Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Красавік 2019 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

История Так пачыналася меліярацыя
Гадоў трыццаць назад давялося мне трапіць ва ўрочышча Пярэзрына: сваяк папрасіў памагчы ўправіцца з сенам. Тут мы былі не адны. Надвор’е стаяла ненадзейнае: маладзілася, было душна і парна. Людзі рупіліся як найхутчэй знесці духмянае сена з пакосаў у стажкі. Дзякуй Богу, дождж абмінуў нас. Да вечара ўся сенажаць была ў востраверхіх стагах. Людзі паціху сходзіліся на грудок да машыны, каб ехаць дамоў.

Яшчэ зранку, калі ішлі на пакосы, мяне ўразіла шырокая, глыбокая, парослая лазняком, канава. Адчувалася, што яе капалі не ў наш час (цяперашнія больш вузкія і дагледжаныя). Ніхто з людзей сталага веку не ведаў, калі яе выкапалі. Казалі толькі, што цягнецца канава ажно да Спораўскага возера.

Памятаю, калі разглядваў геаграфічную карту Палесся пачатку XX стагоддзя, то здзівіўся роўным і доўгім стужкам каналаў-рэчак, якімі прарэзвалася, напрыклад, уся пойма ракі Шчары і яе прытоку Грыўды. Нават назвы некаторыя каналы мелі: Восьмы, Зажарскі, Косаўскі, Свяціцкі.
Успомніце, як знайшоў вёску Выган – месца сваёй будучай працы – герой трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” Андрэй Лабановіч. Так, ён проста ўзяў і прачытаў пра яе ў “Памятнай кнізе Мінскай губерні”. А што, калі гэтак зрабіць і мне? Ведаў жа, што зборнікі, якія выдаваліся губернскімі статыстычнымі камітэтамі, надзвычай багатыя на разнастайную інфармацыю.
І вось у маіх руках “Памятная кніга Мінскай губерні” за 1890 год. Тут знаходжу кароткі нарыс пра асушальныя работы, праведзеныя на Палессі на працягу 1874-1888 гадоў пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта І.І. Жылінскага. Чытаю, выпісваю найбольш цікавыя звесткі, якія датычаць межаў сучаснага Івацэвіцкага раёна.

Перш за ўсё мяне зацікавіла асоба чалавека, які не пабаяўся парушыць спакой спрадвечных балот. На жаль, звесткі пра яго вельмі сціплыя.
Іосіф Іпалітавіч Жылінскі нарадзіўся 20 красавіка 1834 года ў Віленскай губерні. У свой час закончыў Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін (1854). У 1873 – 1893 гадах узначальваў заходнюю экспедыцыю па асушэнні балот Палесся. Памёр у 1916 годзе.
Ужо на самым пачатку вышуковая картаграфічная экспедыцыя, якую ўзначальваў Іосіф Іпалітавіч, убачыла, што балоты – не ізаляваныя ўпадзіны, яны злучаны паміж сабой пратокамі-ручайкамі, што ўпарта прабіваюцца да ракі. Ці не гэтае адкрыццё падштурхнула да думкі пра асушэнне балот Палесся?

Справа зрушылася з месца ў 1874 годзе: быў скла-дзены генеральны план асушэння. Папярэдняй працы затрацілі шмат: правялі нівеліроўку балот, гідраметрычныя вымярэнні, бралі ў многіх месцах грунт на аналіз.
Першыя работы пачаліся на Васілевіцкай казённай дачы Рэчыцкага павета, потым перакінуліся на ўсё Палессе.
Старыя людзі памятаюць, што такое сапраўднае балота. Гэта слепакі, авадні, камарэча і машкара, якія не даюць дыхаць, нахабна лезуць у твар. Гэта – калі з цяжкасцю выцягваеш ногі з твані, каб зрабіць крок наперад. Яшчэ ж і работу трэба выконваць: касіць, выносіць сена на грудок. Наш народ цярпець умее…
Калі дачуліся, што пачалося асушэнне і патрэбны рабочыя, пайшлі з рыдлёўкамі ваяваць з багнай, каб зарабіць для сям’і капейку.

Як жа капалі тыя каналы-канавы?
– Спачатку вузенькую канаўку капалі, каб спусціць ваду, – успамінаў Уладзімір Макаравіч Акавіты з горада Косава, які ў 1930 годзе ўдзельнічаў у асушальных работах. – Бо як будзе вада, то не выкапаеш, засмоктвае рыдлёўку, сілы няма яе выцягнуць. Спусцім ваду, абсохне трохі зямля – вось тады ўжо па-сапраўднаму капалі.
Выкопвалі канаву не адразу, а паступова, на працягу 3-5 гадоў, расшыраючы і паглыбляючы яе. Шырыня была розная – ад 3,5 да 14 метраў, глыбіня – ад 1 метра да 3. Адначасова з рыццём будавалі масты, шлюзы, дарогі. Вось па такіх канавах нават сплаўлялі лес.

Ніхто з уласнікаў ад асушальных работ не адмаўляўся, ведалі – будзе карысць.
І сапраўды. На асушаных участках ужо праз 4 – 6 гадоў адбывалася перараджэнне траў, знікаў чарот. Падлічана было, што прыбытак з кожнай асушанай дзесяціны вырас у 13 разоў і склаў у сярэднім 47 капеек. Звычайна апрацаваныя дзялянкі раздаваліся сялянам з таргоў.
Што датычыць балот басейна рэк Шчары і Грыўды, якія ўваходзілі ў склад 4-га ўчастка Слонімскага лясніцтва, то работы там праходзілі з 1877 па 1887 год. Было асушана 27.525 дзесяцін.
Той канал, які я ўпершыню ўбачыў ва ўрочышчы Пярэзрына, пракапаны ў 1888 годзе. Ён стаў пачаткам асушэння балот басейна рэк Жыгулянкі і Ясельды.

Каб падтрымліваць магістральныя каналы ва ўзорным стане, патрэбны былі праца і грошы. І гэтага не бракавала. Ды надышоў час войнаў і разрухі. На каналы ніхто не звяртаў увагі. І яны зараслі хмызняком. Балоты зноў набылі звыклы ландшафт: чараты, асака, дробналессе.
…Балота чакала новага наступлення на сябе, і гэта зрабіла ўжо наша пакаленне.
Аляксандр ЗАЙКА.

19 кастрычніка 2010  Просмотров: 1249 | распечатать
 
 Добавление комментария:
 
Имя:
Пароль: (если зарегистрирован)
Email: (обязательно!)

теги форматирования

добавить смайлы
 
 
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта