў 1966 г., пабудавала кінатэатр «Партызан», Дом Саветаў, гасцініцу, рэстаран «Шчара», раённую бальніцу, сярэднія школы №2 і №3, ільнозавод, вытворчыя цэхі ВА «Івацэвічдрэў», дзіцячыя садкі «Сонейка», «Іскрынка», «Алеся», «Церамок», шматкватэрныя жылыя дамы. Трэба адзначыць, што ў 1990-я гады прадпрыемствы горада сутыкнуліся з многімі праблемамі і цяжкасцямі – часткова альбо нават поўнасцю былі парушаны эканамічныя сувязі як унутры рэспублікі, так і з краінамі СНД. Вырасла запазычанасць прадпрыемствам гандлёвымі арганізацыямі, не хапала сыравіны і камплектуючых вырабаў. Усё гэта вымушала працаваць з вялікімі перабоямі, адчуваўся недахоп рабочых месцаў.

І ўсё ж жыццё не стаяла на месцы: ішло інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва, з'явіліся ў горадзе новыя сучасныя школы, іншыя грамадскія будынкі. Шырыўся прадпрымальніцкі рух, з'явілася шмат новых гандлёвых кропак, пунктаў па аказанні бытавых паслуг. У апошнія гады райцэнтр, як і ў цэлым раён, зрабіў важкія крокі ў сацыяльна-эканамічным развіцці, ажыццяўляюцца значныя для раёна інвестпраекты.

У 2006 г. у Івацэвічах прайшлі абласныя дажынкі. Да гэтага свята рыхтаваліся, шмат зрабілі, каб горад памаладзеў, папрыгажэў. Цяпер Івацэвічы рыхтуюцца адзначыць свой юбілей – 490-годдзе з дня першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Аляксандр ЗАЙКА.

6 сакавіка 2009  Просмотров: 2236 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта