Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/core.php on line 144

Strict Standards: Declaration of AdsStaticFilter::showStatic() should be compatible with StaticFilter::showStatic($staticID, $SQLstatic, $tvars, $mode) in /var/www/iv-plus/data/www/ivacevichi.brest.by/2z/extras/ads/ads.php on line 42
Заголовок вашего сайта

 
Ивацевичский район:     
история, события, факты    
                                             Раённая газета "Івацэвіцкі веснік"
  Редакция "ІВ"   Руководство района  
  Решения исполкома   Рекламодателям
  Решения райсовета   Наши реквизиты
 
РУБРЫКІ
 

АБ РАЁНЕ

НАШ КРАЙ
АПЫТАННЕ
{voting}

КАЛЯНДАР
 
« Сакавік 2017 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
 

АРХІЎ
Архив сайта
   

Аброва - Оброво
3 лістапада 2008 - - Рубрыка: Деревни района
Палеская вёска з багатай даўняй гісторыяй, вялікая, шматлюдная, працалюбівая.
Гістарычныя крыніцы сведчаць, што яшчэ вялікі князь ВКЛ Вітаўт (1350 – 27.10.1430) “...дал люди село, на имя Оброво, на тот кляштор Матки Божьи Старо-Троцкий и привелеем своим то потвердил...” Права валаодання вёскай Аброва Стара-Троіцкі манатыср, які знаходзіўся ў Пінску, захаваў аж да 1795 года. У выніку вядомых падзей, звязаных з паўстаннем Тадэвуша Касцюшкі і канфіскацыяй царскімі ўладамі маёмасці ўдзельнікаў і тых, хто спачуваў паўстанню, вёска была перададзена “...вдове с детьми убитого подполковника Козлянинова в Минской губ., принадлежавшее бенедиктинскому Старо-троцкому монастырю с Обров…” у колькасці 238 “душ”.

Азярцо - Озерцо
3 лістапада 2008 - - Рубрыка: Деревни района
Невялікая вёска, што знаходзіцца ў Падстарынскім сельскім Савеце, размешчаны ўсяго ў чатырох кіламетрах на поўнач ад Івацэвіч.

Несумненна, што ў вёсцы даўняя гісторыя, але ўпершыню яна прыгадваецца 6 мая 1698 года, калі ўдава ваяводы віленскага і гетмана ВКЛ Паўла Яна Сапегі (1609 – 30.12.1665) Ганна з Копцяў уласнаручным запісам даруе ўніяцкай царкве ў Борках дзве валокі зямлі ў вёсцы Азярцо з правам уезла да пушчы і карыстаннем язамі на рэчцы Грыўда.

Альба - Альба
3 лістапада 2008 - - Рубрыка: Деревни района
Мясцовыя жыхары расказваюць, што зямля, на якой жывуць, даўней была памешчыцкай. Нейкая Альбіна, уладальніца фальварка, меўшы фінансавыя цяжкасці, вырашыла прадаць зямлю. Пакуплялі яе людзі з розных месцаў, а нашчадкі іх жылі на хутарах ажно да 50-х гадоў ХХ ст., пакуль не знеслі хаты з хутароў у адно месца. Можа, па імю той Альбіны і Альбай стала называцца людское пасяленне.

Альшаніца - Альшаница
3 лістапада 2008 - - Рубрыка: Деревни района
З апавядання Шыманчыка Васіля Пятровіча, 1910 г.н., ураджэнца вёскі Альшаніцы.
“Вёску нашу лучаць са светам тры дарогі. Адна вядзе да Бялавіч, да Бога, да прыходскай Ільінскай царквы (гэта па ёй я вярнуўся дадому з фронту), другая да Квасевіч, там знаходзіцца мясцовая ўлада – сельскі Савет, там вучацца нашы дзеці ў школе, трэцяя – светлая, шырокая, прастуе ў мястэчка Косава, у якім жыло вечнае, вясковае спадзяванне і мара на лепшую долю, дзе панавала і буднім днём свята.

Аляксейкі - Алексейки
3 лістапада 2008 - - Рубрыка: Деревни района
...1886 год. Аляксееўка, вёска, двароў – 8, жыхароў – 184, царкоўна-прыходская школа. (Важнейшие селения Европейской России. 1886, Санкт-Петербург, ст.77).
1892 год. Аляксееўскае народнае вучылішча, 83 хлопчыкі (ніводнай дзяўчынкі! – А.З.), настаўнік Восіп Паўлавіч Кацэвіч, закончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнік закона Божага, святар мясцовай царквы Аляксей Асялынскі, закончыў Цвярскую духоўную семінарыю. (Памятная книжка Гродненской дирекции народных училищ. Гродно, 1892).

  [1] 2 3 4 5  далее »
пошук

ІНФОРМЕРЫ
Надвор'е ў Івацэвічах
НАВІНЫ РЭСПУБЛІКІ
Реклама в Ивацевичах

АСАБІСТАЕ

КАМЕНТАРЫІ

{sape}

......Copyright © 2007-2008 ©Заголовок вашего сайта